Родительский университет

Тэматычны план работы бацькоўскага ўніверсітэта

Курсы навучання па кафедрам

Сесія

Цыклы работы бацькоўскага ўніверсітэта

I ступень — «Маё дзіця — малодшы школьнік»

для бацькоў вучняў I—IV класаў

 

II ступень «Маё дзіцяпадлетак»

для бацькоў вучняў V—IX класаў

 

III ступень — «Маё дзіця — старшакласнік»

для бацькоў навучэнцаў X—XI класаў

 

Асновы прававых ведаў

1

 Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей: паўнамоцтвы і межы кампетэнцый.

Правы бацькоў і іх адказнасць.

Адказнасць бацькоў за супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх.

2

Фарміраванне правасвядомасці і адказнасці падлетка за свае ўчынкі. Самаацэнка паводзін.

Закон і адказнасць непаўналетніх.

 

3

Прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

Прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі

1

Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый пры фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць

Партрэт сучаснага падлетка.

Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя перажыванні ўзросту. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы

Роля сацыяльных сетак, кіно і тэлебачання ў фарміраванні эстэтычных ідэалаў у старшакласнікаў.

 

2

Развіццё памяці і ўвагі малодшых школьнікаў.

 

Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцей у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхіленняў у паводзінах падлеткаў

Як зберагчы дзіця ад залежнасцей?

Залежныя паводзіны, яго прычыны, фактары рызыкі. Фарміраванне залежнасці.

Віды пагроз, якія ўяўляюць небяспеку для жыцця, фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя і паўнавартаснага развіцця старшакласніка. Інтэрнэт-залежнасць. Шляхі прафілактыкі і пераадолення: памятка для бацькоў

3

Эфектыўныя зносіны ў сям’і — залог поспеху школьніка.

Сутнасць сямейных зносін. Сям’я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс ўзаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін.

Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнавартаснае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сям’і атмасферы абароненасці, цяпла і любові

Вольны час і яго значэнне ў фарміраванні асобы падлетка.

 

Як дапамагчы дзіцяці ў перыяд падрыхтоўкі да іспытаў?

Прафілактыка экзаменацыйнага стрэсу. Фактары, якія ўзмацняюць і якія зніжаюць трывогу. Як дапамагчы старшакласніку справіцца з трывогай (мнематэхнікі, прыёмы канцэнтрацыі ўвагі і прыёмы раслаблення ў стрэсавай сітуацыі).

Супрацоўніцтва бацькоў і педагогаў у перыяд падрыхтоўкі старшакласнікаў да іспытаў. Дапамога ў падрыхтоўцы да іспытаў: правілы для бацькоў выпускнікоў. Рэжым вучэбнай працы і адпачынку ў экзаменацыйны перыяд

Асновы педагагічных ведаў

1

Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца.

Захаванне рэжыму дня — важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай работы дзіцяці

Як павысіць вучэбную матывацыю падлеткаў.

Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў — што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння вучэбнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех

Цяжкасці асобаснага росту і іх уплыў на навучанне.

 

2

Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя

Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць.

Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцей. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак

Здароўегэта жыццё.

Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі.

Гіпадынамія — праблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі.

Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня

3

Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці.

Адзнака і ацэнка ведаў навучэнцаў. Крытэрый ацэнкі. Уплыў ацэнкі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхаванні цікавасці да ведаў

Як дапамагчы падлетку ў выбары прафесіі?

 

Як дапамагчы старшакласніку ў прафесійным самавызначэнні?

Вызначэнне прафесійных схільнасцей і здольнасцей старшакласнікаў. Фактары, якія ўплываюць на выбар прафесіі. Роля бацькоў у працэсе выбару прафесіі і самавызначэнні старшакласніка. Прыярытэты старшакласнікаў у выбары прафесіі. Прафесійныя дынастыі.

Дапамога старшакласнікам ў выбары будучай прафесіі

Асновы канструктыўнага ўзаемадзяння

1

Заахвочванне і пакаранне дзяцей у сямі.

 

Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт.

Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспекі ў сацыяльных сетках

Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці.

Асаблівасці юнацкай любові. Культура паводзін закаханых. Як дапамагчы, а не нашкодзіць дзіцяці, якое становіцца дарослым

2

Мікраклімат у сям’і і выхаванне дзіцяці. Канфліктныя сітуацыі ў дзіцяча-бацькоўскіх адносінах.

Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту.

Жыццё сям’і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў або пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям’і.

Бацькоўскі аўтарытэт: як яго набыць і як не страціць.

Як дапамагчы старшакласніку стаць упэўненым у сабе?

Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на вучэбныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе

3

Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей.

Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у навучэнцаў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер. Культура асобы: культура знешнасці, зносін, мовы. Эфектыўныя зносіны: асноўныя складнікі

 

Адносіны паміж хлопчыкамі і дзяўчынкамі: праблемы палавога выхавання.

 

Падрыхтоўка старшакласнікаў да будучага сямейнага жыцця.

Выхаванне старшакласніка як будучага сем’яніна. Фарміраванне ўсвядомленага стаўлення да ўступлення ў шлюб і будучага сямейнага жыцця. Фарміраванне каштоўнасных адносін да бацькоўства, нараджэння і выхавання дзяцей.

Роля сямейных узаемаадносін і традыцый у падрыхтоўцы старшакласнікаў да сямейнага жыцця

 

                                                                                    

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

 

Ι  АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

  1. Сапраўднае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Кароціцкая сярэдняя школа».
  3. Мэта ўніверсітэта - стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

- стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць патрабаванням часу;

- садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

- папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. У сваёй працы кіруецца ўніверсітэт:

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

- Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

- Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»;

- сапраўдным Палажэннем;

- іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара школы.
  2. Кіраўніцтва працай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце (рэктар універсітэта).
  3. У склад універсітэта ўваходзяць 4 кафедры:

- Кафедра прававых ведаў;

- Кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- Кафедра педагогікі;

- Кафедра канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедры ажыццяўляе на грамадскіх пачатках педагагічны работнік (загадчык кафедры), якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.
  2. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка "Бацькоўскі ўніверсітэт" з магчымасцю інтэрактыўных зносін мэтавай аўдыторыі. Адміністраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе аператар ЭВМ, якому дадзеная функцыя залічана загадам дырэктара школы.

 

II  ДЗЕЙНАСЦЬ УНІВЕРСІТЭТА

  1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Навучальны год у ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца не пазней за 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія-кастрычнік-лістапад;

2-я сесія-снежань-студзень;

3-я сесія-люты-сакавік;

4-я сесія-красавік-май.

  1. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедраў з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара школы.
  3. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і завочнай (дыстанцыйнай) формах.
  4. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

- I цыкл - для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- II цыкл - для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

- III цыкл - для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.
  2. Базавы модуль ўтрымлівае абавязковыя для навучання 4 курса:

- I Асновы прававых ведаў,

- II Асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

- III Асновы педагагічных ведаў;

- IV Асновы канструктыўнага ўзаемадзеяння.

Курсы базавага модуля вядуць толькі спецыялісты якія маюць прафесійную адукацыю.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацька-бацька». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самі ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
  2. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
  3. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў («круглы стол», дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролявых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
  4. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўстановай адукацыі ўзору.

 

III  УДЗЕЛЬНІКІ БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА. Іх правы і адказнасць.

  1. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у працы ўніверсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.
  2. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб працы ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедраў і рэктар.
  3. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

 

IV  ДАКУМЕНТАЦЫЯ УНІВЕРСІТЭТА

  1. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

- Копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

- Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

- План работы бацькоўскага ўніверсітэта;

- Формы анкет для бацькоў (3-па 1 - й для кожнага цыклу);

- Узор электроннага сертыфіката, усталяванага ўстановай адукацыі ўзору.