Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Сем дзён у коле кніжных сяброў”.

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі “Сем дзён у коле кніжных сяброў”.

 

З 25 сакавіка па 30 сакавіка ў бібліятэцы прайшоў Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі Сем дзён у коле кніжных сяброў”.

       Першы дзень (25 сакавіка) -  “Святочны панядзелак”. У бібліятэцы прайшло свята “Прысвячэнне ў чытачы”. Адбылася цікавая сустрэча з казачнымі героямі – Бабай Ягой, Нязнайкай, Мальвінай, Бураціна. Дзеці ахвотна адказвалі на пытанні, пазнаёміліся з вершамі Нязнайкі, з правіламі паводзін у бібліятэцы, а таксама з правіламі беражлівых адносін да кніг і падручнікаў. Вучні 1 класа запісаліся ў бібліятэку.

        Другі дзень (26 сакавіка) -  “Паэтычны аўторак”.  У гэты дзень дзеці наведалі сельскую бібліятэку. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў займальных гульнях, конкурсах, віктарынах, ахвотна адказвалі на пытанні, разгадвалі рэбусы,чыталі вершы.              

        Трэці дзень (27 сакавіка) –“Творчая серада”.  З вучнямі 2-4 класаў быў праведзены майстар-клас па вырабу кніжкі-малышкі. Дзеці з задавальненнем выраблялі маленькія кніжкі, прыдумвалі назвы сваім кніжкам-малышкам.

         Дзень чацвёрты (28 сакавіка) -  “Казачны чацвер”. У гэты дзень быў праведзены караоке-батл “Угадай мультфільм па песні”. Вучні з ахвотай слухалі і падпявалі песні, а затым адгадвалі назву мультфільма. 

          У пяты дзень (29 сакавіка) – “Таямнічая пятніца”. Сярод вучняў 4-5 кл. быў праведзены конкурс малюнкаў “Фарбы малююць казкі”. Тут жа прадстаўлена і выстава работ юных мастакоў. 

        Вучні 2-6 класаў актыўна прымалі ўдзел у мерапрыемствах тыдня.

        Завяршыўся Тыдзень 30 сакавіка  Днём адчыненых дзвярэй “Гарэзлівая субота”. У гэты дзень прайшла выстава – агляд “Кнігі – юбіляры 2024 года”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сталі наведвальнікі прышкольнага лагера “Усмешка”

         Усе намечаныя мерапрыемствы праводзіліся ў добрым тэмпе, падтрымлівалася добрая дысцыпліна за кошт цікавага зместу конкурсаў.