Об учреждении

Дни приёма граждан

Дни приема граждан

Ф.И.О

Должность

Кабинет

Среда

08.00-12.00

Середина Елена Яковлевна 

Директор

Кабинет директора

1 этаж

Четверг

08.00-12.00

Савонова Елена Васильевна

Заместитель директора по учебной работе

Методкабинет

2 этаж

Вторник

08.00-12.00

Савонова Екатерина Ивановна

Заместитель директора по воспитательной работе

Кабинет воспитательной работы

1 этаж

 

Истории и традиции

 Гісторыя

Дзяржаўнай установы адукацыі

“Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 2016г.

 

     У лёсе кожнага чалавека ёсць свая Школа, якая вядзе яго не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з’яўляецца крыніцай станаўлення усебакова развітага чалавека.

     Гісторыя адукацыі ў весцы Кароцічы  мае глыбокія карані. Дакладных звестак аб сістэме адукацыі  архіўныя звесткі не ўтрымліваюць. Найбольш верагодна, што  адукацыя  пачынаецца пасля 1795г.( трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ) пасля таго, як беларускія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Школы  на тэрыторыі вёскі Кароцічы не існавала.У адпаведнасці з рэформай П.Д.Кісялёва, у 1840-я гг. на беларускіх землях сталі адкрываць пачатковыя школы для дзяржаўных сялян, настаўнікамі ў якіх часцей за ўсё былі мясцовыя святары. Аднак, для усяго сялянства адукацыя яшчэ не прадугледжвалася. Сістэма адукацыі ў пачатку ХІХ ст. была саслоўнай.У сувязі з такой палітыкай,  дзеці багатых сялян хадзілі ў школу, якая знаходзілася у вёсцы Аздамічы. Мова навучання была польская. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Літве і Заходняй Беларусі 1830-1831 гг., навучанне стала праводзіцца на рускай мове. Пазней школа  была спалена па невядомым прычынам.

 

1925г.

     Гісторыя нашай школы пачынаецца з 1925, калі яна была адкрыта як Кароціцкая  пачатковая школа. Будынак школы быў пабудаваны пры польскай уладзе. Менавіта палякі пабудавалі новую школу, якая на гэты раз знаходзілася ў в.Кароцічы. Працавалі тут польскія настаўнікі, якія вучылі дзяцей на польскай мове. У школе былі чатыры класы, заняткі пачыналіся ў лістападзе і заканчваліся 1 красавіка, толькі вучні чацвертага класа вучыліся да 15 мая. Здаваліся экзамены, на якія акрамя настаўніка прыязджалі і абавязкова прысутнічалі экзаменатар і інспектар.Не ўсе дзеці школьнага ўзросту набывалі адукацыю. Па-ранейшаму дзеці ва ўзросце звыш 10 гадоў былі непісьменнымі.

 

 

 

1940г.

 

     На тэрыторыі вёскі Кароцічы працавала школа, якая была адчынена ў 1940г. мясцовай савецкай уладай. Працавала ўсяго 2 настаўнікі, якія навучалі 52 вучні.

 

 

1941-1945гг.

     У гады Вялікай Айчыннай вайны навучанне дзяцей не праводзілася. Немцы спрабавалі адкрыць школу, але сяляне сваіх дзяцей туды не пусцілі. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны школа зноў адкрыла свае дзверы, магчыма ў 1944г. Гэта была 4-х класавая пачатковая школа. Мова навучання стала беларускай.

 

 

1949г.

     У 1948/ 1949 навучальным годзе школа стала няпоўнай сярэдняй (сямігадовай). Вучняў стала больш, вучэбна-выхаваўчы працэс добра наладжаны. Палепшылася матэрыяльная база школы. Па праведзенай інвентарызацыі школы за 1953г. маёмасць школы лічылася на суму 8 500 рублёў( у старым вылічэнні).

 

 

 

 

 

1961г.

     З 1961 г. Кароціцкая школа стала васьмігадовай.Колькасць вучняў у школе ўвесь час расла, матэрыяльная база павялічвалася. Па праведзенай інвентарызацыі за 1960г. маёмасць школы чыслілася на суму 10 670 рублёў. Штат настаўнікаў павялічваўся. Мясцовая інтэлегенцыя настаўнікаў была прадстаўлена наступнымі кадрамі: Пятроўскі Сяргей Іванавіч, Бялкова Любоў Пятроўна, Мядзведзева Ева Дзмітраўна, Казановіч Ганна Канстанцінаўна, Гурбо Таццяна Дзянісаўна, Пашкевіч Ядзвіга Іосіфаўна, Шастаковіч Мікалай Цімафеевіч, Шастаковіч Ніна Ілінічна, Несцярэнка Вадзім Мікалаевіч, Несцярэнка Вольга Аляксандраўна, Ерамейчык  Васіль Якаўлевіч, Ерамейчык Праскоўя Сямёнаўна, Гардзейчык Карней Данілавіч.

 

 

Урачыстая лінейка

 

 

 1964-1965гг.

     З 1965 года школе нададзены статус дзесяцігадовай. Школа увесь час падтрымлівае сувязь з калгасам ( “1 Мая”, а з 1961г.”Дружба”). Для паляпшэння матэрыяльнай базы школы калгасам быў перададзены будынак пад вучэбныя майстэрні, аўтамашына, аказана вялікая дапамога ў будаўніцтве школы. Наглядны матэрыял павялічыўся на 8 200 рублёў. Пры школе працавала сталовая на 30 пасадачных месцаў, у якой харчавалася 120 вучняў. У Кароціцкую  сярэднюю школу хадзілі вучыцца вучні з бліжэйшых вёсак : Луткі , Талмачава і Кароцічы. Адначасова з вывучэннем агульнаадукацыйных прадметаў, вялікая ўвага надавалася прафесійнаму навучанню.

 

Урокі прафесійнага навучання у дзяўчынак

 

Урокі прафесійнага навучання ў хлопчыкаў

 

     У 1965г. да галоўнага будынка школы было прыбудавана яшчэ адно невялікае памяшканне, у якім вучыліся вучні 6-10 класаў. Заняткі ў новым памяшканні пачаліся ў 1965г.  Школьнікі шмат працавалі на калгасных палях. Вялікае значэнне надавалася урокам музычнага і фізічнага выхавання. Шэраг школьных мерапрыемстваў праводзілася у сельскім клубе.

Адно з школьных мерапрыемстваў, праведзеннае у сельскім клубе

 

 Урок музыкі

 

 

Урок фізічнага выхавання

 

 

1967г.

      У 1967г. у школе адбылася важная падзея, быў адчынены невялічкі магазін (ларок), у якім настаўнікі і вучні маглі купіць школьныя прыналежнасці, а таксама штучныя прадукты харчавання.У гэтым жа годзе быў першы выпуск сярэдняй школы. Выпускнікоў было 27. У 2017 годзе споўніцца 50 год першаму выпуску школы.

 

 

Настаўнікі школы(у цэнтры Чупік Дзмітрый Канстанцінавіч)

 

На фотаздымку:

Савонава Марыя Іванаўна,Гананайка Зоя Фёдараўна,Кудласевіч Алена Станіславаўна,Кудласевіч Лідзія Васільеўна,Чупік Кацярына Іванаўна, Труханавец Сяргей Антонавіч

 

 

1986г.

     У 1986-1985гг. была пабудавана новая школа.Быў узведзены новы двухпавярховы будынак школы. Заняткі праходзілі ў адну змену, але выкарыстоўваўся і стары будынак школы, дзе працягвалі вучыцца (трактары , падоўжанае навучанне, а потым пачатковыя класы).

 

 

 8”Б”клас,верасень, 1980г.Выпуск 1983г.

 

 Кароціцкая сярэдняя школа у 1980-я гг.

 

На фотаздымку:

Чупік Дзмітрый Канстанцінавіч(у цэнтры), Бірук Васіль Міхайлавіч,Гананайка Зоя Фёдараўна,Мельнікава Ганна Адамаўна.Шпакевіч Вера Васільеўна.Кудласевіч Валянціна Аляксееўна,Кудласевіч Лідзія Васільеўна,Ракавец Ірына Дзямідаўна,Леська Галіна Ільінічна

 

 

2000-я гг.

     Вучняў з кожным годам станавілася усё менш, таму былым дырэктарам школы Чупікам Дзмітрыям Канстанцінавічам было прынята рашэнне, перавесці ўвесь працэс навучання у новы будынак школы. Школа пачала працаваць у дзве змены. Кіраўніцтва раёна прапанавала на базе старога будынка школы адкрыць дзіцячы садок, але работы былі спынены. Потым будынак выкарыстоўваўся ў розных мэтах: тут знаходзіўся сельскі клуб, які карыстаўся папулярнасцю сярод моладзі, сельская бібліятэка, радыёмайстэрня, дзе рамантавалі радыёпрыёмнікі, магнітафоны і тэлевізары.

 

На фотаздымку:

Чупік Дзмітрый Канстанцінавіч,выпускны вечар 2003г.

 

 

Кароціцкая сярэдняя школа у пачатку 2000-х гг.

 

 2009г.

     У 2009г. старая школа, дзе у апошні час знаходзілася сельская бібліятэка і клуб , згарэла па невядомых прычынах.

Былы будынак старой школы

 

2010-2011гг.

     Праведзены рамот школы: заменены вокны, электраправодка, адноўлены фасад. Школа набыла сучасны выгляд. У гэтым жа годзе школа набывае статус юрыдычнай асобы і з 23 жніўня 2011г. становіцца  Дзяржаўнай установай адукацыі “ Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 Сучасны выгляд школы 

 Сучасны выгляд школы

 

2016г.

     Сёння школа з’яўляецца сучаснай адукацыйнай установай, працуючай у інавацыйным рэжыме, валодаючай высокапрафесійным і творчым калектывам(32 настаўнікі), актыўнымі, разумнымі і канкурэнтназдольнымі вучнямі( 218 вучняў).

 

 

          Сучасны выгляд школы

 Кіраўніцтва школы ў розныя гады:

1.Мінчанка Канстанцін Кузьміч (14.09.1952г.-1956г.)

2.Дуксін Мікалай Паўлавіч (01.09.1956г.-1959г.)

3.Пашкевіч Андрэй Пятровіч (1959-1971гг.)

4.Чупік Дзмітрый Канстанцінавіч (1971-2007гг.)

5.Пыцель Віктар Паўлавіч (2007-2019 гг.)

6. Серадзіна Алена Якаўлеўна (з 2019г)

  

Режим работы УО

Полное название УО Коротичская СШ

Директор - Середина Елена Яковлевна 

Заместитель директора по учебной работе - Савонова Елена Васильевна

Заместитель директора по воспитательной работе - Савонова Екатерина Ивановна

Режим работы УО 

Первая смена 8.00-13.35

Вторая смена 13.50-18.30

График работы администрации

Ф.И.О.

Понедельник

Вторник

Среда

Четверг

Пятница

Суббота

Середина Елена Яковлевна 

директор

8.00-12.00

13.00-17.00

8.00-12.00

13.00-17.00

8.00-13.00

16.00-19.00

8.00 -13.00

 

8.00-13.00,

16.00-19.00

8.00-11.00

Савонова Е.В.

ЗДУР

8.00-13.00

16.00-19.00

8.00-13.00

8.00-12.00.

13.00-17.00

8.00-13.00.

16.00-19.00

8.00-12.00.

13.00-17.00

10.00-13.00

Савонова Е.И.

ЗДВР

8.00-13.00

13.30-15.30

8.00-13.00

13.30-15.30

8.00-13.00.

13.30-15.30

8.00-13.00,

13.30-17.30

8.00-13.00

13.30-15.30

9.00-12.00