Министерство образования Республики Беларусь
Отдел по образованию Столинского райисполкома
Государственное учреждение образования
Коротичская СШ
1. Инструкция о порядке проведения аттестации педагогических работников системы образования (кроме педагогических работников из числа профессорско-преподавательского состава учреждений высшего образования), утвержденная постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 22.08.2012 № 101, с изменениями и дополнениями, утвержденными постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 26.03.2014 № 20, от 26.11.2014 № 163, от 20.11.2015 № 131, от 11.05.2017 №46
2. Положение о квалификационном экзамене (приказ Министерства образования Республики Беларусь № 456 от 07.12.1995 – Зборнік загадаў РБ № 2 1996, “Кіраванне ў адукацыі” – № 2, 1996)
3. Квалификационные характеристики (Квалификационный справочник. Должности служащих, занятых в образовании. Мн.: НИИ труда. Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 28.04.2001 № 53).
4. Типовое положение об аттестации руководителей и специалистов,
утвержденное постановлением Совета Министров от 25.05.2010 № 784
5. Инструкция об особенностях исчисления педагогического стажа, утвержденная постановлением Министерства образования от 31.10.2002 № 45
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ “КАРОЦІЦКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”
СТОЛІНСКАГА РАЁНА
АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
“ РАЗВІЦЦЁ ПАЗНАВАЛЬНАГА ІНТАРЭСУ ПРАЗ ВЫКАРЫСТАННЕ АКТЫЎНЫХ ФОРМ І ПРЫЁМАЎ НА ЎРОКАХ МАТЭМАТЫКІ Ў V -VI КЛАСАХ”
Мельнікава Ганна Адамаўна,
настаўнік матэматыкі
8(033) 372-71-62
melnikovaklimovich@mail.ru
2019 год
1.1.Назва тэмы вопыту.
“Развіццё пазнавальнага інтарэсу праз выкарыстанне актыўных форм і прыёмаў на ўроках матэматыкі ў V - VI класах”.
1.2. Актуальнасць вопыту.
Ва ўмовах мадэрнізацыі адукацыі галоўным напрамкам развіцця сярэдняй школы з’яўляецца павышэнне якасці адукацыі, стварэнне ўмоў для развіцця асобы кожнага вучня праз удасканаленне сістэмы выкладання.
Матэматыка з’яўляецца адным з самых цяжкіх школьных прадметаў, якія патрабуюць максімальнай уседлівасці і працаздольнасці,чым вызывае пэўныя цяжкасці ў многіх вучняў. Гэты прадмет стаў многім вучням нецікавым. У выніку зніжаецца ўзровень падрыхтоўкі вучняў па матэматыцы. У сучасным адукацыйным працэсе праблема развіцця пазнавальнай актыўнасці набывае вялікае значэнне, так як сучаснае жыццё патрабуе ад вучня арыентацыі ў пастаянна зменлівым сучасным свеце. Таму адной з найважнейшых умоў эфектыўнасці вучэбнага працэсу з’яўляецца выхаванне пазнавальнага інтарэсу, пазнавальнай актыўнасці вучня. Галоўная задача настаўніка не толькі даць вучням пэўную колькасць ведаў, але і развіць у іх інтарэс да вучобы. Як жа актывізіраваць у школьнікаў пазнавальны інтарэс? Гэтае пытанне хвалюе мяне як настаўніка, і у сваёй рабоце я спрабую знайсці на яго адказ. У гэтым мне дапамагаюць на ўроках актыўныя формы і метадычныя прыёмы. Яны даюць магчымасць не толькі павысіць цікавасць вучняў да вывучаемага прадмета, але і развіць іх творчую самастойнасць, навучыць прымяняць свае веды ў розных жыццёвых сітуацыях.
1.3.Мэта вопыту.
Развіццё пазнавальнага інтарэсу вучняў на ўроках матэматыкі праз стварэнне аптымальных умоў на аснове выкарыстання актыўных форм і прыёмаў работы з вучэбным матэрыялам.
1.4.Задачы вопыту.
1.5.Працягласць работы над вопытам
Працягласць работы па тэме майго вопыту складае 3 гады .
У рабоце над тэмай вопыту можна выдзеліць наступныя этапы:
Вызначэнне мэты, форм і метадаў работы па самаадукацыі і павышэнню свайго педагагічнага майстэрства. Падбор, вывучэнне і аналіз метадычнай літаратуры па тэме.
2.1. Вядучая ідэя вопыту.
Ідэя вопыту заключаецца ў стварэнні ўмоў для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў праз укараненне ў вучэбны працэс актыўных форм і метадычных прыёмаў. Прымяняемыя актыўныя формы і метадычныя прыёмы работы з матэматычным матэрыялам маюць дзейнасны характар, іх выкарыстанне забяспечвае рэзультатыўнасць вучэбных заняткаў, павышае станоўчую матывацыю вучняў на ўроках матэматыкі.
2.2. Апісанне сутнасці вопыту
Важнае месца ў комплексе адукацыйных, развіваючых і выхаваўчых задач навучання займае праблема фарміравання пазнавальнага інтарэсу.
Лічу, што для прадуктыўнай дзейнасці на ўроку патрэбна выкарыстоўваць актыўныя прыёмы і формы навучання.
Актыўныя метады навучання – гэта метады, якія пабуджаюць вучняў да актыўнай разумовай і практычнай дзейнасці ў працэсе авалодвання вучэбным матэрыялам. Актыўнае навучанне мяркуе выкарыстанне такой сістэмы метадычных прыёмаў, якая накіравана, галоўным чынам не на выкладанне настаўнікам гатовых ведаў, іх запамінанне, а на самастойнае авалодванне вучнямі ведамі і ўменнямі ў працэсе актыўнай разумовай і практычнай дзейнасці [6, c. 46].
Актыўныя формы заняткаў – гэта такія формы арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, якія садзейнічаюць разнастайнаму ( індывідуальнаму, групавому, калектыўнаму) засваенню вучэбных пытанняў, актыўнаму ўзаемадзеянню вучняў і настаўніка, жывому абмену думкамі паміж ім, накіраванаму на выпрацоўку правільнага разумення зместу вывучаемай тэмы і спосабаў яе практычнага прымянення.
Актыўныя формы і метадычныя прыёмы неразрыўна звязаны адзін з адным. Іх сукупнасць утварае пэўны від заняткаў, на якіх ажыццяўляецца актыўнае навучанне, якое садзейнічае развіццю пазнавальнага інтарэсу вучняў.
Пазнавальны інтарэс станоўча ўплывае на працяканне псіхічных працэсаў – мыслення, уяўлення, памяці, увагі. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучня без развіцця яго пазнавальнага інтарэсу не толькі цяжкая, але і практычна немагчымая задача. Вось чаму ў працэсе навучання неабходна сістэматычна ўзбуджаць, развіваць і ўмацоўваць пазнавальны інтарэс вучняў. К.Д. Ушынскі пісаў, што вучэнне, пазбаўленае цікавасці і ўзятае толькі сілай прымусу, “убівае” ў вучня ахвоту да авалодання ведамі. Заахвоціць дзіця да вучэння значна больш годная задача, чым прымусіць. Вучэнне з’яўляецца крапатлівай працай і патрабуе ад вучня актыўнай мысленчай дзейнасці. Роля інтарэсу заключаецца ў тым, каб ён пабуджаў вучня да вучобы.
Вядомы нямецкі педагог А. Дыстэрвег пераконваў, што “развіццё і адукацыю ні аднаму чалавеку нельга паведаміць і перадаць. Гэтага можна дасягнуць толькі ўласнай дзейнасцю, уласнымі сіламі, уласным напружаннем” [3, c. 68].
За апошнія гады мною выкарыстана шмат розных метадычных прыёмаў навучання. Найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца тыя прыёмы, у якіх вучань задзейнічаў усе віды памяці: зрокавую, слухавую, механічную.
Нетрадыцыйныя формы ўрокаў дазваляюць зрабіць матэматыку больш даступнай і займальнай, зацікавіць усіх вучняў, прыцягнуць іх да дзейнасці, у працэсе якой набываюцца неабходныя веды, уменні і навыкі. Прымяняючы ў сваёй практыцы нестандартныя ўрокі, я зрабіла вывад, што яны павышаюць эфектыўнасць навучання, актывізуюць дзейнасць вучняў, развіваюць творчыя здольнасці.
Адной з форм актыўнага навучання можна назваць урок-кансультацыю. На уроках такога тыпу правожу мэтанакіраваную работу не толькі па ліквідацыі прабелаў у ведах вучняў, але і па замацаванню навыкаў практычнай дзейнасці па тэме. Для гэтага рыхтую індывідуальныя карткі для кожнага вучня або некалькі варыянтаў рознага ўзроўню цяжкасці. Пятыя заданні – гэта заданні павышанай цяжкасці, якія патрабуюць дадатковых ведаў, кемлівасці, неардынарнага мыслення. Па меры выканання заданняў у некаторых вучняў з’яўляюцца пытанні, на якія яны адразу атрымліваюць кансультацыю. У якасці кансультанта выступаюць як настаўнік, так і найбольш падрыхтаваныя вучні. На кансультацыі спалучаю розныя формы работы з вучнямі : індывідуальную, групавую, франтальную. У ходзе ўрока маю магчымасць убачыць дынаміку засваення вучэбнага матэрыялу і аказаць дапамогу тым, хто адчувае цяжкасці. Станоўчыя вынікі такіх урокаў-кансультацый у тым, што не толькі знікаюць прабелы ў ведах вучняў па дадзенай тэме, але і замацоўваюцца, успамінаюцца веды па другіх тэмах.
Для замацавання атрыманых ведаў выкарыстоўваю ўрокі-практыкумы, асноўная мэта якіх выпрацаваць у вучняў уменні і навыкі рашэння пэўнага тыпу або віду задач. Таксама практыкую правядзенне ўрокаў-казак, ўрокаў- падарожжаў. Так у 5 класе пры вывучэнні тэмы “Звычайныя дробы” прапанавала незвычайнае падарожжа ў краіну дробаў, дзе зрабілі прыпынкі ў вёсцы “Гістарычнай”, “замку “Красвордным”, заглянулі на “Тэстадром”, пагулялі па “Полі цудаў”, адпачнулі на паляне “Правіл”, адолелі “горы Розуму”, паблыкалі па”Казачным лесе”. На кожным прыпынку вучні паказвалі свае веды правіл складання, аднімання, множання і дзялення звычайных дробаў, уменне прымяняць іх пры рашэнні задач і ўраўненняў.
Для развіцця пазнавальнага інтарэсу практыкую правядзенне ўрокаў-спаборніцтваў. У аснове такіх урокаў ляжыць спаборніцтва каманд пры адказах на пытанні або рашэнні адпаведных заданняў, прапанаваных настаўнікам, а форма правядзення можа быць разнастайнай. Найбольшую актыўнасць вучняў вызывае ўрок па аналогіі з тэлевізійнымі гульнямі – КВЗ, “Брэйн-рынг”, “Шчаслівы выпадак”, “Зорны час”, “Што? Дзе? Калі?”.
Сярод розных метадаў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці адным з эфектыўных з’яўляецца выкарыстанне дыдактычных гульняў. Дыдактычная гульня – гэта адна або некалькі матэматычных задач, якія прапануюцца ў займальнай форме. Уключэнне ва урок гульнявых момантаў робіць працэс навучання цікавым і займальным, стварае ў дзяцей бадзёры настрой. Захапіўшыся гульнёй, вучні не заўважаюць, што вучацца. Гульнявыя сітуацыі атывізуюць дзейнасць вучняў, робяць успрыманне больш актыўным, эмацыянальным, творчым, павышаюць інтарэс да матэматыкі. Уносяць разнастайнасць, знімаюць стомленасць, развіваюць увагу, кемлівасць, пачуццё спаборніцтва, узаемадапамогі.
На сваіх уроках прымяняю наступныя дыдактычныя гульні:
– матэматычны шыфравальшчык ( прапаную вучням выканаць дзеянні, супаставіць атрыманаму выніку літару, расшыфраваць задуманае слова або фразу) (Дадатак 1).
– матэматычная мазаіка (лепш праводзіць у групах, дзе патрэбна рашыць прапанаваныя заданні, знайсці атрыманы адказ на адной з частак карцінкі і перавярнуць яе, у выніку правільнага выканання атрымаецца карцінка );
– чорная скрыначка ( з дапамогай адпаведнага кода, які вучні знаходзяць у працэсе рашэння заданняў, адкрываецца яшчык, унутры якой знаходзіцца прадмет, звязаны з матэматыкай) (Дадатак 2);
– матэматык-мастак (па зададзеных каардынатах пабудаваць малюнак або зрабіць малюнак і запісаць каардынаты) (Дадатак 3);
– матэматычнае даміно (работа ў групах, дзе кожнай групе раздаюцца карткі, якія з аднаго боку змяшчаюць адказ да папярэдняй карткі, а з другога боку прыклад, які неабходна рашыць) (Дадатак 4).
Адной з абавязковых форм навучання з'яўляецца выкарыстанне вусных практыкаванняў на ўроках матэматыкі. Вуснае лічэнне - гімнастыка для розуму. Засваенне навыкаў вуснага лічэння развівае памяць, увагу, гнуткасць розуму, хуткасць рэакцыі, набываецца вопыт рацыянальных вылічэнняў. На сваіх занятках выкарыстоўваю розныя актыўныя прыёмы і формы вуснага лічэння. Гэта лічэнне з дапамогай сігнальных картак, у форме “Эстафеты”, “Па ланцужку” (Дадатак 5).
Прыём “Правільна або няправільна” часта прымяняю пры правядзенні фізкульхвілінак (Чытаю некаторае сцверджанне, а вучні, калі правільна – паднімаюцць рукі ўверх, а калі няправільна – прысядаюць).
На этапе актуалізацыі ведаў выкарыстоўваю прыём “Лаві памылку”, дзе вучні ў напісаных мною прыкладах, знаходзяць дапушчаныя памылкі ў вылічэннях і выпраўляюць іх. Гэты прыём дазваляе задзейнічаць эмацыянальную сферу вучняў, садзейнічае трываламу засваенню ведаў, развівае ўвагу і аналітычныя здольнасці (Дадатак 6) .
Пры праверцы якасці засваення ведаў часта выкарыстоўваю прыём “Тэрміналагічнае лега”. Гэты прыём дазваляе хутка праверыць засваенне асноўных тэрмінаў тэмы, развівае ўвагу, зрокавую памяць. Сутнасць прыёму заключаецца ў тым, што на магнітнай дошцы ў адвольным парадку знаходзяцца карткі, якія патрэбна злучыць па дзве, каб атрымаліся правільныя сцвярджэнні (Дадатак 7).
З мэтай зняцця стомленасці, стварэння бадзёрага настрою вучняў пры пераходзе з аднаго віду дзейнасці да другога, мне дапамагаюць”Матэматычныя размінкі”. Размінкі могуць быць сродкам актуалізацыі ведаў, вуснага лічэння, развіцця кемлівасці, вуснай матэматычнай мовы, нестандартнага мыслення. Акрамя таго “Матэматычныя размінкі” могуць быць выкарыстаны ў розныя моманты ўрока. (Дадатак 8)
Амерыканскі вучоны Д.Пойа пісаў “Навучанне – гэта рамяство, у якім выкарыстоўваецца незлічоная колькасць маленькіх трукаў”, таму на сваіх уроках прыбягаю к такім метадычным трукам.
Стварэнне праблемнай сітуацыі дазваляе мне накіраваць вучняў на пошук і рашэнне цяжкіх пытанняў, якія патрабуюць актуалізацыі ведаў. У рэалізацыі праблемнага навучання вялікую ролю адыгрывае стварэнне праблемнай сітуацыі. Працуючы над праблемай, вучні вучацца разважаць, шукаць заканамернасці, пераконваюцца ў неабходнасці новых ведаў.
Так, пры вывучэнні тэмы “Мноствы” у 6 класе ў пачатку ўрока задаю пытанне: “Што такое “многа” і што такое “мала”? І дзе ж тая грань, калі “мала” пераходзіць у “многа”?” Дзеці не могуць адназначна адказаць на гэтае пытанне. Прапаную прагледзець фрагмент мультфільма “Як лячыць удава?”, дыялог малпачкі і слоніка, дзе яны высвятляюць, што такое “куча”, а дзе “не куча”. Далей з дапамогай даследчай дзейнасці фармірую ў вучняў паняцце “мноства”. На стале стаяць пластыкавыя шклянкі, у якіх рыс, гарох, цукеркі, грэцкі арэх. Адна шклянка пустая. Вобласць, абмежаваная шклянкай 1 – мноства рысу, шклянкай 2 – мноства гароху, шклянкай 3 – мноства цукерак, шклянкай 4 - мноства грэцкага арэху, якое складаецца з аднаго элемента . Шклянка 5 уяўляе сабой пустое мноства. Гэты прыём дазваляе наглядна сфарміраваць у вучняў паняцці мноства, элементаў мноства, пустога мноства. Дзеці таксама робяць вывад, што “мноства “ не азначае “шмат”.
Сучасныя школьнікі павінны не толькі ўмець прымяняць набытыя веды на практыцы, але і быць здольнымі заглянуць наперад, праявіць пазнавальны інтарэс, гнуткасць мыслення, быць гатовымі ўзяць на сябе рашэнне самых цяжкіх задач. Для гэтага выкарыстоўваю часткова-пошуковы метадычны прыём навучання.
Напрыклад, у 6 класе пры вывучэнні тэмы “Складанне адмоўных лікаў” прапаную разгледзець наступную сітуацыю:
– Рабяты, вы ведаеце, што ў некаторых гульнях пераможца атрымлівае пэўную колькасць ачкоў, а той хто прайграў – штрафных ачкоў. Якімі лікамі можна выразіць колькасць выйгрышных і штрафных ачкоў?
– Колькасць выйгрышных ачкоў – дадатнымі лікамі, а штрафных ачкоў– адмоўнымі.
– Гулец за першую гульню атрымаў тры штрафныя ачкі, а за другую – два штрафных ачкоў. Якую агульную колькасць штрафных ачкоў атрымаў гулец?
– Пяць штрафных ачкоў.
– Якім дзеяннем вы гэта знайшлі?
– Дзеяннем складання -3+(-2) = -5.
– Якім лікам з’яўляецца сума двух адмоўных лікаў: дадатным ці адмоўным? Сфармулюйце правіла складання адмоўных лікаў.
Адказваючы на гэтыя пытанні вучні прыходзяць да вываду, што сума двух адмоўных лікаў ёсць лік адмоўны, модуль якога роўны суме модулей складаемых.
Стымулюючы ўплыў на пазнавальны інтарэс аказваюць творчыя работы вучняў. Яны актывізуюць інтэлектуальныя, псіхічныя працэсы, садзейнічаюць фарміраванню творчых магчымасцей вучняў. Прывяду прыклады тых творчых заданняў, якія я выкарыстоўваю ў сваёй практыцы: скласці матэматычную казку, матэматычную задачу, крыжаванку, малюнак на каардынатнай плоскасці, прэзентацыю, даклад, рэферат.
Практычна ўсе разгледжаныя метадычныя прыёмы можна выкарыстоўваць на розных этапах урока, але любы прыём эфектыўны толькі тады, калі прымяняецца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час, яго прымяненне залежыць ад канкрэтнай сітуацыі.
Такім чынам, зыходзячы з майго вопыту работы, можна зрабіць наступныя вывады: змест курса матэматыкі заключае ў сабе багатыя магчымасці для развіцця пазнавальнага інтарэсу вучняў; патрэбна толькі адпаведная методыка выкладання. Мае вучні з задавальненнем самі складаюць матэматычныя казкі, мадэліруюць складаныя геаметрычныя фігуры, рашаюць практыка-арыентаваныя задачы, шукаюць цікавыя гістарычныя звесткі, рыхтуюць мультымедыйныя прэзентацыі, удзельнічаюць у даследчай рабоце і алімпіядах. Усё гэта разам узятае садзейнічае развіццю больш высокага ўзроўню пазнавальнага інтарэсу вучняў.
Рэзультатыўнасць вопыту
Прыёмы павышэння інтарэсу да навучання, якія я выкарыстоўваю на сваіх уроках, паказалі іх высокую эфектыўнасць не толькі для развіцця пазнавальнай здольнасці вучняў, іх агульнавучэбных уменняў і навыкаў, стварэння сітуацыі поспеху і творчай актыўнасці, але і якасці фарміравання ведаў. Для ацэнкі рэзультатыўнасці вопыту мною была праведзена дыягностыка паспяховасці вучняў VI класа за апошнія два навучальныя гады (Дадатак 6), аналіз якой паказаў наступную дынаміку развіцця: зменшылася колькасць вучняў на здавальняючым узроўні з 15,4 % у 5 класе да 7,7 % у 6 класе; павялічылася колькасць вучняў з сярэднім узроўнем ад 7,7% у 5 класе да 15,4 % у 6 класе; павялічылася колькасць вучняў з высокім узроўнем ад 30,8 % у 5 класе да 38,5 % у 6( Дадатак 9). Па выніках дыягностыкі я ўпэўнілася, што выкарыстанне актыўных форм і прыёмаў з’яўляецца эфектыўным у развіцці пазнавальнага інтарэсу пры навучанні матэматыцы. Па выніках праведзенай работы можна зрабіць наступныя вывады:
Для ацэнкі рэзультатыўнасці вопыту мною таксама праведзена методыка дыягностыкі ўзроўню пазнавальнага інтарэсу і творчай актыўнасці (Дадатак 10).
Вынікі яе выкарыстання дазваляюць рабіць вывады аб павышэнні пазнавальнага інтарэсу і станоўчых адносін да вучобы. (Дадатак 11).
Сістэма работы ў гэтым напрамку дзейнасці на ўроках матэматыкі дазволіла мне дабіцца стабільнага павелічэння якасці ведаў, цікавасці да даследчай работы па прадмету. Штогод павялічваецца колькасць удзельнікаў у міжнародным конкурсе “Кенгуру”.
Заключэнне
Праблема развіцця пазнавальнай актыўнасці на ўроках матэматыкі па-ранейшаму застаецца адной з важнейшых праблем, якая стаіць перад настаўнікам. Разнастайнасць форм і прыёмаў работы на ўроку і ўмела падабраны настаўнікам матэрыял, які падкрэслівае сувязь матэматыкі з жыццём і другімі навукамі, з’яўляецца залогам поспеху ў рашэнні гэтай важнай метадычнай праблемы.
Дзейнасць у дадзенай сістэме работы дазваляе развіць устойлівы пазнавальны інтарэс вучняў, садзейнічае засваенню ведаў, дае магчымасць прымяняць гэтыя веды ў нестандартнай сітуацыі.
Работу па дадзеным накірунку я планую працягваць і далей, так як пазнавальны інтарэс садзейнічае не толькі развіццю актыўнасці вучняў на ўроку, але і павышэнню якасці ведаў, выклікае інтарэс да матэматыкі. Мой вопыт быў прадстаўлены на раённым і школьным метадычных аб’яднаннях, педсавеце, у рамках правядзення прадметных і метадычных тыдняў, пры правядзенні адкрытых урокаў.
Практычнае значэнне дадзенага вопыту заключаецца ў тым, што прымяненне актыўных прыёмаў і форм, апісаных у рабоце, можа быць выкарыстана на ўроках як настаўнікамі матэматыкі, так і другімі настаўнікамі – прадметнікамі.
Спіс выкарыстаных крыніц
Экзамен как фактор личностно-профессионального развития педагога:
анализ ошибок в ходе обобщения собственной педагогической деятельности
(Методические рекомендации педагогам, планирующим сдавать экзамен на присвоение высшей квалификационной категории)
Обобщить свой собственный опыт – это значит увидеть в частном общее и объяснить, каким образом Вами достигаются положительные результаты в образовательном процессе.
В ходе работы над описанием опыта педагогам необходимо обратить внимание на следующее:
Примерные цели и задачи опыта
Тема опыта: Использование интерактивных приёмов обучения для активизации познавательной деятельности учащихся на уроках истории на II, III ступени общего среднего образования
Цель опыта
Цель опыта: активизация познавательной деятельности учащихся посредством использования интерактивных приемов и методов.
Задачи опыта
4. Необоснованно большое количество представленных фамилий и содержания работ учёных при научном обосновании опыта (необходимо указывать лишь те, на содержание работ которых опираются). При этом работа превращается в никому не нужный реферат по обзору какой-либо темы.
5. Трудности в разработке чёткого алгоритма действий (или его отсутствие) при использовании различных форм и приёмов педагогической деятельности (напоминаем о необходимости следования требованиям технологичности представления опыта).
6. Не всегда при интересном содержании сущности опыта педагог может (в письменном виде) чётко определить критерии оценки результативности и эффективности опыта и презентабельно их представить, причём при устной защите опыта порой достаточно успешно это делает, демонстрируя понимание данного вопроса. Важно показать (доказательно), как реализованная им система работы помогла обучаемым овладеть определёнными знаниями, умениями и навыками, создала условия для развития творческих способностей, личностных качеств, психологической релаксации, здоровьесбережения, сформировала интерес к изучаемому предмету и искусству в целом и т. д. (в соответствии с излагаемой темой опыта).
7. Иногда количество страниц приложений значительно превышают разрешённый нормативным документом объём. Чаще всего это происходит в том случае, если педагог не понимает, что каждое из представленных приложений необходимо для раскрытия содержания опыта и подтверждения его результативности и эффективности. Хотя многие из приложений достаточно интересны и могут быть (и в дальнейшем бывают) отдельными публикациями, но совсем не обязательно представлять в качестве приложения целые дидактические планы-конспекты уроков и занятий или сценарии мероприятий, сканированные грамоты (форматом А4) учащихся и самого педагога и пр.
8. Недочёты в оформлении работы (список литературы, титульный лист, шрифт и пр.). Необходимо внимательно изучить требования к оформлению опыта.
9. Ошибки терминологического характера (см. нормативные правовые документы).
10. Разработанные уроки и занятия чаще всего достаточно интересны и, как правило, тесно связаны с темой опыта и подтверждают его эффективность. Но иногда учителю сложно самостоятельно, без наводящих вопросов перейти от содержания урока, занятия к содержанию опыта. Учителям необходима подготовка к публичному выступлению, чтобы логично выстраивать своё выступление, чтобы не мешала излишняя эмоциональность и пр.
11. Обращаем внимание на то, что для учителей всех предметов существуют предметные журналы, необходимость изучения содержания которых и постоянная подписка на них очевидны. В журналах в помощь педагогам постоянно печатаются материалы по подготовке к экзаменам, можно познакомиться с нормативными правовыми документами, программами, вопросами методики преподавания, разработками уроков и занятий, материалами из опыта работы (во многих публикациях даются правильно оформленные списки литературы). Помимо этого, журнал предоставляет педагогам возможность для публикации своих разработок, статей, материалов о своих учреждениях образования, коллегах и учащихся и пр.
Литература:
1. Богачева, И.В., Фёдоров И.В. 15 советов учителю: как подготовить собственный педагогический опыт к его представлению на квалификационном экзамене.
2. Голубова, М.Н. Экзамен как фактор личностно-профессионального развития педагога: анализ результатов аттестации учителей изобразительного искусства, музыки, театральных дисциплин, музыкальных руководителей. – Мастацкая і музычная адукацыя. - №4. – 2016.