Майстар-клас “Выкарыстанне метадаў і прыёмаў павышэння пазнаваўчай актыўнасці на розных этапах урока”

04.01.2022

Майстар-клас “Выкарыстанне метадаў і прыёмаў павышэння пазнаваўчай актыўнасці на розных этапах урока”

04.01.2022г.Новак В.А. праведзены майстар-клас “Выкарыстанне метадаў і прыёмаў павышэння пазнаваўчай актыўнасці на розных этапах урока”. Вера Андрэеўна Новак прадставіла вопыт сваёй педагагічнай дзейнасці. Праведзены педагогам майстар-клас дазволіў акунуцца ў атмасферу па прымяненню актыўных метадаў і прыёмаў павышэння пазнаваўчай актыўнасці на розных этапах урока. Дарэчы, сам майстар-клас быў арганізаваны такім чынам, што педагогі мелі магчымасць не толькі азнаёміцца з методыкай правядзення падобных заняткаў, але і самім папрацаваць з прапанаваным матэрыялам. Майстар-клас прайшоў на «выдатна». Удзельнікі  станоўча ацанілі прадстаўленую праграму і адзначылі, што яна ўтрымлівае карысныя метадычныя рэкамендацыі. У канцы сустрэчы настаўнікі адзначылі, што абавязкова выкарыстаюць у сваёй дзейнасці метады і прыёмы, якімі падзялілася Вера Андрэеўна, каб кожны ўрок быў па-свойму цікавым і запамінальным.