Методическая копилка учителя начальных классов.

Эрудыт-круіз “Краіна мая – Беларусь”.

17.01.2024

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

Эрудыт-круіз

“Краіна мая – Беларусь”

 

 

 

Распрацавала настаўнік пачатковых класаў

Каваль Тамара Вячаславаўна

 

 Эрудыт-круіз

“Краіна мая – Беларусь”

Мэты:

- пашырэнне кругагляду навучэнцаў;

- развіццё інтэлекту, лагічнага мыслення;

- стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей школьнікаў;

- фарміраванне патрыятызму, умення працаваць у камандзе.

 

Удзельнікі : вучні 3-4 класаў, журы, вядучы.

 

Афармленне: запісы беларускіх народных песень, твораў беларускіх кампазітараў, малюнкі навучэнцаў па тэме "Мая Беларусь", ілюстрацыі з выявай помнікаў архітэктуры Беларусі, партрэты выдатных дзеячаў айчыннай культуры.

Абсталяванне: ілюстрацыі з помнікамі архітэктуры, загадкі, карткі і бланкі для адказаў.

 

Дамашняе заданне: сфарміраваць дзве каманды па 6 чалавек, даць камандам назву, выбраць капітанаў, падрыхтаваць выставу малюнкаў.

 

Вядучы прадстаўляе каманды, журы і тлумачыць умовы эрудыт-круізу.

Ход гульні:

Вядучы: Паважаныя ўдзельнікі і госці мерапрыемства! Мы вітаем вас на конкурснай праграме эрудыт-круізу «Краіна мая – Беларусь». Прапануем вам здзейсніць падарожжа па хвалях ведаў. На працягу ўсяго шляху мы зробім 6 прыпынкаў у розных гаванях. У кожным порце вас чакае цікавае заданне, пасля выканання якога можна смела адпраўляцца далей - у плаванне па моры інтэлекту.

Ваша задача - справіцца з усімі перашкодамі, каб паспяхова завяршыць круіз. У першым туры ўдзельнічаць ад каманды будуць капітаны, у наступных турах уся каманда. Ацэньваць вашу працу будзе кампетэнтнае журы (прадстаўленне судзейскай калегіі). Пасля кожнага тура журы абвяшчае вынікі гульні.

Жадаю поспеху і шчаслівага плавання!

Каманды займаюць свае месцы.

 

Вядучы: Першы порт, куды мы прыбываем - "Архітэктурныя шэдэўры". Капітаны каманд павінны выбраць з прадстаўленых ілюстрацый архітэктурныя помнікі Беларусі (капітанам уручаецца ліст з заданнем).

Ілюстрацыі:

1.Мірскі замак

2.Сабор Васіля Блажэннага ў Маскве

3.Сафійскі сабор у Полацку

4.Луўр

  1. Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку

6.Эйфелева вежа

7.Брэсцкая крэпасць

8.Сабор Святога сямейства ў Барселоне

9.Нацыянальная бібліятэка ў Мінску

 

Пасля заканчэння выбару (праз 2 хвіліны) капітаны могуць звярнуцца па дапамогу да каманд, каб правільна назваць і падпісаць помнікі.

(3 хвіліны).

Вядучы: Перашкоду першую пераадолелі. Трымаем курс далей. Наступны прыпынак. Тур "Факты пра Беларусь".

Гульцам неабходна пасля прагляду відэафільма адказаць на пытанні і запісаць свае адказы ў бланках.

На абмеркаванне адказу і запіс адводзіцца 40 секунд.

 

Пытанні:

1.Чаму Беларусь называюць “лёгкімі Еўропы”? (Шмат лясоў і балот.)

2.Ці ёсць у Беларусі выхад да мора? (Няма)

3.Самы вялікі самазвал у свеце. (БелАЗ)

4.На колькі абласцей падзяляецца Беларусь? (На 6)

5.Які мінерал здабываюць каля горада Салігорска? (Калійную соль.)

6.Самае высокае месца на Беларусі. (Гара Дзяржынская)

7.Як называецца асноўны закон нашай дзяржавы? (Канстытуцыя)

 

Вядучы: А зараз мы трапляем у порт пад назвай “Дзяржаўныя сімвалы”. Хто ўжо здагадаўся, пра якія сімвалы ідзе гаваорка? (Дзеці называюць.)  Заданне для каманд: уставіць прапушчаныя словы ў тэкст гімна Рэспублікі Беларусь.

 

Мы, беларусы – _______ людзі, Сэрцам ______ роднай ______, Шчыра ______, сілы _______ Мы ў працавітай, вольнай _____.

 

Слаўся, зямлі нашай _______  ____, Слаўся, народаў _______ саюз! Наша _______ маці-Радзіма, Вечна _____ і ______, Беларусь!

 

 

 

Вядучы: Пакідаем порт, адпраўляемся ў наступную гавань "Славутыя імёны Беларусі".

На дошцы змешчаны партрэты вядомых беларускіх   дзеячаў і іх імёны. Удзельнікі кожнай каманды па адным выходзяць і злучаюць  партрэт і імя стрэлкай.

(Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі,  Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Янка Купала, Якуб Колас, Францыск Скарына, Марк Шагал, Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка.)

 

Вядучы: Набраўшыся сіл, падплываем да загадкавага порта "Веру - не веру".

У гэтым туры ўдзельнічаюць па аднаму прадстаўніку ад кожнай каманды. Сваю згоду або нязгоду з зацвярджэннем вы выказваеце ўзняццем карткі са знакамі "+" і "-". Кожны правільны адказ прыносіць па 1 бале камандзе. Журы ўважліва сочыць за лікам.

  1. У рускім фальклоры гэтая казка называецца «Церамок», а ў беларусаў – “Дзедава рукавічка” (+)
  2. “А Калядачкі, а хадзіце да нас…” – гэта зімняя песня (+)
  3. У загадцы “Цераз мяжу брат брата не бачаць” адказ будзе “зубы” ( - , вочы)
  4. Калі зранку туман паднімаецца ўгору, будзе дождж (+)
  5. Словы “сабака” ў беларускай мове жаночага роду (-)
  6. Максім Мірны і ВікторыяАзаранка - гімнасты ( - ,тэнісісты)

7.Азёры Беларусі людзі ласкава называюць яе “блакітнымі вачыма”

  1. Кветка – сімвал Беларусі – гэта васілёк. (+)

 

Вядучы: У апошнім порце, куды мы прыбываем, нам падрыхтавалі самае складанае заданне. Тур называецца "Чэрга". Гульцы абедзвюх каманд выстрайваюцца ў чаргу, і ім паслядоўна задаюцца пытанні. Той, хто адказаў правільна, становіцца ў хвост чаргі, хто адказаў няправільна, пакідае гульню. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль не застанецца адзін чалавек - пераможца.

Тэма “Нашы святы” (вядучы называе дату, гулец – свята):

1 студзеня – Новы год

7 студзеня – Божае Нараджэнне па праваслаўнаму календару

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброенных сіл Рэспублікі Беларусь

8 сакавіка – Міжнародны жаночы дзень

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

1 мая – Дзень працы

9 мая – Дзень Перамогі

3 ліпеня – Дзень незалежнасці

1 верасня – Дзень ведаў

14 кастрычніка – Дзень маці

25 снежня – Божае нараджэнне па каталіцкаму календару

 

Тэма “Гарады Беларусі” (вядучы паказвае картку з назвай горада, на якой пераблытаны літары):

рэБст                    равіБаначы

мельГо                цклаПо

скМін                   німСло

скцеВіб                сарыўБа

гіМалёў               раТуў

надГро

Тэма “Роднае слова” (трэба перакласці з рускай  мовы наступныя словы):

  1. работа
  2. роза
  3. тетрадь
  4. бабочка
  5. памятник
  6. нефть
  7. чудеса
  8. Отечество
  9. писатель

 

Той камандзе, чый гулец застанецца пераможцам, прысуджаецца 3 балы.

 

Журы падводзіць вынікі эрудыт-круізу, узнагароджвае пераможцаў (кожная каманда атрымлівае вялікую размалёўку пра Беларусь).

 

Вядучы: Сёння круіз здзейснілі дзве наймацнейшыя каманды, якія годна адказалі на пытанні з розных абласцей ведаў. Але ўсе заданні былі аб'яднаны адной тэмай. Мы праверылі, наколькі добра ведаем гісторыю, культуру сваёй роднай краіны. Прыемна адзначыць, што абедзве каманды выдатна справіліся і пераадолелі ўсе перашкоды. Віншуем!

І закончыць наша падарожжа хацелася б такім заданнем. Складзіце са слоў (на воблаку слоў) выказванне пра адносіны да Радзімы.

 

 

свернуть

План-канспект факультатыўнага занятку “Вытокі роднай мовы” па тэме “Хлеб на стале – свята ў доме” 4 клас  

17.01.2024

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План-канспект факультатыўнага занятку “Вытокі роднай мовы” па тэме

“Хлеб на стале – свята ў доме”

4 клас

 

 

 

 

Падрыхтавала настаўнік пачатковых класаў

Каваль Тамара Вячаславаўна

 

 

 

 

 

 

2023/2024 нав.год

Заняткі 13

Тэма Хлеб на стале - свята ў доме

Задачы: пашырыць лексiкон вучняў назвамі хлебабулачных вырабаў i вобразнымі словамі пра хлеб; ствараць умовы для пашырэння кругагляду вучняў пра працэс выпякання хлеба: садзейнічаць выхаванню станоўчых адносін да людской працы і беражлівых адносін да хлеба.

 

Ход заняткаў

1.     Арганізацыйны момант.

– Сёння мы з вамі адправімся ў этнаграфічную вандроўку, пазнаёмімся з побытам беларускай сям’і. Вы не супраць? Добра, пачынаем.

2.     Увядзенне ў тэму заняткаў.

– А ці ведаеце вы, якія заняткі былі ў нашых далёкіх продкаў? Нашы далёкія продкі займаліся збіральніцтвам, паляваннем і рыбалоўствам. І галоўным кармільцам быў – лес. Тут людзі збіралі грыбы, ягады, арэхі і жалуды. Палкамі і вострымі камянямі выкопвалі карані і клубні раслін, якія былі прыгодныя для ежы.

У той час людзі яшчэ не ведалі ні земляробства, ні жывёлагадоўлі. Яны толькі шукалі сярод створанага прыродай годнае для сябе, выкарыстоўвалі гатовае. Са скуры жывёл людзі рабілі сабе адзенне. І толькі пасля, з зараджэннем земляробства, яны навучыліся вырабляць тканіну.

З часам шмат страў прыдумалі людзі. Але ёсць сярод іх адна важная, самая галоўная. Паслухайце апавяданне В. Сцяпуркі “Галоўная ежа” і скажыце, якую назву мае гэта страва. (Падрыхтаваны вучань чытае апавяданне.)

–        Дык пра якую галоўную ежу ідзе гаворка?

–        Знайдзіце ў тэксце прыказкі і растлумачце іх.

–       А тэмай нашага занятку будзе такама прыказка: “Хлеб на стале – свята ў доме”.

(Выстаўленне на стол падноса з чорным, белым хлебам, абаранкамі, пранікамі, пячэннем і інш.)

– Хто з вас ведае з чаго ўсё гэта робяць? (З мукі)

Мука атрымліваецца вось з такога зерня. (Дэманстрацыя малюнкаў калосся жыта і пшаніцы.)

–       У чым адрозненне паміж каласкамі? Каласкі жыта выцягнутыя, тонкія, у іх не вельмі доўгія вусікі. Зерне ў жыта доўгае. У пшаніцы каласок карацейшы, а вусікі ў яе доўгія і зерне круглае. Жыта і пшаніца растуць у полі, з іх зерня робяць муку, а з мукі выпякаюць хлеб. Каб атрымаць з зерня муку, патрэбна затраціць вельмі многа працы.

 

3.     Асноўная частка.

 

Тлумачэнне значэнняў слоў пекар, пякарня.

Настаўнік прапануе вучням на малюнку плошчы горада Майстроў вызначыць, які майстар выпякае хлеб.

3.1. Чытанне тэксту В. Сцяпуркi "Як выпякалі хлеб?"(самастойна).

Тлумачэнне слова камора (невялiкае памяшканне пры хаце для захоўвання ежы і розных хатніх рэчаў).

 

  

Заданне “Ажыві тэкст”. Настаўнік чытае тэкст, вучні, у каторых у руках адпаведны тэксту малюнак, выходзяць з малюнкам да дошкі і становяцца ў рад.

3.2. Успрыманне на слых верша П. Панчанкі "Ствараюць хлеб".

 (Верш з картак чытаюць два вучні.) Адказ на пытанне:

Як вы разумееце сэнс двух апошніх радкоў верша?

3.3. Работа з вершам П. Панчанкі "Хлебныя словы".

 Чытанне верша настаўнікам. Адказ на пытанне:

– Чаму верш мае такую назву?

Перачытванне верша вучнямі, знаходжанне і падкрэсліванне хлебных слоў.

Калектыўнае выкананне задання да верша суправаджаецца дэманстрацыяй частак бохана хлеба. (Настаўнік на бохане хлеба дэманструе вучням скарынку, акраец, лусту або скібу.)

 

Фізкультхвілінка

 

3.4. Чытанне тэксту В. Сцяпуркі "Хлебапрадукты".

Выкананне задання да тэксту. Зачытванне адказаў і іх абмеркаванне.

3.5. Работа з вершам В. Гардзея "Зайцаў хлеб".

Чытанне і адказ на пытанне да тэксту. Перачытванне верша па ролях.

 

3.6. Работа ў парах з матэрыялам "Цікава ведаць".

Чытанне самастойнае выкананне задання. Праверка правільнасці выбару.

 

4. Абагульненне.

 

Якія новыя словы вы пачулі на занятках і што яны абазначаюць?

– Выкарыстоўваючы воблака слоў, складзіце некалькі сказаў па тэме занятку.

 

 

Выкананне задання "Выберы прыказку......

 

4.     Рэфлексія.

 

Што новага вы даведаліся на занятках?

 

 

 

                        Лiтаратурны матэрыял да заняткаў.                                          Ствараюць хлеб

І людзi, што пшаніцу, жыта сеюць. i сонца. што палеткi саграе, і дождж, і вецер. што над полем вее, i аграном, што рана ўстас. І грузавік, што пад дажджом імчыцца.

камбайны, элеватары,  млыны i хлебапек, і нават прадаўшчыца

ствараюць хлеб для нас усе яны.

П. Панчанка

свернуть

Презентация "Урок русского языка".

17.01.2024

 Тема урока : "Состав слова".

17.01.2024

 Тема урока : "Состав слова"

Цели урока:

  • образовательные: развитие умения различать предлоги и приставки, правильно писать их; продолжить работу по умению писать слова с изученными орфограммами; выделять приставки в словах;
  • развивающие: развитие у учащихся умения выделять главное при определении орфограммы, обобщать изученное, умения работать самостоятельно, используя проблемные вопросы, творческие задания; развитие мышления, внимания и речи учащихся;
  • воспитывающая: воспитание у учащихся чувства позитивной оценки и самооценки.

Тип урока: изучение нового материала.

Формы работы: фронтальная, индивидуальная.

Методы обучения: словесно-наглядный проблемно-поисковый (эвристический), самостоятельная работа, иллюстративный.

Ход урока

1.Организационный момент

– Я рада приветствовать сегодня на уроке не только вас ребята, но и гостей. Сегодня для нас волнительный и ответственный урок. Как гостеприимные хозяева вначале окажем им внимание.

Мы рады приветствовать вас в классе Возможно есть классы и лучше и краше. Но пусть в нашем классе вам будет светло Пусть будет уютно и очень легко, Поручено нам вас сегодня встречать, Но начнем же урок, не будем зря время терять.

– Спасибо, будем надеяться, что настроение наших гостей улучшилось и они с удовольствием отдохнут в нашем классе и порадуются нашим успехам. Мы сейчас с вами отправляемся в необычайное путешествие, а находимся мы на станции «Школа №43». Итак, начнем наш урок. Откройте тетради, запишите число.

  1. Минутка чистописания.

Первая станция «Отгадай-ка».

– На этой станции вы должны отгадать загадку и записать в тетрадях первую букву отгадки.

Дел у меня немало – Я белым одеялом Всю землю укрываю В лед реки убираю.

– Что это? (зима)

– Посмотрите на образец на доске и красиво пропишите букву в тетради. (Запись букв з З)

– А сейчас подберите к слову зима родственные слова и запишите их в тетрадь. Разберите по составу. (Зима – зимний, перезимовать, зимушка, зимовать, зимующий.)

  1. Постановка темы урока

– Мы все еще находимся на станции «Отгадай-ка», отгадав кроссворд, мы узнаем, как называется тема нашего урока. Вы должны будете записывать одновременно слова в тетрадь и проверять их по доске.

 

  1. Не снег и не лед, А серебром деревья уберет. (Иней)
  2. Назовите-ка, ребятки, Месяц в этой вот загадке: Дни его – всех дней короче, Всех ночей длиннее ночи. До весны легли снега. Только месяц наш пройдет, Мы встречаем Новый год. (Декабрь)
  3. Под Новый год пришел он в дом Таким румяным толстяком. Но с каждым днем терял он вес И, наконец, совсем исчез. (Календарь)
  4. Верхняя одежда. (Пальто)
  5. В предложении на службе С падежом всегда он в дружбе. На него показывает И слова все связывает. (Предлог)

 

  1. У избы побывал – Все окно разрисовал, У реки погостил – Во всю реку мост мостил. (Мороз)
  2. Два коня у меня, Два коня. По воде они возят меня. А вода тверда, Словно каменная! (Коньки)
  3. Щиплет уши, щиплет нос, Лезет в валенки мороз. Брызнешь воду – упадет Не вода уже. А лед. Даже птице не летится, От мороза стынет птица. Повернуло солнце к лету. Что, скажи за месяц это? (Январь)
  4. Он в берлоге спит зимой Под большой сосной, А когда придет весна Просыпается от сна. (Медведь)
  5. Рядом с дворником всегда. Разгребаю снег кругом. И ребятам помогаю Делать горку, строить дом. (Лопата)
  6. Перед корнем подставляем Эту часть. Как называем? (Приставка)

4.Работа по теме урока

Учитель: Как вы думаете, как называется тема нашего урока? («Предлоги и приставки»). Мы отправляемся в путешествие в страну «Предлогов и приставок» и нас, конечно, будут интересовать слова с приставками и предлогами. Какие цели мы поставим?

Дети:

– Во-первых, мы должны вспомнить, что же такое приставка.

– Во- вторых, мы должны вспомнить, что же такое предлог.

– В-третьих, необходимо вспомнить правописание предлогов и приставок.

Учитель: Как видите, немало трудностей ждет нас впереди, но у меня нет сомнений в том, что нас ждет, незабываемое путешествие. Ребята, что вы помните о приставках и предлогах?

– Что такое приставка?

Дети: Часть слова, находится перед корнем и служит для образования слов.

Учитель: А что такое предлог?

Дети: Часть речи, которая служит для связи слов в предложении.

Учитель: А что вы помните о правописании предлогов и приставок?

Дети: Между предлогом и словом можно вставить вопрос или другое слово. Между приставкой и корнем нельзя вставить вопрос и или другое слово.

Учитель: Может ли употребляться предлог перед словом, обозначающим действие?

Дети: Предлога не бывает перед словом, обозначающим действие.

Учитель: Отправляемся дальше в путешествие!

Станция «Поиграй-ка»

Учитель:

– Я буду называть словосочетания, а вы замените каждое словосочетание словом с приставкой. Например: часы на стене – настенные часы.

  • Повязка на рукаве – …
  • Шаг без шума – …
  • Переход под землей – …
  • Камни под водой – …
  • Совет без пользы – …
  • Годы до войны – …
  • Значок на груди – …

Станция «Найди-ка»

Игра «Кто бы нам узнать помог, где приставка, где предлог?» (работа в парах)

Учитель: Запишите слова. Выделите приставки, подчеркните предлоги.

  • (за)горой
  • на льду
  • (по)бежать
  • (под)сосной
  • (за)мерзнуть
  • (зав)ывает
  • (под)снегом
  • (на)мело
  • скатиться
  • (во)дворе
  • (на )горе
  • (под)снежник
  • (по)крывает
  • (на)мело
  • (за)окном
  • (на)катке
  • (за)морозить
  • с горы

– А теперь, ребята, сделайте взаимопроверку. Если задание выполнено правильно, то поставьте знак +, а если неправильно, то знак -.

  1. Физкультминутка.

Станция «Отдыхай-ка».

(гимнастика для глаз)

Вот метель гулять пустилась. Сюда снежинка прилепилась. Вот она летает, порхает, Следите за ней глазками.

Станция «Отдыхай-ка»

– Продолжаем наше путешествие. Если в слове есть приставка, то хлопают мальчики. Если слово с предлогом – девочки.

Заметать, на санки, заморозил, у вьюги, у снежинки, прогулка, к снеговику, поспешила, заметает, на ветру, замёрз, на катке, замерзнуть, с горы, подснежник.

  1. Закрепление пройденного материала.

Станция «Подумай-ка»

(работа в группах)

Карточка 1

Прочитайте выразительно, озаглавьте текст, 3-е предложение разберите по составу. Зимой русский лес сказочен и чудесен. Снег украшает пушистые ветки деревьев. Смолистые шишки висят на елях. В серебряном уборе стоят красавицы-берёзки.

Карточка 2

Вставьте пропущенные буквы. Подчеркните предлоги и выделите приставки. В лес примч…лся первый сне… Попр…сился на ночлег. Перепуганный не в шутку, Примерять стал зайчик шу…ку. Без иголки, без портного Шу…ка новая готова.

Карточка 3

Составьте из слов каждой строки предложения. Подчеркните предлоги и приставки. Морозы, трескучие, на, стояли, улице. Утро, каждое, сад, Костя, выносил, в, корм, птицам. Прилетали, к. вороны, кормушке, и, воробьи, синички.

Карточка 4

Выделите приставки в словах. Закрутила метель. Белка поспешила к гнезду. Гнездо у зверька тёплое. Забралась белка в гнездо, прикрылась пушистым хвостиком. Затихла непогода. Вылезла белка из гнезда. Вкусная еда у пушистого зверька запасена в кладовой. (7 слов)

Станция «Проверяй-ка»

(Проверочная работа по карточкам)

Карточка 1

– Докажи правильность своего ответа.

– Какие словосочетания подчёркивают красоту зимнего леса?

Карточка 2

– Объясни пропущенные орфограммы.

– Какую шубку стал примерять заяц?

– Для чего ему новая шубка?

Карточка 3

– В чём смысл этого текста?

– Для чего нужны кормушки?

– На каких уроках мы об этом говорили?

– У кого из вас есть кормушка для птиц?

Карточка 4

– Как зимует белка?

– Ребята, вы, наверное, устали и я предлагаю вам еще немножко отдохнуть.

  1. Физкультминутка

С ПРИ- приставкою – присесть, С ПО- приставкою – подняться С ПОД- – подпрыгнуть, подмигнуть, С ПО- приставкой – посмеяться, С ВЫ- – вытягиваем руки, С О- – опустим их опять. Вот и все настало время С ПО- – зарядку повторять. С ЗА- – зарядку завершать.

  1. Подведение итогов.

– Какую тему мы изучали на уроке? Как вы думаете, мы справились с поставленными целями? Что запомнилось или понравилось на сегодняшнем уроке?

– Ребята, отгадайте шараду.

Корень мой находится в цене, В очерке найти приставку мне Суффикс мой в тетрадке, все встречаем Весь же в дневнике я и в журнале (О-цен-ка)

– Итак, ребята вы хорошо поработали, оцените себя. Выберите значок, который больше вам подходит. (Рефлексия урока)

 

свернуть

Распрацоўка вучэбнага занятку па матэматыцы для 1 класа.

17.01.2024

 Настаўнік пачатковых класаў вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Новак Вера Андрэеўна

 

(Распрацоўка вучэбнага занятку па матэматыцы для 1 класа)

 

Урок 25    22.11.2023

Тэма: Замацаванне

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні замацуюць уменне распазнаваць рады лікаў, якія размешчаны ў парадку павелічэння, у парадку памяншэння.

Задачы:

  • замацоўваць уменне называць лікі ў парадку павелічэння і ў парадку памяншэння; павялічваць і памяншаць лікі на 1; параўноваць лікі ад 1 да 5
  • практыкаваць у складанні і адніманні лікаў у межах пяці на практычнай аснове; паўтарыць састаў ліку 5;
  • выхоўваць інтарэс да прадмета, уменне супрацоўнічаць.

Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Матэматыка 1 кл.” 1 ч.(Г.Л.Мураўёва, М.А.Урбан, рабочы сшытак да дапаможніка “Матэматыка 1 кл” 1 ч.; геаметрычныя фігуры; карткі з лікамі і знакамі;  наглядны матэрыял.

Ход урока

І Арганізацыйны момант.

Празвінеў званок ізноў,

У клас пазваў маіх сяброў.

Будзем дружна працаваць,

Будзем веды набываць.

ІІ Актуалізацыя ведаў і навыкаў навучэнцаў.

  • Лік да 20 уперад і назад. (Можна выкарыстоўваць лікавы рад.)
  • Палічыце ад 3 да 10, ад 7 да 14.
  • Назавіце лік, які ідзе за лікам 4, 11. Як атрымаць наступны лік?
  • Назавіце лік, які стаіць перад лікам 3, 15. Як атрымаць папярэдні лік?
  • Які лік стаіць справа ад 5, злева ад 6?
  • Які лік стаіць паміж лікамі 2 і 4, 5 і 7?
  • Назавіце суседзяў ліку 2.

Вусны лік

1)Матэматычны дыктант (адказы (лічбамі) вучні выкладваюць на партах):

  • Ад якога ліку трэба адняць 3, каб атрымаць 2? (5)
  • 5 – гэта 4 і ? (1)
  • Павялічце 3 на 1, які лік атрымаецца? (4)
  • Памненшце 3 на 1, які лік атрымаецца? (2)

1 варыянт – размясціце адказы ў парадку павелічэння.

2 варыянт - размясціце адказы ў парадку памяншэння.

2) “Знайдзі заканамернасць”.

1

3

?

4

2

 

?

1

2

3

4

                                                                    

                                                                         

Вучні прапаноўваюць свае лікавыя выразы, значэнні якіх роўны 5.

3) “Знайдзі домікі для лікаў”.

 

1

5

4

 

 

                                                                         

4)Задача.

Да шэрай чаплі на ўрок

Прыляцела 5 сарок.

Але з іх толькі дзве сарокі

Вывучылі ўрокі.

Колькі гультаяк –сарок

Прыляцела на ўрок? (5 – 2 = 3)

Рубрыка “Цікава ведаць”.

Чапля – буйная пералётная птушка, па памеры прыкладна такая ж, як бусел або журавель. Але ў палёце яе не зблытаеш ні з кім. Усе птушкі выцягваюць шыю наперад, а чапля выгінае яе і прыціскае да спіны, выцягваючы толькі дзюбу. Яна добра прыстасаваліся да жыцця на вадаёмах і балотах. Сілкуецца ў асноўным рыбай. У нашай краіне жыве некалькі відаў чапляў. Самая буйная з іх – вялікая белая чапля.

                               

Фізкультхвілінка

Чапля шэрая насатая (рукі да носа)

Цэлы дзень стаіць, як статуя. (рукі на пояс)

На адной назе пастой – ка, (рукі на поясе, падымаем правую ногу)

Калі ты салдацік устойлівы.

А цяпер пастой на правай, (рукі на поясе, падымаем левую ногу)

Калі ты салдацік бравы.

Чапля шэрая насатая (рукі да носа)

Цэлы дзень стаіць, як статуя. (рукі на пояс)

Настаўнік: Тэма нашага ўрока -  Замацаванне. Будзем замацоўваць  нашы веды, якія мы набылі на мінулых уроках.

ІІІ Замацаванне  ведаў і спосабаў дзейнасці.

Работа з вучэбным дапаможнікам

1)с.50, №1

Суаднясенне схем з выразамі “4 паменшылі на 1 і 4 павялічылі на 1”. На партах састаўляюцца роўнасці 4 – 1 = 3 і 4 + 1 = 5.

2)с.50, №4

Вучні выкладваюць на партах матэматычныя запісы з картак з лікамі.

2

?

?

 

4

?

 

?

 

5

?

 

?

 

3

?

 

?

 

 

 

                                                                         

Настаўнік некаторым вучням прапануе назваць свае варыянты.

3)с.50, №5

Вучні падбіраюць схемы да малюнкаў. Складаюць матэматычныя апавяданні са словамі “было”, “стала”.

4)с.51, №6

Чытаецца ўмова задачы. Падбіраецца выраз, які падыходзіць да прапанаванага тэксту.

5)С.51, №8

Праца адбываецца ў парах. Вучні на партах выкладваюць узоры з квадратаў.

Фізкультхвілінка для вачэй

6)с.51, №7

Неабходна знайсці пяць адрозненняў.

Работа ў рабочым сшытку

(Пасля кожнага задання вучні ставяць сабе адзнаку на лінеечках поспеху. Перад кожным заданнем настаўнік называе па якому крытэрыю будзе ацэніна работа.)

1)с.28, №1

Практыкаванне ў прапісванні лічбаў ад 1 да 5. Паўтарэнне саставу ліку 5. Трэба размаляваць адным колерам усе фігуры, якія з’яўляюцца саставам ліку 5. (напрыклад, жоўтым колерам – 2, 1 і 2.)

2)с.28, №2

Вучні злучаюць малюнак з адпаведным лікам і дапаўняюць малюнкі, якіх не хапае.

3)с.28, №3

Неабходна запоўніць пустыя акенцы. Паменшыць на 1.

2

3

4

5

 

 

 

 

 

VІІ Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

п

с

р

у

е

 

5 – 2             1 + 3                3 – 2               4 – 2               2 + 3

                                                                                                   

  • Знайдзіце адказы і размясціце іх у парадку павелічэння.

с

у

п

е

р

1

2

3

4

5

 

 

                       

  • Што абазначае слова “супер”? Хто можна сказаць, што на ўроку працаваў “супер”, то памашыце абеімі рукамі. Хто думае, што мог бы працаваць лепш – памашыце адной рукой. Тыя, хто не вельмі актыўна адказваў, - сядзьце роўна.

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

Урок навучання грамаце па тэме: “Гук [ў]. Літары Ў,ў”  

17.01.2024

Урок навучання грамаце па тэме: “Гук [ў]. Літары Ў,ў”      29.11.2023

Настаўнік Новак Вера Андрэеўна

                                           

Мэта: навучыць чытаць словы з літарай ў (у нескладовае).

Задачы:

адукацыйныя:

- пазнаёміць з гукам [ў] і адпаведнай літарай ў;

- адпрацоўваць  уменне дыферэнцыраваць  гукі   [ў],    [у] ў словах; даваць характарыстыку вывучаным гукам;

- удасканальваць уменні мадэляваць схемы слоў;

- фарміраваць навык цэласнага чытання слоў;

развіццёвыя:

- развіваць маўленчыя здольнасці вучняў;

- развіваць навык удзелу ў вучэбным дыялогу (разуменне пытанняў і адказаў іншых вучняў, пабудова адказаў, дапаўненне адказаў іншых вучняў);

выхаваўчыя:

 фарміраванне цікавасці да чытання як сродку пазнання, чытацкага кругагляду;

- садзейнічаць фарміраванню культуры зносін.

Абсталяванне: праграма, мультымедыйная прэзентацыя ў праграме Microsoft Power  Point, падручнік “ Буквар “, тэлевізар, камп’ютар, наглядна-дыдактычныя дапаможнікі. 

Ход урока

  1. Матывацыя да вучэбнай дзейнасці (самавызначэнне да дзейнасці)

Настаўнік: 

Празвінеў  званок,

Пачынаецца ўрок.

Хутка час прабяжыць,

Трэба ім даражыць

Будзем добра працаваць,

Будзем веды набываць.

         А пакажыце мне, калі ласка, які ў вас зараз настрой. Калі вясёлы, бадзёры, гатовыя добра папрацаваць – падыміце тварык з усмешкай. А калі сумны - тады падыміце тварык без усмешкі.

(Дзеці паказваюць карткі)

         Дзякуй. У мяне таксама добры настрой. Чакаю ад вас правільных адказаў, плённай працы і добрых паводзін.

         Пакладзіце свій добры настрой на далонькі, падзяліцеся з сонейкам. (На дошцы прымацавана выява сонейка). Яно нам будзе дапамагаць увесь урок.

  1. Актуалізацыя апорных ведаў.

Гульня “Дапоўні сказ”.

1) Гукі мы чуем, а літары … (бачым);

2) У гукаў бываюць прозвішчы … (зычны і галосны);

3) Зычныя гукі вымаўляем … (коратка);

4) Галосныя гукі мы можам … (праспяваць);

5) Галосны гук утварае … (склад).

III. Стварэнне праблемнай сітуацыі 

         Настаўнік: Сёння адпраўляемся на прагулку на луг. І пойдуць з намі літары. Давайце назавём іх. (Называюць).

         Ітак, мы на лузе. Свеціць сонейка. Радуемся сонейку. Памашам рукамі сонейку. Набеглі хмаркі. Схавалі сонейка. Паліў дождж. (Стукаюць пальчыкамі па партах). Намоклі літары нашы? Давайце схаваем іх пад парасоны.

         Літары галосных гукаў “хаваюцца” пад чырвоны парасон, літары зычных – пад сіні.  

  1. Пастаноўка вучэбнай праблемы.

         Пры выкананні задання ў дзяцей узнікае цяжкасць з вызначэннем “статусу” літары ў. Пад які парасон “схаваць” літару? Якую літару не ведаем?

         Якое было заданне? (Вызначыць галосны ці зычны гук абазначаюць літары). Заданне аднолькавае для ўсіх, а выканалі па-рознаму. Чаму? Якую літару не ведаем? (Не ведалі літару ў).

         Дзеці з дапамогай настаўніка фармулюць тэму ўрока, складаюць план работы на ўроку.

  1. Пошук рашэння вучэбнай праблемы.

1) Гукавая размінка. Выдзяленне гука [ў].

- Як кот просіць есці? (Мяў-мяў-мяў).

         Гука-літарны аналіз слова мяў.

Адзначаецца, што гук [ў] вымаўляем коратка, ён зычны, цвёрды, звонкі. Пазначаем гэта на плане.

Ацаніць сваю работу.

2) Абазначэнне гука  [ў] літарай ў.

         Супастаўленне вымаўлення і графічнага выяўлення літар у і ў.

         Вучні трэніруюцца ў вымаўленні гукаў: [у] — галосны, перашкод няма, гучыць працягла, губы выцягнуты ўперад трубачкай; гук [ў] — зычны, вымаўляецца коратка, губы крышку расцягнуты, разамкнуты на шырыню       пальца.

Зрокавая гімнастыка

- Сядзьце зручна, адкіньцеся на спінкі стульяў, заплюшчыце вочкі і паспрабуйце імі намаляваць у паветры спачатку  літару у, потым – ў. Надрукаваць літару ў  у паветры, на далоні.

Ацаніць сваю работу.

         Вяртаемся ў пачатак урока да літар пад парасонамі. Удакладняем пад які парасон “схаваць” літару ў.

Вывад: гук [ў]  зычны, заўсёды цвёрды, звонкі, абазначаецца літарай ў.

VI .Фізмінутка “Сонейка і дожджык” Музычная гульня.   

VII. Этап узнаўлення ведаў

         Гульнёвае практыкаванне “Чуйныя вушкі”

         Давайце пагуляем. Дзяўчаты будуць літарай у, а хлопчыкі будуць літарай     ў.          Настаўнік вымаўляе словы, вучні, пачуўшы ў словах [у], выцягваюць губы трубачкай (імітуюць вымаўленне галоснага гука), калі ж чуюць гук [ў] — пляскаюць у далоні, тым самым паказваюць, што гук [ў] — зычны,        звонкі. Словы для вымаўлення: шум, шоўк, жоўты, жук, жураўлі, ластаўка, студня, лужок, алоўкі, воўк, вуда, коўдра, курка, пеўнік, пушок, заўтра, зубы,      дубок. VIII. Першаснае замацаванне

1.Чытанне складоў.

Чытанне адкрытых складоў па наглядна-дыдактычным дапаможніку “Сланечнік”.

Праца вучняў злінеечкамі літар. Чытаюць склады, дадаюць гук [ў].

  1. Чытанне слоў.

         Складзіце з літар разразной азбукі слова быў. Замяняйце па чарзе першую літару і агучвайце новыя словы: жыўрыўвыўмыўшыў. Вызначце,        якія   з гэтых слоў змешчаны ў першых трох слупках на с. 92.

  1. Работа з тэкстам “Школа на лузе”

         1) Прачытайце загаловак да тэксту. Як вы думаеце, якая школа можа быць на лузе? (Меркаванні дзяцей).

         2) Чытанне тэксту настаўнікам. Чаму рыбка ў рацэ маўчала? (Не ведала ніводнага гука). Ці добрая яна была вучаніца?

         3) падрыхтоўка да самастойнага чытання.

         Чытанне чацвёртага і пятага слупкоў слоў на с.92.

         Чытанне слоў на дошцы. (з літарай ь, са збегам зычных у пачатку слова, з літарай ў, з літарай е пасля галоснай).

         4)      Самастойнае чытанне тэксту      вучнямі. Гульня «Птушыны хор». (Чытанне напаўголасу).

         5) Выбарачнае   чытанне.          Куды выйшаў Міхаська? Як пра гэта напісана ў тэксце. Прачытайце, што пачуў         Міхаська.          Далей чатыры радкі тэксту вучні чытаюць хорам. Якія гукі вывучалі жыхары лугу? Хто не вучыўся разам з імі? Чаму? Падмацуйце свой адказ радкамі     тэксту.

         Якія сказы можна далучыць да ілюстрацыі?          Абгрунтуйце дакладнасць выбранага загалоўка “Школа на лузе”.

Ацаніць сваю работу.

  1. Самастойная работа.

         Кот Матроскін на сажалцы лавіў рыбу. Дапамажыце яму раскласці рыбык у два вядры. У адно вядро трэба пакласці рыбак, якія змяшчаюць словы з літарай у, у другое – з літарай ў.

Калектыўная праверка. Выпраўленне памылак.

Ацаніць сваю работу.

  1. Вынікі ўрока. Рэфлексія.

Пра што новае даведаліся на ўроку? Які гук вывучалі на ўроку?

(Гук  [ў] — зычны, заўсёды цвёрды,      звонкі.) Ці адкрылі мы сакрэт літары ў?

Чаму навучыліся?

Як можам прымяніць свае веды?

Самаацэнка дзецьмі асабістай дзейнасці на ўроку. (Па картках)

 

свернуть

Літаратрнае чытанне, 2 клас. Тэма: Пазакласнае чытанне "Зноў да нас прыйшла зіма…"

17.01.2024

Літаратрнае чытанне, 2 клас

Дата______________

Тэма: Пазакласнае чытанне "Зноў да нас прыйшла зіма…"

Мэта: стварыць умовы для самастойнага чытання-разглядвання кніг па тэме ўрока; спрыяць развіццю чытацкіх уменняў: дакладна выбрацъ кнігу па тэматыцы, спрагназаваць змест па назве, вокладцы або ілюстрацыях; садзейнічаць развіццю навыка чытання, выхаванню прагі да самастойнага чытання.

Абсталяванне: кнігі па тэме ўрока, спіс літаратуры на кожнага вучня, сняжынка на кожнага вучня, малюнкі Зімы і Снегавіка.

Ход урока

1.  Арганізацыйны этап

Настаўнік: Весела звініць званок.

Пачынаем наш урок.

Добры дзень. Сядайце.

Дзверы ў веды адчыняйце.

Ці ўсе правільна сядзяць?

Ці ўсе ўважліва глядзяць?

2.  Моўная размінка

Вымаўляе «3» завея

Так, што неба ружавее. (Р. Барадулін)

-        Прачытай верш вочкамі.

-        Чытанне шэптам.

-        Чытанне-«гудзенне».

-        У якую пару сутак неба можа быць ружовым?

3.  Праца па тэме ўрока

Гульня «Знайдзіце словы».

МАРОЗСНЕГЗІМАСНЕЖАНЬЛЮТЫСТУДЗЕНЬЗАВІРУХАМЯЦЕЛІЦА

-  Што агульнага паміж імі?

-  Так, у нас урок пазакласнага чытання па тэме «Зноў да нас прыйшла зіма».

- Як вы думаеце, чым мы будзем займацца на ўроку? (Разглядаць кнігі, чытаць іх, адказваць на пытанні, расказваць пра творы, прачытаныя дома, размаўляць па-беларуску.)

Уладзімір Мазго. «Новы год».

Таццяна Бушко. «Сняжынка».

Ніна Галіноўская. «Лясныя жыхары», «Размова сняжынак».

Янка Галубовіч. «Галкі грэюцца».

Казімір Камейша. «Першы снег».

Уладзімір Мазго. «Птушыная сталоўка».

Мікола Маляўка. «Белы вярблюд».

Алесь Марціновіч. «Верабейка Чыка».

Іван Муравейка. «Для чаго снягір каляровы?».

Міхась Пазнякоў. «На горку!», «Зімовыя птушкі».

Пятро Прыходзька. «Сінічка».

Павел Ткачоў. «Мікіткаў падарунак».

Васіль Хомчанка. «Галка», «Снег».

 

Знаёмства з выставай кніг па тэме ўрока.

-  Сёння вы прынеслі на ўрок кнігі, у якіх расказваецца пры зіму і зімовыя з’явы, і аформілі цудоўную выставу. Малайцы! Давайце пазнаёмімся з гэтымі выданнямі. (Настаўнік праводзіць гутарку з дзецьмі ў залежнасці ад тых кніг, якія яны прынеслі і якія падрыхтаваў настаўнік. Падчас гутаркі звяртаецца ўвага на аўтара, вокладку, ілюстрацыі. Настаўнік акцэнтуе ўвагу, што па вокладцы і ілюстрацыях можна здагадацца, пра што гаворыцца ў кнізе.)

-  Хто падрыхтаваў вершы пра зімовыя з’явы? Правядзём конкурс чытальнікаў. (Выразнае чытанне па кнізе або на памяць. Калектыўна па апладысментах вызначаюць пераможцу.)

- Чытанне верша ў класе (чытае настаўнік або падрыхтаваны вучань. Можна раздаць тэкст на кожную парту).

К. Камейша «Першы снег»:

Пафарбуе ў чырвань твары,

Фарбы лета ўспамяне.

Як з вушанкі, з белай хмары

Белым роем сыпане.

Панясуць той рой імкліва

Па шляхах усіх вятры

На лясы, гароды, нівы,

На пагоркі і двары.

Снежна... Гонка мчацца санкі,

Глухне пошум баравы.

I зрываецца вушанка

Снежнай птушкай з галавы.

Праца над зместам верша.

-  Чаму зімою мы можам успомніць летнія фарбы, гледзячы на твар?

- На што падобная снегавая хмара?

- З чым параўноўвае аўтар сняжынкі? Чаму?

-  Куды вятры разнясуць снег? Зачытайце.

-  На каго падобна шапка-вушанка, зляцеўшая з галавы?

-  Якія малюнкі можна зрабіць да тэксту?

 

Фізкультхвілінка

Апранаемся!

Паглядзіце за акно —    (глядзяць у акно)

там зіма стаіць даўно!

Нам надвор’е ні па чым —

апранацца мы бяжым.    (бег на месцы)

Калі дзьме халодны вецер —

шапку надзяваюць дзеці. (імітацыя рухаў)

Усім на вуліцу ахвота —

дружна абуваем боты. (нахіл уперад, імітацыя рухаў)

Каб з прастудай не хадзіць,

трэба шалік закруціць, (імітацыя рухаў)

Дожджык капаць пачынае —

капюшоны надзяваем, (імітацыя рухаў)

Стыне ў лужыне вадзіца —

нацягнулі рукавіцы! (імітацыя рухаў)

Апрануліся? А хто

не ўзгадаў пра паліто? (качаюць галавой)

Зачыняем дзверы ў дом — (рукі на пояс, бег на месцы)

і на вуліцу бягом!

 

-  Хто падрыхтаваў апавяданні? Раскажыце. (Некалькі вучняў робяць пераказ прачытаных апавяданняў.)

Чытанне твораў у групах.

Кожная група чытае свой тэкст і рыхтуе адказы на пытанні.

1-я         група. Таццяна Бушко. «Сняжынка».

Выбегла Таццянка з дому. Снег мяккі сыпле, усцілае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка прыбавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышываную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавічку Таццянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Таццянка перавярнула руку — і тут няма!

Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ адна сняжынка. Вялікая, пушыстая.

«Ну, цяпер я разумнейшая буду», — падумала Таццянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай падобная.

Мама, зірні, што я прынесла! — і выпрастала руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Таццянка ад крыўды.

-  І куды яна падзелася? — плача Таццянка.

-  Хто? — пытаецца мама.

-  Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынесці хацела. Несла, несла і згубіла па дарозе!

-  Не плач! Не згубіла ты яе... — і мама расказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.

А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?

Чаму дзяўчынка не змагла прынесці сняжынку?

 

2-я група Baciль Хoмчaнкa " Гaлкa"

    У aгapoдчыкy зляпiў я Дзeдa Мapoзa ca cнeгy. Дзe вoчы – чopныя вyгoльчыкi ўтopкнyў. А нoc зpaбiў з вялiкaй жoўтaй мopквы.    У pyкi Дзeдy Мapoзy дaў cкpынaчкy i нacыпaў тyды зяpнят.    

– Чacтyй птyшaк, – cкaзaў я ямy, a caм зaйшoў y xaтy i cтaў кaля aкнa.    

Пpыляцeлa пepшaя ciнiчкa. Пicкнyлa, ceлa нa кpaй cкpынaчкi, дзeўбaнyлa paз, дpyгi. Пoтым cнягip aпycцiўcя пoбaч. А нaxaбны вepaбeй зaлeз y кapмyшкy з нaгaмi.    

Чopнaя гaлкa з бяpoзы тaкcaмa зaўвaжылa кapмyшкy. Пepaляцeлa нa caмyю нiжнюю гaлiнкy, aлe cпycцiццa нa кapмyшкy нe aдвaжылacя. Пaкyль гaлкa cядзeлa тaк ды aглядвaлacя, птyшкi ўcё пaдзяўблi i paзляцeлicя.    

Гaлкa cкoкнyлa ў кapмyшкy, a ў кapмyшцы пycтa. Янa ca злocцi cxaпiлa дзюбaй мopквy i пaляцeлa з ёю.    

I Дзeд Мapoз зacтaўcя бeз нoca.

- Пра якіх птушак прачыталі?

- Якую аўтар зрабіў кармушку?

- Чаму Дзед Мароз без носа застаўся?

- Як вы дапамагаеце птушкам?

 

3-я група Baciль Хoмчaнкa "Снeг"   

Зямля дoўгa ляжaлa гoлaя, cкaмянeлaя aд мapoзy. А пoтым aднoй нoччy пaйшoў cнeг i ўкpыў ycё бeлaй цёплaй кoўдpaй.    

Рoмкa дacтaў з гapышчa лыжы i пaмчaўcя ў пoлe. Рaздoллe для xлoпцa!    

Рoмкaў бaцькa тaкcaмa paдyeццa. Мaлaдыя яблынькi ў caдзe цяпep нe зaмepзнyць. Кapaнi ix дoбpa ўкpыты cнeгaм.    

I мядзвeдзю ў бяpлoзe цяплeй cтaлa. Boжыкy – y кyчы лicця, мышцы – y нapы.

Уciм цёплa, yce paдyюццa.    

Toлькi бeднaмy зaйкy cлёзы. Дa зiмы нe пacпeў шэpyю пoўcць змянiць нa бeлyю.

- Чаму радаваўся Ромка? Ромкаў бацька?

- Каму зімой добра?

- А каму бяда ды слёзы? Чаму?

 

4. Падвядзенне вынікаў урока

Віктарына па тэме ўрока.

Загадкі ад Зімы. (Настаўнік вывешвае малюнак Зімы.)

І ўдзень ён падаў, і ўначы,

I лёг. А як прыйшла пара,

Не ўстаючы, пабег з двара. (Снег.)

Раку за ноч замураваў

І вокны ўсе размаляваў.

Вавёрцы адмарозіў нос.

Завуць мяне, сябры... (Мароз).

Не ад гонару заўсёды

Ходзім мы з узнятым носам

I дзяцей зімой з ахвотай,

Як на крылах, з горак носім,

Гіазнаёмся з намі бліжай,

А завуць нас проста... (Лыжы).

Зноўку снегам замяла

Увесь выган ля сяла.

Вецер гурбы абдымаў

І да неба паднімаў.

Ранкам глянулі ў акно:

Уx! Ад снегу ледзь відно.

Хтосьці мёў, і хтосьці выў.

Адгадайце, хто ж то быў.(Завіруха.) (У. Мацвеенка.)

І маставік ён, і мастак.

Ён мосціць холадам, дзівак,

Малюе холадам, дзівак.

Завуць яго... Хто скажа, як? (Мароз.) (В. Жуковіч.)

Матылі насіліся,

Над зямлёй кружыліся,

А як долу ўпалі —

Белым пухам сталі. (Сняжынкі.) (Н. Парукаў.)

Дванаццаць братоў

Шмат тысяч гадоў

Жывуць, паміраюць.

Штогод ажываюць.

Ці ведаеш ты?

Хто такія браты? (Месяцы года.)

На катку на коней стаў,

Хуткай птушкаю памчаў.

І мяне без гэткіх коней

Аніхто ўжо не дагоніць. (Канькі.) (М. Пазнякоў.)

 

Гульня ад Снегавіка «Рукавічка». (Настаўнік вывешвае малюнак Снегавіка.)

Пад музыку дзеці перадаюць па кругу адзін аднаму рукавічку. Калі музыка спыняецца, той, у каго засталася рукавічка, называе якую-небудзь народную прыкмету пра зіму або зімовую з’яву. Або падыходзіць да стала настаўніка, выцягвае картку з прыкметай і зачытвае яе ўсім. Народныя прыкметы:

Калі замёрзлыя вокны паволі сталі раставаць, заўтра наступіць пацяпленне.

Калі пад нагамі перастаў рыпець снег і вецер падзьмуў з поўдня — чакаецца цяпло.

Калі варона ў добрае надвор’е крычыць на ляту, то зіма будзе снежная, а лета дажджлівае.    

Яснае неба зімою — перад моцнымі маразамі.

Кот ляжыць сярод хаты — будзе цёпла; спіць на печы — да марозу.

Кругі вакол сонца — перад працяглымі маразамі і завірухамі.

Перад маразамі дым з коміна ўзнімаецца слупамі, перад адлігаю — сцелецца па зямлі.

-  Малайцы, вы вельмі добра працавалі на ўроку.

 

Знаёмства з новай тэмай для самастойнага чытання.

Настаўнік на свой выбар можа прапанаваць проста тэму «Дзякуй за навуку», а можа даць вучням спіс літаратуры згодна з праграмай:

Творы на тэму паважлівых узаемаадносін у сям’і:

Алесь Бадак. «Шалік».

Расціслаў Бензярук. «Малінавы чай».

Васіль Вітка. «Дзень нараджэння».

Вера Вярба. «Матуліны рукі».

Ніна Галіноўская. «Брат», «Камп’ютаршчык», «Песня для мамы».

Анатоль Грачанікаў. «Цікаўны ўнук».

Яніна Жабко. «Самы любы мой дзянёк».

Васіль Жуковіч. «Свая дапамога».

Клаўдзія Каліна. «Кампот».

Тадзіяна Кляшторная. «Дзіцячыя мары».

Уладзімір Ліпскі. «Цацкі».

Алена Масла. «Зорная казка».

Уладзімір Мацвеенка. «Трускалкі».

Ніна Мацяш. «Агеньчык».

Іван Муравейка. «Бабуля захварэла», «Паўлінчын гарох».

Таццяна Мушынская. «Цяжка быць дарослым».

Алесь Пісьмянкоў. «Бабчыны дранікі».

Паўлюк Прануза. «Маміны рукі», «Сам».

Пятро Сушко. «Зязюля».

Васіль Хомчанка. «Апельсін», «Мама».

Алесь Якімовіч. «Што любіць бабуля?».

 

  1. Дамашняе заданне

Знайсці і прачытаць творы ( 3-4) ў адпаведнасці са спісам.

 

  1. Рэфлексія

На дошцы малюнкі Зімы і Снегавіка. У кожнага вучня сняжынкі, выразаныя з паперы.

Калі вам спадабалася адгадваць загадкі, падарыце сваю сняжынку Зіме, а калі гуляць у гульні — Снегавіку.

 

1-я        група. Таццяна Бушко. «Сняжынка».

Выбегла Таццянка з дому. Снег мяккі сыпле, усцілае зямлю. Выцягнула ручкі ў сініх рукавічках. На іх зоркі-сняжынкі — мама вышывала. Але вось жа і яшчэ сняжынка прыбавілася. Сняжынка сапраўдная. Яна маленькая, куды меншая за вышываную. Толькі што гэта? Яна яшчэ меншая робіцца. Глядзіць на рукавічку Таццянка, а сняжынка ўсё меншае і меншае. Раптам зусім прапала. Дзе ж яна падзелася? Таццянка перавярнула руку — і тут няма!

Тым часам на далоньку апусцілася яшчэ адна сняжынка. Вялікая, пушыстая.

«Ну, цяпер я разумнейшая буду», — падумала Таццянка. Сціснула яна сняжынку ў рукавічцы і дадому хутчэй пабегла — маме паказаць. Вельмі ўжо гэтая сняжынка да мамінай вышыванай падобная.

Мама, зірні, што я прынесла! — і выпрастала руку. А на далоні зноў нічога няма! Заплакала Таццянка ад крыўды.

-  І куды яна падзелася? — плача Таццянка.

-  Хто? — пытаецца мама.

-  Сняжынка! Я табе яе ў рукавічцы прынесці хацела. Несла, несла і згубіла па дарозе!

-  Не плач! Не згубіла ты яе... — і мама расказала Тацянцы, што здарылася са сняжынкай.

А вы здагадаліся, дзе падзелася сняжынка?

Чаму дзяўчынка не змагла прынесці сняжынку?

 

2-я група Baciль Хoмчaнкa " Гaлкa"

    У aгapoдчыкy зляпiў я Дзeдa Мapoзa ca cнeгy. Дзe вoчы – чopныя вyгoльчыкi ўтopкнyў. А нoc зpaбiў з вялiкaй жoўтaй мopквы.    У pyкi Дзeдy Мapoзy дaў cкpынaчкy i нacыпaў тyды зяpнят.    

– Чacтyй птyшaк, – cкaзaў я ямy, a caм зaйшoў y xaтy i cтaў кaля aкнa.    

Пpыляцeлa пepшaя ciнiчкa. Пicкнyлa, ceлa нa кpaй cкpынaчкi, дзeўбaнyлa paз, дpyгi. Пoтым cнягip aпycцiўcя пoбaч. А нaxaбны вepaбeй зaлeз y кapмyшкy з нaгaмi.    

Чopнaя гaлкa з бяpoзы тaкcaмa зaўвaжылa кapмyшкy. Пepaляцeлa нa caмyю нiжнюю гaлiнкy, aлe cпycцiццa нa кapмyшкy нe aдвaжылacя. Пaкyль гaлкa cядзeлa тaк ды aглядвaлacя, птyшкi ўcё пaдзяўблi i paзляцeлicя.    

Гaлкa cкoкнyлa ў кapмyшкy, a ў кapмyшцы пycтa. Янa ca злocцi cxaпiлa дзюбaй мopквy i пaляцeлa з ёю.    

I Дзeд Мapoз зacтaўcя бeз нoca.

- Пра якіх птушак прачыталі?

- Якую аўтар зрабіў кармушку?

- Чаму Дзед Мароз без носа застаўся?

- Як вы дапамагаеце птушкам?

 

3-я група Baciль Хoмчaнкa "Снeг"  

Зямля дoўгa ляжaлa гoлaя, cкaмянeлaя aд мapoзy. А пoтым aднoй нoччy пaйшoў cнeг i ўкpыў ycё бeлaй цёплaй кoўдpaй.    

Рoмкa дacтaў з гapышчa лыжы i пaмчaўcя ў пoлe. Рaздoллe для xлoпцa!    

Рoмкaў бaцькa тaкcaмa paдyeццa. Мaлaдыя яблынькi ў caдзe цяпep нe зaмepзнyць. Кapaнi ix дoбpa ўкpыты cнeгaм.    

I мядзвeдзю ў бяpлoзe цяплeй cтaлa. Boжыкyy кyчы лicця, мышцы – y нapы.

Уciм цёплa, yce paдyюццa.    

Toлькi бeднaмy зaйкy cлёзы. Дa зiмы нe пacпeў шэpyю пoўcць змянiць нa бeлyю.

- Чаму радаваўся Ромка? Ромкаў бацька?

- Каму зімой добра?

- А каму бяда ды слёзы? Чаму?

 

 

К. Камейша «Першы снег»:

Пафарбуе ў чырвань твары,

Фарбы лета ўспамяне.

Як з вушанкі, з белай хмары

Белым роем сыпане.

Панясуць той рой імкліва

Па шляхах усіх вятры

На лясы, гароды, нівы,

На пагоркі і двары.

Снежна... Гонка мчацца санкі,

Глухне пошум баравы.

I зрываецца вушанка

Снежнай птушкай з галавы.

 

 

 

 

 

 

К. Камейша «Першы снег»:

Пафарбуе ў чырвань твары,

Фарбы лета ўспамяне.

Як з вушанкі, з белай хмары

Белым роем сыпане.

Панясуць той рой імкліва

Па шляхах усіх вятры

На лясы, гароды, нівы,

На пагоркі і двары.

Снежна... Гонка мчацца санкі,

Глухне пошум баравы.

I зрываецца вушанка

Снежнай птушкай з галавы.

 

 

 

 

К. Камейша «Першы снег»:

Пафарбуе ў чырвань твары,

Фарбы лета ўспамяне.

Як з вушанкі, з белай хмары

Белым роем сыпане.

Панясуць той рой імкліва

Па шляхах усіх вятры

На лясы, гароды, нівы,

На пагоркі і двары.

Снежна... Гонка мчацца санкі,

Глухне пошум баравы.

I зрываецца вушанка

Снежнай птушкай з галавы.

 

 

 

свернуть