Экзамены-2020

10.06.2020

 

ЭКЗАМЕНЫ-2020

         У 2020 годзе ўстанову адукацыі закончылі 20 вучняў ХІ класа і 25 вучняў ІХ класа. Вучні загадам дырэктара былі дапушчаны да экзаменаў па ўсім прадметам. Экзамены праводзіліся згодна патрабаванняў нарматыўных прававых дакументаў, а таксама загадаў, рэкамендыцый аддзела па адукацыі. Своечасова быў аформлены стэнд для выпускнікоў, дзе размешчаны расклад экзаменаў, графік кансультацый, склад атэстацыйнай камісіі, а таксама экран здачы экзаменаў, куды заносіліся экзаменацыйныя, гадавыя і выніковыя адзнакі. Кансультацыі праводзіліся настаўнікамі-прадметнікамі згодна графіка, зацверджанага дырэктарам школы. Пачынаючы з ІІІ чвэрці 2019/2020 навучальнага  года у школе была арганізавана работа па падрыхтоўцы вучняў да выніковай атэстацыі, якая вялася згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы. З вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі былі праведзены бацькоўскія сходы, кансультацыі. Класнымі кіраўнікамі, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Савонавай А.В. былі растлумачаны правілы атэстацыі вучняў, даведзены да ведама нарматыўныя дакументы, згодна якіх праводзіцца выніковая атэстацыя ў школе. Педагогам-псіхолагам падрыхтаваны памяткі па пазбаўленні ад трывожнасці, праведзены гутаркі, трэнінгі з выпускнікамі, кансультацыі з бацькамі.

Усе вучні атрымалі станоўчыя адзнакі на зкзаменах.

Жадаем выпускнікам далейшых поспехаў пры сдачы ЦТ!

Няхай здзясняюцца вашы мары пры паступленні ў ВНУ!!!