Методическая копилка

Раённая канферэнцыя (конкурс) даследчых работ вучняў “Адкрываючы свет – адкрываю сябе” Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў   перыяд з 1939 - 1967 гг. на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава Столінскага раёна

02.11.2022

Аддзел па адукацыі столінскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Раённая канферэнцыя (конкурс)

даследчых работ вучняў

“Адкрываючы свет – адкрываю сябе”

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў   перыяд з 1939 - 1967 гг.

на тэрыторыі вёсак

Луткі, Кароцічы, Талмачава

Столінскага раёна

 

Секцыя ( Гісторыя )

 

 

   

 

 

                             Выканала:

                                                                   Клімовіч Наталля Аляксандраўна

                                                                         вучаніца  9 “Б” класа

                                                                         Кароціцкай сярэдняй школы

                           Кіраўнік:

                                                                                               настаўнік гісторыі

                                                           Шчучка Людміла Васільеўна

 

 

                                   

 

                                                            2022      

 

Змест

 

I.Уступная частка………………………………………………………………3 – 4

II. Асноўная частка  

Глава 1. Ад польскага прыгнёту да спробы стварэння першых калгасаў (1939 –  1941 гг.)…………………………………………………………………………4 –  6

Глава 2. Ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да завяршэння калгаснага будаўніцтва (1948 –  1951 гг.)…………………………………………………6 – 8

Глава 3.Умацаванне калгаснай сістэмы (1953–  1967 гг.)…………………8 – 10

Глава 4.Працоўная слава калгаса……………………………………………10 –11 III. Заключэнне…………………………………………………………………11– 12  

Спіс выкарыстанай літаратуры……………………………………………………13

Дадатак……………………………………………………………………….14 – 28

 

 

 

 

 

 

 

                                                                               

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                     

 

 

 

 

 

 

Уступная частка

У навейшай гісторыі Беларусі адбылося многа падзей, якія кардынальна змянілі  краіну. Сярод іх, улічваючы, што Беларусь  з’яўлялася аграрным рэгіёнам, асаблівае месца займае калектывізацыя. У 1927 г. было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі калектывізацыі сельскай гаспадаркі – аб’яднання індывідуальных гаспадарак сялян у калектыўныя гаспадаркі (калгасы). Яны з’яўляліся вышэйшай формай вытворчай кааперацыі. Правядзенне калектывізацыі тлумачылася неабходнасцю забеспячэння горада сельскагаспадарчай сыравінай і прадуктамі ва ўмовах індустрыялізацыі. Гэтую задачу не маглі выканаць дробныя аднаасобныя сялянскія гаспадаркі. Патрабавалася стварэнне буйных сялянскіх гаспадарак з выкарыстаннем машыннай тэхнікі.

Асаблівасцямі правядзення калектывізацыі на тэрыторыі Беларусі з’яўлялася тое, што яна праводзілася ў некалькі этапаў:

·        першы этап – 1929 – 1930-я гг.,

·        другі этап ажыццяўляўся пасля далучэння ў 1939 г. тэрыторыі Заходняй Беларусі;

·        трэці, завяршальны, – пасля Вялікай Айчыннай вайны.

У Заходняй Беларусі суцэльная калектывізацыя была праведзена ў 1949 – 1952 гг. [1]

Для жыхароў сучасных вёсак Талмачава, Луткі і Кароцічы Столінскага раёна  ААТ “Кароцічы” з’яўляецца важным прадпрыемствам. Усё жыццё жыхароў гэтых вёсак звязана з сельскай гаспадаркай.

Сельская гаспадарка на тэрыторыі вёсак была асновай эканомікі, галіной, у якой працавала найбольшая колькасць працаздольнага насельніцтва. Не выключэннем з’яўляецца і перыяд, калі наш край знаходзіўся ў складзе Польшчы.

А як усё пачыналася? Калі з’явіліся першыя калгасы? Зараз ужо многае сцёрта часам, забываюцца падзеі, факты, людзі. Новы погляд на праблему пералому вёскі вельмі далёкі ад ранейшага. Але, так ці інакш, мы ўсё ж пастараемся прадставіць тыя далёкія падзеі такімі, якімі яны засталіся ў памяці відавочцаў і так як яны пададзены ў летапісных матэрыялах нашых вёсак.

Вынікі дзейнасці прадстаўлены ў гэтым даследаванні, бо ніхто не мае права забыць пра ўклад, які ўнеслі працаўнікі вёсак у развіццё сельскай гаспадаркі нашага краю.

Гіпотэза: калектывізацыя спрыяла станоўчаму развіццё сельскай гаспадаркі.

Мэта даследавання: вывучэнне гісторыі стварэння калгасаў на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава Столінскага раёна.

 

Задачы даследавання:

·        Знайсці дакладныя крыніцы, розныя матэрыялы аб гісторыі стварэння калгасаў;

·        Прааналізаваць змест архіўных крыніц і літаратуры, якія змяшчаюць інфармацыю аб утварэнні калгасаў на тэрыторыі вёсак;

·        Прааналізаваць змест звестак  жыхароў, якія змяшчаюць інфармацыю аб утварэнні калгасаў на тэрыторыі вёсак;

·        Сабраць звесткі пра ветэранаў калгаса.

Аб’ектам даследавання з’яўляецца гісторыя развіцця калгаснай сістэмы. Прадмет даследавання: этапы развіцця калгаса       

Храналагічныя рамкі ахопліваюць перыяд з 1939 па 1967 год

Актуальнасць даследавання:

Аграрнае пытанне як комплекс сацыяльна – эканамічных праблем сельскай гаспадаркі з’яўляецца адным з асноўных у сучасным развіцці грамадства. Не звяртаючы ўвагі на навукова – тэхнічныя дасягненні, зямля з’яўляецца важным сродкам вытворчасці. Сельская гаспадарка з’яўляецца асновай эканомікі, галіной, якая накіравана на забеспячэнне насельніцтва харчаваннем і атрыманнем рэсурсаў для розных галін прамысловасці. Ад стану развіцця сельскай гаспадаркі залежыць харчовая бяспека дзяржавы. Гэта ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Каб лепш зразумець цяперашняе становішча ў сельскай гаспадарцы, неабходна даследаваць тэму калгаснага будаўніцтва як у рэспубліцы ў цэлым, так і ў асабістых яе раёнах.  

Рэалізацыя пастаўленых задач стала магчымай дзякуючы аналізу архіўных матэрыялаў, летапісных звестак вёсак, кнігі “Памяць” Столінскага раёна, выкарыстаны ўспаміны старэйшых жыхароў вёсак.

У сваёй рабоце мы выкарыстоўвалі такія метады як апытванне, апісанне, аналіз і вывучэнне літаратуры, інтэрнэт – рэсурсаў, работа з архіўным і летапісным матэрыялам, сямейнымі архівамі і метад інтэрв’      ю.

         Крыніцы даследавання: летапісныя матэрыялы вёсак, дакументы сямейнага архіву Крук В.П., Ярмакевіч Ц.І, Крук Д.Р., літаратурныя і гістарычныя крыніцы, матэрыялы  ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў г. Пінска”. Кіраўніцтва ААТ ”Кароцічы” садзейнічала больш дэтальнаму, дакладнаму і глыбокаму вывучэнню гісторыі калгаса.

Практычная значнасць работы вызначаецца магчымасцю яе выкарыстання ў даследаваннях краязнаўчага характару, на ўроках гісторыі, у рабоце краязнаўчых гурткоў, пры напісанні розных работ, звязаных з гісторыяй малой Радзімы.

 

                                          II. Асноўная частка

 

Глава 1. Ад польскага прыгнёту да спробы стварэння першых калгасаў (1939 1941 гг.)

Столінскі раён, так як і ўсе землі Заходняй Беларусі, з 1921 – 1939 гг. знаходзіўся ў складзе буржуазна памешчыцкай Польшчы. Вераснёўскія падзеі 1939 г. аднавілі тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі. Уз’яднанне натуральна адпавядала інтарэсам беларускага народа. У многіх людзей з’явіліся надзеі на паляпшэнне свайго становішча як у сацыяльна – эканамічнай, так і ў культурнай сферах жыцця.

Адчувальныя зрухі адбыліся ў сельскай гаспадарцы. З 1949 – 1951 гг. ў заходніх раёнах Беларусі была праведзена калектывізацыя сельскай гаспадаркі. Стварэнне першых калгасаў пачалося тут яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, пасля ўз’яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР. Аднак пачаўшуюся калектывізацыю прыпыніла вайна з Германіяй. [2]

      Калектывізацыя на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы і Талмачава мала свае асаблівасці, якія не заўсёды так праяўляліся ў іншых вёсках Столінскага раёна ў гэты час. З чым гэта было звязана? Напэўна з тым, што вёскі знаходзіліся ў тым месцы, дзе праходзіла польска – савецкая мяжа.

З першых дзён вызвалення гэтай тэрыторыі ад польскага прыгнёту тут пачаўся бурны працэс пераўтварэнняў, якія ахапілі амаль усе сферы жыцця мясцовага насельніцтва. Змяненні назіраліся ў эканамічным, палітычным і культурным жыцці. Паколькі аснову эканамічнага жыцця складала сельская гаспадарка, то зразумела, што жыццё людзей пачало мяняцца.

 Вясной  22 сакавіка 1940 г. былі зроблены першыя спробы стварэння калектыўных гаспадарак. Былі ўтвораны адасобленныя калгасы ў вёсцы Луткі і вёсцы Кароцічы Альгомельскага сельскага савета, Давыд – Гарадоцкага раёна, Пінскай вобласці. Калгас у вёсцы Луткі атрымаў назву “Камунар”, яго старшынёй стаў Клімовіч Іван Конанавіч. (Дадатак 1) Калгас у вёсцы Кароцічы атрымаў назву “1 Мая”, старшынёй якога стаў Кудласевіч Васіль Пятровіч.

      На тэрыторыі вёскі Талмачава да вайны калгас не быў створаны. Гэта было звязана з тым, што тут існавала многа хутароў, кожны з якіх быў адасобленай гаспадаркай.

У калгас “1 Мая” за кароткі прамежак часу ўвайшло 127 сялянскіх гаспадарак, якія ўключалі:

·        пасяўныя палі 380 га;

·        сенакосныя ўгоддзі 730 га;

·        забалочаныя месцы і кустарнікі 1300 га. (Дадатак 6, 9)

Матэрыяльна тэхнічная база калгаса была слабая. Асноўнай цяглавай сілай з’яўляліся коні і валы, якіх у калгасе налічвалася 120 пар. Аплата працы калгаснікаў выдавалася натуральнымі прадуктамі і рублямі за працадні. Напрыклад, у 1940-м г. за адзін працадзень калгаснікі атрымлівалі ў сярэднім па 3 кг зерня, 16 кг бульбы і 7 капеек грашыма.

Кіраўніцтва калгаса падрымлівала цесную сувязь са школай, якая пачала працаваць у вёсцы Кароцічы ў 1940 г. У школе працавалі два настаўнікі і навучалася 52 вучні.

Звычайнае жыццё калгаснага сялянства было абарвана вераломным нападам фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. Тэрыторыя вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны была акупіравана фашысцкімі захопнікамі. Жорскасць іх асабліва праяўлялася да сацыялістычнага ўкладу жыцця. З прыходам немцаў старшыня калгаса “1 Мая” Кудласевіч Васіль Пятровіч быў пакараны смерцю ва ўрочышчы Кострыцкае. (Дадатак 1) Пачатая калектывізацыя скончылася. Калгасы былі разбураны.

 

Глава 2.Ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да завяршэння калгаснага будаўніцтва (1948 1951 гг.)

 

Адразу ж пасля вызвалення Давыд Гарадоцкага раёна ад нямецка фашысцкіх захопнікаў была адноўлена дзейнасць органаў савецкай улады, партыйных і камсамольскіх арганізацый. Узначальвалі іх пераважна мясцовыя камуністы, былыя партызаны і падпольшчыкі.                     

Аднаўленне народнай гаспадаркі пачалося адразу пасля вызвалення тэрыторыі вёсак ад нямецка фашысцкіх захопнікаў. Ужо ў жніўні – верасні 1944 г. значная частка мясцовага насельніцтва была прыцягнута да аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі. Не без цяжкасцей, але ў хуткім парадку адбудоўваліся не толькі грамадскія пабудовы, але і хаты былых калгаснікаў. Сляды крывавага разбою гітлераўскай арміі засталіся і на тэрыторыі вёскі Кароцічы, якая амаль поўнасцю была спалена фашыстамі. Са 185-ці сялянскіх двароў у паўразбураным становішчы засталося толькі тры хаты і школа. Патрэбна было ўсё нанава будаваць. Жыхары вёсак імкуліся ўнесці свой уклад у аднаўленчыя работы. Акрамя пастаянных і сезонных работ насельніцтва навакольных вёсак накіроўваліся на лесанарыхтоўкі. З піламі і сякерамі, на ўласных конях яны адпрацоўвалі даведзеныя ім абавязковыя заданні па нарыхтоўках лесу. Шмат сялян прыцягвалася да працы  на ўчастках Прыпяцкага леспрамгаса, што раскінуўся ў лясных гушчарах каля вёсак Кароцічы, Луткі, Храпунь, Колкі. Гэту павіннасць мясцовыя жыхары па старой прывычцы называлі на польскі манер “шарваркамі”. [3]

Абсалютная большасць сялянскіх гаспадарак у першыя пасляваенныя гады на тэрыторыі вёсак складалі двары сялян аднаасобнікаў. З 11 верасня 1948 г. быў адноўлены калгас у вёсцы Кароцічы, першым старшынёй якога быў абраны Тарчыла Васіль Карнеевіч. Першапачаткова ў склад калгаса ўступіла 16 сялянскіх гаспадарак. Матэрыяльна – тэхнічная база калгаса была слабая. Асноўнай цяглавай сілай былі коні і валы, колькасць якіх павялічвалася.  У 1948 г. гаспадарцы налічвалася 16 пар валоў.

Калектывізацыя ў пасляваенны час праходзіла натуральным шляхам, галоўным чынам на аснове прынцыпу добраахвотнасці. Пакуль яшчэ ўлічвалася ступень падрыхтаванасці сялянства працаваць разам. І тэмп калектывізацыі планаваўся невысокі. Найперш у калгасы ўступалі батракі, беднякі. Часцей за ўсё да такой катэгорыі адносілася большасць мясцовага насельніцтва, якая за гады Вялікай Айчыннай вайны страціла сваю  маёмасці. З лёгкасцю ў калгасы ўступалі сем’і, якія засталіся без мужчынскай працы, а самастойна апрацоўваць зямлю сваімі сіламі не маглі. У многіх сялянскіх сем’ях увесь цяжар працы лёг на плечы жанчын, старых і падлеткаў. Заможнае сялянства, якога было не шмат, першапачаткова прыглядвалася, не спяшалася.

Лёс заходнебеларускіх вёсак быў вырашаны ў лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б. Прадугледжвалася завяршэнне калгаснага будаўніцтва ў заходніх абласцях БССР ў сціслыя тэрміны. Была адзначана поўная гатоўнасць заходнебеларускага сялянства да суцэльнай калектывізацыі. З лютага па красавік 1949 г.  вёсках праводзілася актыўная тлумачальная работа сярод сялян, якія яшчэ не з’яўляліся калгаснікамі. Цяжкасці былі. Агітуючы ўступіць у калектыўную гаспадарку, актывісты ў той час выяўлялі хто сколькі можа здаць збожжа для веснавога пасеву, у каго які ёсць інвентар. [3]

З успамінаў жыхара в. Талмачава Ярмакевіча Цярэнція Іванавіча, 1931 г.н.: “ У колхоз здавалі ўсе. Забіралі коней. Машын не было, былі вілы, малацілкі. “ (Дадатак 2 )

Фарсіраваныя тэмпы калектывізацыі суправаджаюцца адміністрацыйна загаднымі метадамі. Калектывізацыя набыла прымусовы характар і нярэдка выклікала незадавальненне з боку сялянства. Не звяртаючы ўвагі на цяжкасці, да красавіка 1949 г. ў калгас уступілі ўсе без выключэння сялянскія гаспадаркі.

Асаблівая заслуга ў гэтым старшыні калгаса Кудласевіча Івана Андрэевіча, якога насельніцтва па мясцоваму называла Бугайчуком. Ён кіраваў калгасам з лютага 1949 па1952 год.

З 8 кастрычніка 1950 г. калгас “1 Мая” в. Кароцічы і калгас “Камунар” в. Луткі аб’ядналіся ў адзін калгас пад назвай “1 Мая” Аздаміцкага сельскага Савета, Давыд – Гарадоцкага раёна, Пінскай вобласці. (Дадатак 5)

Такім чынам было створана два калгасы: “1 Мая”, у склад якога ўвайшлі жыхары вёсак Луткі і Кароцічы. А з 20 сакавіка 1948 г. быў створаны калгас у в. Талмачава, які атрымаў назву “Новае жыццё”. Старшынёй калгаса стаў Меляшчэня Павел Карнеевіч. У калгасе было 3 брыгады. (Дадатак 5)

 Паколькі калгасы знаходзіліся вельмі блізка адзін да аднаго, то было прынята рашэнне стварыць адзін калгас на аснове трох вёсак: Луткі, Кароцічы, Талмачава. З 5 верасня 1950 г. адбылося аб’яднанне калгасаў. У аб’яднаным калгасе, які атрымаў былую назву “1 Мая”, старшынёй быў абраны  Бакунец Міхаіл Фёдаравіч, ён кіраваў толькі тры месяцы , а потым члены калгаса абралі новага старшыню, якім стаў Кудласевіч Ілья Адамавіч. (Дадатак 5)

Матэрыяльна – тэхнічная база калгаса па – ранейшаму была слабой. Тое ж можна сказаць пра арганізацыю працы, працоўную дысцыпліну. Цяжкасці суправаджаліся недахопам спецыялізаваных кадраў. У складаным становішчы знаходзілася жывёлагадоўля і земляробства. План развіцця па буйной жывёлагадоўлі, свіннях не выконваўся. Калгас вызначаўся яшчэ і нізкімі ўраджаямі збожжавых культур і бульбы. Пасяўных зямель было мала, што таксама з’яўлялася праблемай для гаспадаркі. Было прынята рашэнне павялічыць пасяўныя плошчы за кошт распашкі і раскарчоўкі.

Але, не звяртаючы ўвагі на цяжкасці ў гаспадарцы, хутка наглядаюцца змяненнні. У калгасе створаны тры брыгады, павялічылася заработная плата калгаснікаў. Цяглавая сіла павялічылася да 170 пар коней і 30 пар валоў.

Менавіта 1950 год стаў “годам пералому” ў ходзе калектывізацыі . З красавіка 1950 г. ЦК КП(б)Б выдаў пастанову “Аб сур’ёзных недахопах у калгасным будаўніцтве заходніх абласцей Беларускай ССР”. З мэтай забеспячэння калгасаў тэхнікай утварыліся машынна – трактарныя станцыі (МТС). Давыд – Гарадоцкай машынна – трактарнай станцыі было даручана ажыццяўляць арганізацыйна – гаспадарчае ўмацаванне калгасаў, стварыць ў іх пярвічныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі, умацоўваць працоўную дысцыпліну. Усяляк прапагандавалася і заахвочвалася спаборніцтва сялян за хутчэйшае выкананне абавязацельстваў па хлебапастаўках дзяржаве. [3]

У 1950 г. на дапамогу калгасу ў распашцы і веснавому пасеву дапамагла МТС, а ў 1951 г. калгас упершыню набыў грузавую аўтамашыну ГАЗ-51 у асабістае карыстанне. Гэтая падзея была асабістым святам для кожнага калгасніка. Але і тут узніклі цяжкасці. Аўтамашына ёсць, а шафёра сярод калгаснікаў не знайшлі. У хуткім часе знайшлі чалавека ў вёсцы Альшаны, у якога быў падобны вопыт і калгас наняў яго на працу. (Дадатак 3)

 

Глава 3. Умацаванне калгаснай сістэмы (1953 1967 гг.)

 

Росту сельскагаспадарчай вытворчасці садзейнічала паступовае ўмацаванне калгасаў. Гаспадарка калгаса “1 Мая” год ад году мацнела. Паступова павялічвалася матэрыяльна – тэхнічная база калгаса.

Старшынёй калгаса з 1953 – 1954 гг. з’яўляўся Ляшук Аляксандр Фядосавіч.

 У 1954 г. вёска Кароцічы і бліжэйшыя населеныя пункты былі радыёфікаваны, а ў 1957 г.  – электрафікаваны. Ужо ў 1956 г. калгас купіў шэсць аўтамашын і адзін трактар. У хуткім часе гаспадарка набыла лакамабіль, які выкарыстоўваўся як перасоўны паравы рухавік для сельскагаспадарчых патрэб і выпрацоўкі электраэнергіі для патрэб гаспадаркі ў палявых умовах.

( Дадатак 3 )

Усё гэта садзейнічала росту сельскагаспадарчай вытворчасці. У вялікім маштабе пачалі апрацоўвацца пустыя землі, пачынаюць асушацца балоцістыя мясціны, павялічылася пасяўная плошча калгаса. Павелічэнне пасяўных плошчаў прадугледжвалася за кошт асушаных тарфяных і балотных зямель. Пасяўны клін пад збожжа – бабовыя культуры ў 1956 г. складаў 296 га, пасяўны клін пад тэхнічныя культуры складаў 179 га. Удзельная вага збожжавых павінна была складаць больш за 70% пасяўных плошчаў. Асаблівае месца сярод іх адводзілася кукурузе. У глебу было ўнесена 5130 тон арганічных угнаенняў, 2035 тон торфу, 31 тона мінеральных угнаенняў. Значна павялічылася цяглавая сіла, буйнарагатай жывёлы ў калгасе налічвалася каля 830 галоў. На працадні калгаснікам выдзялялася 789 ц збожжавых культур, па 800 грам за працадзень. Наглядаецца значны прырост калгасных сем’яў, іх у 1956 г. стала 387. У калгасе створаны чатыры працоўныя брыгады. Існавала матэрыяльнае стымуляванне працоўных, якія добрасумленна адносіліся да сваёй працы, былі ўведзены даплаты за выслугу гадоў у памеры ад 5 – 15% у залежнасці ад працоўнага стажу. (Дадатак 6, 9)

Старшынёй калгаса са студзеня 1954 па 1962 гг. працаваў Адамовіч Уладзімір Іванавіч, які ўзнагароджаны ордэнам Леніна за плённую працу. [4]

У сувязі з тым, што ў гэты час ў Столінскім раёне было два калгасы з аднайменнай назвай “1 Мая” , то 21 лютага 1961 г. было прынята рашэнне змяніць назву “1 Мая” на “ Дружба” Аздаміцкага сельскага Савета, Столінскага раёна, Брэсцкай вобласці.  Калгас пачынае працаваць пад новай назвай. З 1948 – 1953 гг. калгас знаходзіўся пад кіраўніцтвам Давыд – Гарадоцкага раённага адзела, а з 1954 – 1962 гг. Столінскага раённага адзелу сельскай гаспадаркі. А з 1963 г. – Столінскаму вытворчаму калгасна – саўгаснаму кіраўніцтву Брэсцкай вобласці. У калгасе было створана 6 брыгад: адна ў в. Талмачава, дзве – у в. Кароцічы і тры ў в. Луткі. ( Дадатак 5)

Старшынёй калгаса з 1962 – 1972 гг. працаваў Ляшук Мікалай Уладзіміравіч, які ўзнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” за плённую працу.

( Дадатак 7)

З кожным годам павялічваецца тэхнічнае забяспечанне калгаса. У 1963 г. у гаспадарцы налічвалася 11 аўтамашын, 7 трактароў і 2 трактары на гусенічным ходзе. Наглядаецца паляпшэнне матэрыяльнага і культурнага становішча калгаснікаў. Былі зменшаны нормы абавязковых паставак з асабістых гаспадарак калгаснікаў, зніжаны сельскагаспадарчы падатак, павялічаны нарыхтоўчыя і закупачныя цэны на прадукцыю вяскоўцаў, скасаваны нядоімкі па падатках і пастаўках.

У сярэдзіне 1960 – х гадоў агульны клін апрацаванай калгаснай зямлі складаў 4025 га. Пасеяна збожжавымі 446 га, тэхнічнымі культурамі 104 га, у глебу ўнесена арганічных угнаенняў 6825 тон, торфу 4185 тон, 402 тоны мінеральных угнаенняў. Колькасць буйнарагатай жывёлы павялічылася да 1675 галоў. Грашовы даход за працадні складаў 178 184 рублі, збожжавых – 19 436 ц. (Дадатак 6, 9)

З ростам дабрабыту павялічваецца і культурны ўзровень мясцовага насельніцтва. На тэрыторыі трох вёсак ( Луткі, Кароцічы, Талмачава) былі пабудаваны і адчынены клубы, працавалі бібліятэкі, рэгулярна працавала кінарухомая ўстаноўка, амаль усе калгасныя сем’і выпісвалі перыядычны друк, які быў прадстаўлены раённай газетай “Ленінскі шлях”.

Вёскі поўнасцю змянілі сваё аблічча, асабліва за апошнія гады. Там, дзе раней былі пустыя землі, зараз квітнеюць сады, будуюцца новыя дамы калгаснікаў. Сельская гаспадарка таксама ўзмацняецца і павялічваецца, асабліва гэта наглядаецца ў тэхнічным накірунку. У 1966 г. у калгасе налічвалася 13 грузавых аўтамашын, 13 трактароў, 4 з якіх на гусенічным ходзе. Пастаянна павялічваюцца пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры, у гэты час яны складалі 4321 га, павялічылася інтэнсіўнасць апрацоўкі зямлі. (Дадатак 6, 9)

Павысіўся жыццёвы і культурны ўзровень насельніцтва. З’явілася сельская інтэлегенцыя настаўнікаў, медыцынскіх работнікаў і работнікаў культуры. Асабістую праслойку сельскага грамадства складалі механізатары і жывёлаводы. (Дадатак 4 )

У кожнай сялянскай хаце з’яўляецца веласіпед, швейная машына і гадзіннік. Калгаснікі ў гэты час атрымлівалі добрую заработную плату, а значыць культура быту станавілася ўсё лепшай з дня ў дзень.

Вёскі поўнасцю электрафікаваны і радыёфікаваны, падключаны да цэнтральнай энергатычнай сеткі. У кожнай вёсцы на змену рухомым кінаўстаноўкам усталяваны стацыянарныя.

У 1967 г. працаўнікі калгаса паспяхова спраўляюцца з даведзенымі планамі сельскагаспадарчых нарыхтовак. Калгас выканаў і перавыканаў планы па ўсіх галінах сельскагаспадарчых работ. Аўтапарк калгаса папоўніўся чатырма новымі трактарамі і адным камбайнам. Засеяна 765 га. У тым ліку:

·        збожжавых – 352 га, сабрана 7.669 ц па 21.7 ц з 1 га;

·        бульбы – 106 га, сабрана 11.740 ц па 111ц з 1 га;

·        лён – 100 га, сабрана 473ц па 4.7 ц з 1 га;

·        кукуруза – 52 га, сабрана11.628 ц па 223.6ц з 1 га;

·        бурак(кармавы) – 34.5 га, сабрана 10.882 ц па 315 з 1 га;

·        бурак(сахарны) – 29.5 га, сабрана 5.900 ц па 200ц з 1 га.

У гэтым жа годзе пасеяна азімых плошчай  343 га, унесена 8247 тон арганічных угнаенняў і 109 тон мінеральных. (Дадатак 6, 9)

За 1967 год пабудаваны адміністрацыйны будынак праўлення калгаса, крыты ток, хата жывёлавода, на сродкі калгаса добраўпарадкаваны сельскія клубы, нават куплены баян. Калгас турбаваўся пра сваіх работнікаў. Так, па загаду кіраўніцтва за кошт калгаса быў пабудаваны кірпічны дом калгасніку Біруку Фёдару Матвеевічу, які з’яўляўся ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, выхоўваў сем дзяцей, чатыры з якіх былі інвалідамі. (Дадатак 7)

Сярэднемесячная заработная плата калгаснай гаспадаркі ў 1967 г. складала:

·        палявод – 35 рублёў;

·        жывёлавод – 60 рублёў;

·        даярка – 58рублёў;

·        свінарка – 80 рублёў;

·        пастух – 63 рублі;

·        цялятніца – 52 рублі. (Дадатак 6)

 

Глава 4. Працоўная слава калгаса

 

Калгаснікі, якія працавалі ў1939 – 1967 гг., унеслі вялікі ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі нашай мясцовасці. Менавіта яны змаглі стварыць аснову, на якой і зараз трымаецца эканоміка нашых вёсак.

Мы, сучасныя жыхары, сапраўды ганарымся працаўнікамі сельскай гаспадаркі, якія атрымалі ўзнагароды за сваю працу.

Ордэнам Леніна ўзнагароджаны:

Адамовіч Уладзімір Іванавіч, старшыня калгаса “1 Мая” (1958 г.) Нарадзіўся ў 1919 г. у вёсцы (зараз гарадскі пасёлак) Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Са студзеня 1954 па сакавік 1962 гг. працаваў старшынёй калгаса “1 Мая” ў в.Кароцічы (з лютага 1962 г. атрымаў назву “Дружба”). Памёр 24 чэрвеня 1963 г.  ў г. Давыд – Гарадок  Столінскага раёна. [4]

Кудласевіч Ілья Адамавіч, старшыня калгаса імя У.І.Леніна Лядзецкага сельскага савета (1958 г.). Нарадзіўся 20 снежня 1913 г. ў в.Кароцічы ў беднай мнагадзетнай сялянскай сям’і (10 дзяцей). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У пасляваенныя гады працаваў старшынёй калгаса “1 Мая” (1950 – 1953 гг.), імя У.І.Леніна Лядзецкага сельскага савета (1955 – 1962 гг.), “Рассвет” (1962 – 1967 гг.). Узнагароджаны таксама ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), Айчыннай вайны I ступені (1985 г.),  медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі” (1945 г.). Быў дэпутатам Вярхоўнага савета БССР 6-га склікання. Памёр 13 ліпеня 1997 г., пахаваны ў в.Кароцічы. [4]

Ордэнам “Знак Пашаны” ўзнагароджаны:

Ляшук Мікалай Васільевіч, старшыня калгаса “Дружба” (1966г.)[3]

Тарчыла Рыгор Аляксандравіч, брыгадзір калгаса “Дружба” (1966г.). Нарадзіўся ў в.Кароцічы. Памёр у 1994 г., пахаваны ў роднай вёсцы. [4]

 

Заключэнне

 

У дадзеным  даследаванні цалкам дасягнута мэта, якая была пастаўлена ў пачатку. У нас атрымалася сабраць інфармацыю аб стварэнні і ўмацаванні калгасаў на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава з 1939 – 1967 гг. Мы даведалася, як і калі з’явіліся першыя калгасы, якія заслугі працаўнікоў калгаса і значэнне гэтых падзей у развіцці Столінскага раёна і ўсёй краіны.

Таксама ў ходзе работы выкананы ўсе задачы, якія былі пастаўлены ў пачатку даследавання: былі сабраны звесткі відавочцаў адпаведнага перыяду, дакладныя крыніцы, розныя матэрыялы аб гісторыі стварэння калгаса, прааналізаваны архіўныя крыніцы і летапісныя звесткі, сабраны звесткі пра ветэранаў калгаса.

Прааналізаваўшы атрыманую інфармацыю, былі вызначаны асноўныя этапы калгаснага будаўніцтва на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава:

·        1 этап – ад польскага прыгнёту да спробы стварэння першых калгасаў (1939 – 1941 гг.)

·        2 этап – ад заканчэння Вялікай Айчыннай вайны да завяршэння калгаснага будаўніцтва (1948 – 1951 гг.)

·        3 этап – умацаванне калгаснай сістэмы (1953 – 1967 гг.)

Кожны з гэтых этапаў маў свае асаблівасці, якія непасрэдна былі звязаны з гістарычнымі працэсамі: ад першых спроб стварэння калгасаў у 1940 г. да ўмацавання калгаснага будаўніцтва ў 1960 гг. За гэты час на тэрыторыі нашых вёсак былі створаны наступныя калгасы: “Камунар” (в. Луткі), “1 Мая” (в. Кароцічы) у 1940 г., якія пасля Вялікай Айчыннай вайны былі адноўлены ў 1948 г. і створаны калгас “Новае жыццё” (в.Талмачава) у гэтым жа годзе. З верасня 1950 г. усе тры калгасныя гаспадаркі ўвайшлі ў склад аб’яднанага калгаса “1 Мая”. А з верасня 1961 г. калгас пачынае працаваць пад назвай “Дружба”. (Дадатак 5, 10)

Такім чынам, палітычныя падзеі верасня 1939 г. абумовілі далейшы ход развіцця сельскай гаспадаркі рэгіёну. Да 1950 – х гг. калектывізацыя на тэрыторыі нашых вёсак была праведзена, а ў 1960 – я гг. наглядаецца умацаванне калгаснай сістэмы. Дакументы сведчаць, што гэтая падзея праходзіла няпроста. Ішло не толькі прыстасаванне сялян да новых умоў жыцця, але і з улікам змен у вёсцы дзяржава таксама карэктавала сваю палітыку. Калектывізацыя, якая лічыцца прымусовай палітыкай, на  тэрыторыі нашых вёсак спрыяла сацыяльна – эканамічнаму і культурнаму развіццю.

Дзякуючы гэтаму даследаванню, атрымалася літаральна напоўніца і прасякнуцца духам адпаведнага часу.

Матэрыялы работы былі выкарыстаны на ўроках гісторыі Беларусі ў 9 – х класах пры вывучэнні тэмы “Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР”, у кабінеце гісторыі была арганізавана выстава “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў перыяд з 1939 – 1967 гг. на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава Столінскага раёна”, адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўстановы адукацыі, прапанавана настаўнікам для выкарыстання на выхаваўчых мерапрыемствах і краязнаўчых гуртках. (Дадатак 8)

Тэма даследавання дае магчымасць лепш прасачыць гісторыю як асобна ўзятай мясцовасці, так і ўсёй краіны. Сапраўды, ўсвядоміць той подзвіг, які зрабілі працаўнікі калгаса нашых вёсак. А валодаць такімі ведамі не толькі модна, але і вельмі перспектыўна, бо праз мінулае, як вядома, практычна заўсёды можна прадбачыць далейшае развіццё падзей у дачыненні да будучыні.

Ужо зараз я ўпэўнена, што родная зямля так проста ад сябе мяне не адпусціць і я далей буду займацца вывучэннем гісторыі роднага краю. Маё даследаванне – гэта маленькі ўклад у вывучэнні гісторыі роднай вёскі, і яго абавязкова патрэбна працягваць. Вывучэнне гісторыі свайго краю спрыяе лепшаму разуменню гістарычных працэсаў, якія адбываюцца ў наш час і асабліва аб гэтым патрэбна памятаць у год гістарычнай памяці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

 

1.     Белазаровіч В.А. Заходнебеларуская вёска ў 1939 – 1953гг./ В.А.Белазаровіч. – Гродна: ГрГУ, 2004

2.     Нарысы гiсторыi Беларусi / Гал.рэд М.П. Касцюк. Ч.1. – Мн.: Беларусь, 1995

3.     Памяць: Гіст. – дакум. Хроніка Столінскага раёна. – Мн.:БЕЛТА, 2003

4.     Працоўная слава Століншчыны / укладальнік Ю.С.Юркевіч. Пад агульнай рэдакцыяй П.М.Цішука. – Брэст: ТАА “Рэкламнае інфармацыйнае агенства “Вячэрні Брэст”, 2008

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                      

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

               

 

 

 

 

 

 

 

Дадаткі                                                           

Дадатак 1

 

Клімовіч Іван Конанавіч, старшыня калгаса “Камунар”, які быў створаны ў в. Луткі ў 1940 г.

 

 

 

 

Урочышча Кострыцкае, месца дзе фашыстамі быў пакараны смерцю першы старшыня калгаса “1 Мая” Кудласевіч Васіль Пятровіч.

 

 

 

 

 

Дадатак 2

Інтэрв’ю з жыхаром в. Талмачава Ярмакевічам Цярэнціем Іванавічам, 1931 г.н.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3

 

Лакамабіль, які выкарыстоўваўся калгасам як перасоўны паравы рухавік для сельскагаспадарчых патрэб і выпрацоўкі электраэнергіі для патрэб гаспадаркі ў палявых умовах

 

 

 

 

 

 

 

                                         

 

У 1951 г. калгас упершыню набыў грузавую аўтамашыну ГАЗ – 51

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 4

 

З асабістага архіва жыхара в. Талмача Ярмакевіча Цярэнція Іванавіча, 1931 г. н.

 

 

 

 

 

 

 

 

З асабістага архіва жыхаркі в.Талмачава Крук Дар’і Рыгораўнай, якая працавала даяркай у калгасе “ 1 Мая”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 5

 

Матэрыялы  ўстановы “Занальны дзяржаўны архіў г. Пінска”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 6

 

Матэрыялы, прадстаўленыя кіраўніцтвам ААТ “Кароцічы”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 7

 

Ляшук Мікалай Уладзіміравіч, старшыня калгаса “Дружба” з  03 лютага 1962 – 27 жніўня 1972 гг.

 

 

 

 

 

 

Дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Бірука Фёдара Матвеевіча, які быў пабудаваны ў 1967 г. (Сучасны выгляд)

 

 

 

 

 

Дадатак 8

 

Выстава “Калектывізацыя сельскай гаспадаркі у перыяд з 1939 – 1967 гг. на тэрыторыі вёсак Луткі, Кароцічы, Талмачава Столінскага раёна”

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 9

Пасяўныя плошчы калгаса ў перыяд з 1940 – 1967 гг.

 

 

1940 г.

 

Пасяўныя плошчы (га)

Сенакосныя ўгоддзі ( га)

Забалочаныя месцы і кустарнікі (га)

380

730

1300

 

 

 

1956 г.

 

Пасеяна збожжа – бабовымі культурамі

( га )

Пасеяна тэхнічнымі культурамі

( га )

У глебу ўнесена арганічных

угнаенняў

( т)

У глебу ўнесена торфу

( т)

У глебу ўнесена мінеральных угнаенняў

( т)

296

179

5130

2035

31

 

 

 

1965 г.

 

 Агульны клін апрацаванай

калгаснай зямлі ( га)

  Пасеяна збожжавымі культурамі ( га )

Пасеяна тэхнічнымі культурамі ( га )

У глебу ўнесена арганічных  ( т)

У глебу ўнесена торфу ( т)

У глебу ўнесена мінеральных угнаенняў ( т)

4025

446

104

6825

4185

402

 

 

 

 

1967 г.

 

Агульны клін апрацаванай зямлі

( га )

Збожавыя

культуры  

( га )

Бульба

( га )

Лён

( га )

Кукуруза

( га )

Бурак (кармавы)

( га )

Бурак

(цукровы)

( га )

Пасеяна азімых

( га )

Унесена арганічных угнаенняў

( т )

Унесена мінеральных угнаенняў

( т)

4321

352

106

100

52

34,5

29.5

343

8247

109

 

 

 

Цяглавая сіла і матэрыяльна – тэхнічная база калгаса ў перыяд

з 1940 – 1967 гг.

 

 

 

Цяглавая сіла калгаса

 

1940 г.

1948 г.

1950 г.

120 пар коней і валоў

16 пар валоў

170 пар коней

30 пар валоў

 

 

 

Матэрыяльна – тэхнічная база калгаса

 

1951 г.

1956 г.

1963 г.

1966 г.

1967 г.

1грузавая аўтамашына ГАЗ - 51

6грузавых аўтамашын

1 трактар

1 лакамабіль

11грузавых аўтамашын

7 трактароў

2 трактары на гусенічным ходзе

13грузавых аўтамашын

9 трактароў

4 трактары на гусенічным ходзе

4новыя трактары

1 камбайн

Дадатак 10

 

Кіраўнікі калгасаў да аб’яднання:

 

  • Кудласевіч Васіль Пятровіч, старшыня калгаса “ 1 Мая” ( в. Кароцічы) з 28 сакавіка 1940– 1941 гг.
  • Клімовіч Іван Конанавіч, старшыня калгаса “ Камунар” ( в. Луткі) з 28 сакавіка 1940 – 1941 гг.
  • Тарчыла Васіль Карнеевіч, старшыня калгаса “ 1 Мая ” з верасня 1948 – люты 1949 гг.
  • Кудласевіч Іван Андрэевіч, старшыня калгаса “ 1 Мая ” з лютага 1949 – 1952 гг.
  • Меляшчэння Павел К, старшыня калгаса “ Новае жыццё “( в. Талмачава) з 1949 – 1952 г.

 

Кіраўнікі калгаса пасля аб’яднання:

 

  • Бакунец Міхаіл Фёдаравіч, старшыня калгаса “ 1 Мая “ з 5 верасня – па лістапад 1950 г.
  • Кудласевіч Ілья Адамавіч, старшыня калгаса “ 1 Мая” з 1950 – 1953 гг.
  • Ляшук Аляксандр Фядосавіч 1953 – 1954 гг.
  • Адамовіч Уладзімір Іванавіч, старшыня калгаса “Дружба” з 1954 – 02. 02. 1962 гг.
  • Ляшук Мікалай Уладзіміравіч, старшыня калгаса “ Дружба” з 02. 1962 – 27. 08.1972 гг.

 

 

свернуть

фізіка 7 клас  “ Ціск. Адзінкі ціску”  

03.03.2022

https://disk.yandex.by/i/2-RE4AbejAj4rA

 

ДУА “Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Урок па тэме

 “ Ціск. Адзінкі ціску”

7 клас

 

 

 

 

 

                                                                           Падрыхтавала і                                                                                                                                  правяла                                                                                                                                                                                                                                                                                                    Кудласевіч С.А.

                                                                           настаўнік фізікі

                                                                           вышэйшай катэгорыі

 

 

2022

 

Тэма:Ціск.Адзінкі

Мэта: 

Сформіраваць у вучняў паняцці “ Ціск”,засвойваннне формул для разліку ціску і адзінак вымярэння ;

 фарміравання уменняў адрозніваць ціск як фізічную з’яву і як фізічную велічыню; развіваць уменні параўноўваць  ціск у пэўных абставінах, абгрунтоўваць спосабы  памяншэння і павелічэння ціску.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу.

Ход урока.

1.Арг.момант

2.Актуалізацыя ведаў

1.Матывацыя.

Прапаную вучням паглядзець на малюнкі слайда і адказаць на пытанне ,чаму піраміда і статуя стаяць толькі часу на месцы і не апускаюцца ў зямлю.

(слайд 1,2)

  1. Вызначэнне тэмы ўрока (воблака слоў). (слайд 3)

 

3.Вызначаем мэту навучання і што павінны вучні даведацца на ўроку. (слайд 4)

4.Паўтарэнне (адказаць на пытанне ,выбраць правільны адказ) (слайд 5-10)

  1. Сіла-фізічная велічыня, якая з'яўляецца …
  2. Сіла цяжару – сіла з якой…
  3. Вага цела – сіла з якой…
  4. Вага цела – сіла з якой…
  5. У сістэме СІ за адзінку сілы прымаецца…
  6. Прыбор для вымярэння сілы называецца …

5.Запоўніць табліцу(вучні па аднаму выходзяць да дошкі і выбіраючы лісток з адказам адпаведна памяшчаюць яго ў пэўны квадрат табліцы). ( слайд 11)

 

 

3.Вывучэнне новай тэмы: вучням прапаную  паглядзець на малюнкі , прааналізаваць і зрабіць вывады. ( слайд 12,13)

У ходзе тлумачэння новай тэмы праводзім доледы  па вызначэнню ціску і яго характарыстык.

Адказваем на пытанне ад чаго залежыць ціск.

Вучні праводзяць даследаванне. (Слайд  14,15,16)

Запісваюць вывады

Па словах сфармуляваць азначэнне вучняў

 

 

3.Замацаванне тэмы

1.Абгрунтаваць веды,запоўніць табліцу:

 

2.Паўтарыць і абагульніць веды :

3.Знайсці адрозненне і падабенства  на малюнках прыведзеных

на слайдах 21,22

  1. Адказваем на цікавыя пытанні
  2. Выхадны тэст (слайд 24 – 30)
  3. Рашаем задачы
  • Разлічыць ціск, з якім цісне бетоннная пліта, маса якой 780 кг, а плошча апоры 2 м2.

4.Рэфлексія :

Падводзім вынік  атрыманых ведаў,адказваючы на заданне

.

 

  1. Д.з 28,пр.12 №(2,7)
свернуть

"Пастух" 3 класс.

03.03.2022

Адкрыты ўрок геаграфіі ў 6 класе “Надвор’е. Метэаралагічныя элементы” .

03.03.2022

 

https://disk.yandex.by/i/QnIbMnLI0NWjgA

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

План – канспект

адкрытага ўрока геаграфіі ў 6 класе

 

 

 

 

 

“Надвор’е. Метэаралагічныя элементы” 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала: Блоцкая К.А., настаўнік геаграфіі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 

 

 

 

 

 

 

2022

 

 

Тэма ўрока «Надвор'е і метэаралагічныя элементы»

6 клас

Мэта: фарміраванне ўяўленняў аб надвор'і,  мэтэаралагічных элементах і прагнозе надвор'я

Задачы: 1. Стварыць умовы для засваення тэрмінаў: «надвор'е», «метэаралагічныя элементы», «метэаралагічныя з'явы», «прагноз надвор'я», «метэаралогія», «сіноптыкі».

  1. Садзейнічаць развіццю ўменняў характарызаваць метэаралагічныя элементы і прыборы для іх вымярэння, складаць апісанне надвор'я, аналізаваць сінаптычныя карты.
  2. Садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, пазітыўнага (аптымістычнага) настрою да розных праяўленняў надвор'я, выхоўваць цікавасць да прадмета

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: прэзентацыя да ўрока, наглядны матэрыял, атлас 6 клас, контурная карта «Прагноз надвор'я»

 

Ход урока

І. Арганізацыйна-матывацыйны этап

ІІ. Праверка дамашняга заданння

СЛАЙД 2.

 Заданне 1. Гульня «Блытаніна»  ТАК ці НЕ

  1. Вільготнасць паветра – гэта ўтрыманне вадзяной пары ў паветры (так)
  2. Вільготнасць паветра не залежыць ад наяўнасці крыніц вады, скорасці ветру, характару падсцілаючай паверхні, расліннасці і тэмпературы паветра (не)
  3. Пры рознай тэмпературы ўтрыманне вадзяной пары ў паветры неаднолькавае (так)
  4. Прыбор для вымярэння вільготнасці – барометр (не)
  5. Максімальная вільготнасцьу паветры змяшчаецца зімой, мінімальная летам (не)
  6. Самая высокая абсалютная вільготнасць на экватары, самая нізкая на палюсах (так)
  7. Колькасць ападкаў вымяраецца ападкамерам у міліметрах (так)
  8. Максімальная колькасць ападкаў прыпадае на вобласці нізкага ціску (экватарыяльныя і умераныя шыроты), мінімальная на вобласці высокага ціску (трапічныя і палярныя) шыроты (так)
  9. Самае вільготнае месца на планеце ў пустыні Атакама (Пд Амерыка), самае сухое – у перадгор'ях Гімалаяў (у Чэрапунджы) і на Гавайскіх астравах (не)
  10. Лініі, што злучаюць на карце пункты з аднолькавай колькасцю ападкаў –

Ізабары (не)

СЛАЙД 3.

Заданне 2. Прыём «Знайдзі лішняе»

Ізабары, ізатэрмы, ізагіеты, ізагіпсы

Муссоны, пассаты, брыз

Дождж, снег, град, туман

Заданне 3. Прыём «Стужка часу» (вызначыць паслядоўнасць працэсаў)

А) выпадзенне ападкаў;

Б) насычэнне паветра вадзяной парай;

В) кандэнсацыя;

Г) ахалоджванне паветра.

 

 

 

Б                 Г                     В                    А

 

Работа з картай:

1) пакажыце самае цеплае месца на зямной паверхні

2) самае халоднае

3) самае вільготнае

4) самае сухое

5) самае ветранае

 

ІІІ. Тлумачэнне новага матэрыялу.

СЛАЙД 4

Разгадайце КРОСЭНС, назва якога і будзе тэмай сённешняга ўрока.

«Надвор'е і метэаралагічныя элементы».

СЛАЙД 5

         Сёння на ўроку мы з вамі даведаемся аб тым, што такое надвор'е і як вядуць назіранні за надвор'ем;

  • Чым метэаралагічныя элементы адрозніваюцца ад з’яў надвор’я?
  • Прычыны змянення надвор’я. Ад чаго гэта залежыць?
  • Якім чынам прадсказваюць надвор’е. Прагноз.
  • Пазнаёмімся з сінаптычнай картай і дзённікам назірання за надвор’ем.

СЛАЙД 6

Надвор’е – стан ніжэйшай часткі атмасферы ў дадзены момант ці прамежак часу на пэўнай тэрыторыі.

 Кругаварот цяпла, вільгаці і цыркуляцыя атмасферы фарміруюць надвор'е.

А зараз падумайце, ці заўсёды надвор'е аднолькавае? Чаму?

Галоўная ўласцівасць надвор'я – ЗМЕНЛІВАСЦЬ, на працягу сутак яна змяняецца некалькі разоў: раніцай можа быць пасмурна, у дзень – сонечна, у вечары, паднімаецца моцны вецер і ў начы ідзе дождж.

Успомніце Які слой атмасферы называецца «фабрыкай» надвор'я?

СЛАЙД 7

Стан надвор’я вызначаецца не па аднаму элементу, а па сукупнасці метэаралагічных элементаў і з’яў. 

Заданне. Па прапанаванаму кросэнсу назавіце прыборы і метэаралагічныя элементы, якія характарызуюць надвор'е.  

Тэрмометр – тэмпература, у градусах

Барометр (ртутны, анероід) – атмасферны ціск, мм.рт сл

Флюгер – напрамак ветру,  стораны гарызонту

Анемометр – хуткасць ветра, м/с

Шкала Бофарта – сіла ветра, у балах

Гігрометр – вільготнасць, у г/м3, %

СЛАЙД 8

Такім чынам, тэмпература, атмасферны ціск, напрамак і сіла ветра, вільготнасць,  атмасферныя ападкі  гэта метэаралагічныя элементы, якія характарызуюць надвор'е і змяняюцца на працягу сутак. (мал. 70) Яны ўзаемазвязаны паміж сабой і змяненне аднага элемента прыводзіць да змены ўсіх астатніх.

СЛАЙД 9

Таксама важнымі элементамі надвор'я з'яўляюцца метэаралагічныя з'явы. Ад таго,  будзе дождж ці снег, назіраецца туман або пясчаная бура, галаледзіца або мяцеліца ў значнай ступені залежыць праца многіх прафесій. Назавіце іх. (будаўнік, лётчык, машыніст, праца у сельскай гаспадарцы).

Ад надвор'я таксама залежыць жыццядзейнасць чалавека, жывёл і раслін на Зямлі.

СЛАЙД 10

Метэаралагічныя з'явы могуць выкліканы рознымі прыроднымі працэсамі. Найбольш часта можна назіраць з'явы, звязаныя з выпадзеннем атмасферных ападкаў ( ліўні, снегапады, туманы, град), з асаблівасцямі праходжання сонечных промняў праз атмасферу (зара, вясёлка, міраж), з прычыны электрычных з'яў у атмасферы (маланка, навальніца, палярныя ззянні),  з дзейнасцю ветра (ураган, пясчаныя буры, тарнада).

Заданне. Прапанаваныя метэаралагічныя з'явы аб'яднайце ў групы

1,10,12 - з выпадзеннем атмасферных ападкаў

2,3,4,8 - з асаблівасцямі праходжання сонечных промняў праз атмасферу

5,7 - з прычыны электрычных з'яў

6,9,11 - з дзейнасцю ветра

СЛАЙД 11,12

Заданне. Карыстаючыся параграфам с.112, мал. 70-71, складзіце КЛАСТАР

«Элементы надвор'я. З'явы надвор'я»

Тэмпература, снег, вецер, ападкі, туман, ураган, пясчаныя буры, мяцель, воблачнасць, ціск, міраж, вільготнасць, вясёлка, маланка,  галаледзіца.

СЛАЙД 13

Как добра падрыхтавацца да сюрпрызаў надворья, патрэбна весці назіранні і сачыць за прагнозам. Назіранні на зямной паверхні рэгулярна вядуцца на метэаралагічных станцыях, дзе на адкрытай пляцоўцы, у спецыяльнай метэаралагічнай будцы на вышыні 2 м, размешчаныя спецыяльныя вымяральныя прыборы. Вымярэнні вядуцца кожныя 3 гадзіны. Прагноз надвор'я – вельмі складаная справа.

 

СЛАЙД 14

Цэлая навука займаецца вывучэннем надвор'я – метэаралогія.

Метэаролаг – спецыаліст які назірае за надвор'ем, сабірае з прыбораў і спадарожнікаў інфармацыю аб зменах тэмпературы, вільготнасці, ціску, напрамку ветра.

Сіноптыкі – па атрыманых дадзеных складаюць сінаптычныя карты, спецыялісты па празназаванню.

Якое сёння надвор'е? Паспрабуем апісаць (воблачнасць, тэмпературу, ападкі, вецер)

 Аналіз сінаптычнай карты

 СЛАЙД 16

Прагноз: па часе (доўгатэрміновы і кароткачасовы)

                 па мэце  (агульныя і спецыяльныя)

 

СЛАЙД 17

Першы тэлевізійны прагноз быў паказаны ў Англіі 11 лютага 1936 г.

А як раней людзі прадбачылі надвор’е?

Фізкультхвілінка

Я называю прыметы надвор’я, калі прымета будзе прадсказваць сонечнае (цёплае) надвор’е, то падымайце рукі ўверх, калі дажджлівае, то пакачайце галавой права-лева.

  1. Воблакі плывуць хутка, высока (да сонца)
  2. Птушкі лятаюць нізка (на дождж)
  3. Вераб’і купаюцца ў пяску (на дождж)
  4. Кот спіць на падлозе (да сонца)
  5. Хмары ідуць нізка да зямлі (на дождж)
  6. Чырвонае неба пры заходзе сонца (на сонца)
  7. Ноччу без расы (на дождж)

Радыёзонд

Метэабудка

Радыёбуй

Штучны спадарожнік

 

 

  1. Ноччу ясныя зоры (на сонца)
  2. Моцнае сонца, пасля дажджу (на дождж)
  3. Вясёлка пасля дажджу (на сонца)

СЛАЙД 18

Дзённік надвор’я

Апісанне надвор'я

 

ІV. Замацаванне новага матэрыялу

Вясёлка          Міраж

    Тарнадо                   Туман

Галалёд             Гало

Агні Святога Эльма

 

 

Назавіце воблакі

Ціск

Вецер

Вільготнасць

Воблакі

Ападкі

 

 

 

 

 

 

  1. V. Рэфлексія

VІ. Дамашняе заданне

Параграф 19 Заданні 1-4 с. 115 рубрыкі “Самаправерка” (вусна) Заданні 1-2 с.115 рубрыкі “Практыкум” (пісьмова) На працягу тыдня весці дзённік назіранняў за надвор’ем сваёй мясцовасці.

(падрыхтоўка для практычнай работы)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Самааналіз урока геаграфіі ў 6 клас на тэму «Надвор’е. Назіранні за надвор’ем.

Дадзены ўрок – гэта шосты ўрок у раздзеле “Атмасфера”. Ён звязаны з папярэднімі ўрокамі: “Тэмпература паветра”, “Атмасферны ціск”, “Вецер”, “Вільготнасць паветра.  Атмасферныя ападкі”, так як гэта элементы надвор’я.  Урок накіраваны на папярэднія ўрокі, пашыраючы кругагляд навучэнцаў, садзейнічае развіццю камунікатыўных навыкаў і навыкаў практычных даследаванняў.

         У класе 22 вучні. Дзеці адрозніваюцца сярэднімі здольнасцямі, высокай парцаздольнасцю, дастаткова высокай вучэбнай матывацыяй. Яны умеюць слухаць адзін аднаго і франтальна ўзаемадзейнічаць. На ўроку ўлічваліся ўзрастовыя і псіхалагічныя асаблівасці навучэнцаў, актыўна выкарыстоўвалася падача матэрыялу з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі (сродкаў візуалізацыі), ілюстрыраванага матэрыялу. Вучэбны матэрыял урока адпавядае прынцыпу навуковасці, даступнасці і быў пасільны для вучняў 6 класа.

Урок быў накіраваны на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў.

Мэта ўрока: фарміраванне ўяўленняў аб надвор'і,  мэтэаралагічных элементах і прагнозе надвор'я.

Для дасягнення гэтай мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

– стварыць умовы для засваення тэрмінаў: «надвор'е», «метэаралагічныя элементы», «метэаралагічныя з'явы», «прагноз надвор'я», «метэаралогія», «сіноптыкі».

– садзейнічаць развіццю ўменняў характарызаваць метэаралагічныя элементы і прыборы для іх вымярэння, складаць апісанне надвор'я, аналізаваць сінаптычныя карты.

– садзейнічаць выхаванню беражлівых адносін да прыроды, пазітыўнага (аптымістычнага) настрою да розных праяўленняў надвор'я, выхоўваць цікавасць да прадмета.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Абсталяванне: прэзентацыя да ўрока, наглядны матэрыял, атлас 6 клас, сінаптычная карта, дзённік назірання за надвор'ем»

Структура ўрока:

1.Арганізацыйна-матывацыйны этап

  1. Праверка ведаў і ўменняў па тэме “Вільготнасць паветра. Ападкі”
  2. Уводзіны ў тэму. Пастаноўка мэты і задач урока.
  3. Вывучэнне новага матэрыялу.
  4. Вынік. Рэфлексія.
  5. Дамашняе заданне.

Выбраная структура ўрока рацыянальная для рэалізацыі запланаваных вынікаў. Аптымальна падабраны час для кожнага этапу ўрока. Была забяспечана лагічная сувязь паміж імі. Асноўныя формы навучання – франтальная, індывідуальная. (Пры праверцы д/з – індывідуальная ў пісьмовай форме).

Акцэнт на ўроку рабіўся на засваенне асноўных паняццях – надвор'е, метэаралагічныя элементы, метэаралагічныя з’явы, прагноз надвор'я. З усяго расказанага вылучылі галоўнае, ясна і дакладна, каб дзеці не згубіліся ў аб'ёме другараднага. Напрыклад: прычыны змены надвор'я.

 Фарміраваліся ўменні вызначаць надвор'е па сінаптычнай карце, складаць характарыстыку клімату канкрэтнай мясцовасці.

Выкарыстоўвала элементы педагагічных тэхналогій прэзентацыю – ІКТ.  Была створана абстаноўка, якая садзейнічае паўнацэннаму мысленню на выпрацоўку ў вучняў такіх важных уменняў, як:

- думаць творча;

- перадаваць свае думкі іншым навучэнцам поўнасцю, без скажэнняў;

- слухаць, і атрымліваць інфармацыю;

- паставіць пытанне і праблему;

- ажыццяўляць арганізацыйна-кіраўнічую дзейнасць, самакантроль і самаацэнку.

На кожным этапе ўрока выкарыстоўвала тэхнікі візуалізацыі. Для апытання дамашняга задання – “Стужка часу”,  пры вывучэнні новага матэрыялу – “Кросэнс”, “Складанне кластара”. На этапе замацавання – “Воблака слоў”

 ІКТ выкарыстоўвалася на ўсіх этапах урока, мэта – павышэнне матывацыі, праз ілюстрацыі на слайдах.

Пастаўленыя мэты былі дасягнуты, навучэнцы вялі самастойны пошук, аналіз і адбор інфармацыі, самастойна набывалі новыя веды і практычныя ўменні; рабілі высновы, будавалі лагічна абгрунтаваныя развагі, выкладалі сваё меркаванне, ацэньвалі вынікі сваёй дзейнасці. Яны тлумачылі значэнне паняцця "надвор'е" і "прагноз надвор’я", класіфікавалі элементы надвор'я, складалі кароткую характарыстыку надвор'я па карце, усведамлялі каштоўнасць геаграфічных ведаў, як найважнейшага кампанента навуковай карціны свету.

  Высокая працаздольнасць навучэнцаў на ўроку падтрымлівалася за кошт вуснага заахвочвання, змены відаў дзейнасці: чытанне, праца ў сшытку, праца па кліматычнай і сінаптычнай карце. Выкарыстанне на ўроку ІКТ дазваляла не толькі ўзмацніць нагляднае ўяўленне вывучаемага матэрыялу, але і спрыяла больш асэнсаванага яго засваенню. Слайдавая прэзентацыя змяшчала неабходны, наглядны і практычны матэрыял. Усё гэта дазволіла павялічыць шчыльнасць урока і аптымальна павялічыць яго тэмп. На ўроку адбывалася фармаванне асобасных якасцяў навучэнцаў, развівалася творчае мысленне, замацоўваліся рацыянальныя прыёмы вучэбнай дзейнасці.

Псіхалагічная атмасфера на ўроку была спрыяльная.
   Здароўезберажэнню спрыялі фізкультхвілінка і змена відаў дзейнасці.

Эмацыйны настрой у пачатку ўрока, змена відаў дзейнасці забяспечылі камфортную псіхалагічную атмасферу на працягу ўсяго ўрока, аб чым сведчаць вынікі рэфлексіі.

 

свернуть

Всемирная история 5 класс.

03.03.2022

Литературная викторина.

03.03.2022

Открытый урок 8 класс - алгебра.

03.03.2022

https://disk.yandex.by/i/jstxqby3EvVAcg

 

Алгебра 8 клас

Тэма: Формулы каранёў квадратнага ўраўнення

Дыдактычная мэта: абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме.

Задачы асобаснага развіцця: стварэнне ўмоў для фарміравання:

  • каштоўнаснай кампетэнцыі з дапамогай абмеркавання значнасці развіцця і праяўлення творчых здольнасцей;
  • кампетэнцыі самавызначэння шляхам вызначэння асобасна-значымай мэты, правядзення рэфлексіі і самаацэнкі;
  • вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі праз неабходнасць вызначаць і выконваць паслядоўнасць дзеянняў па дасягненні мэты;
  • камунікатыўнай кампетэнцыі шляхам работы ў парах і групах;
  • матэматычнай кампетэнцыі праз неабходнасць прымянення розных прыёмаў разумовай дзейнасці ў працэсе работы з матэрыялам урока.

Тып урока: сістэматызацыя і абагульненне ведаў.

Ход урока

1.Арганізацыйна-матывацыйны этап.

Матэматыка… Гэта слова жаночага роду. І калі мы яго гаворым, то ўспамінаем маму, бабулю, сяброўку, першую натаўніцу. Но як мала мы гаворым аб жанчыне-вучоным! Менавіта аб жанчынах- матэматыках  мы будзем гаварыць сёння.

            Гэта будзе урок-экскурсія ў гісторыю матэматыкі, звязаную з жаночым імем. Іх навуковая дзейнасць , як правіла , не знаходзіла разумення і падтрымкі. Аб гэтым гавораць кароткія радкі іх біяграфіі.

Тэма ўрока:”Квадратныя ўраўненні”. Мы паўторым і сістэматызуем веды  па тэме, а за адно і  пазнаёмімся з цікавымі фактамі з гісторыі матэматыкі. (слайд 2)

 

ІІ.Этап актуалізацыі апорных ведаў.

“Тэрміналагічнае “Лега” (слайд 3)

Злучыць карткі так , каб атрымаліся правільныя сцверджанні.

На магнітнай дошцы ў адвольным парадку знаходзяцца карткі з адказамі і літарамі, з дапамогай якіх мы расшыфроўваем слова “Фэона” .

 

а+ вх + с=0

а 

а

х1,2

D=в2 -4ас

х2 +рх +g =0

 

 

Ф

Э

Э

О

Н

А

·       Квадратныя ўраўненні

           ў агульным    выглядзе

·        Няпоўнае квадратнае ўраўненне         

·       Формула каранёў квадратнага ўраўнення

·       Формула дыскрымінанта квадратнага           ўраўнення

·       Прыведзенае квадратнае ўраўненне

                                             

 

Гістарычныя звесткі.

 

Феона (vI стагоддзе да н.э.)

Феона была вучаніцай і жонкай Піфагора . Гэта імя першай жанчыны –матэматыка, якое сустракаецца ва ўспамінах аб Піфагоры.Феона была вядома ў Старажытнай Грэцыі як матэматык і тэрапеўт.Феона нават пасля смерці Піфагора была цэнтрам піфагарэйскага ордэна. Яна дала Піфагору двух сыноў і дачку Дамо.

 

Складанне інтэлект-карты

 

 

 

 

 

 

ІІІ.Аперацыйны этап.

 ”Следства вядуць знатакі” ( работа ў парах)

На кожнай парце ляжаць карткі з рэшанымі ўраўненнямі, сярод якіх толькі два рэшаны правільна. Задача кожнай пары знайсці правільнае рэшэнне ўраўнення і растлумачыць зробленыя памылкі ў другіх рашэннях.

 

1.

х² + 3х – 4 = 0;

D=в2 -4ас=32- 41=9-16 =-7

Адказ: каранёў няма

 

2.

х² + х – 2 = 0

D=в2 -4ас=12- 41=1 +8 =9

х1,2

х1  = 2

 

х2  = -1

Адказ: -1; 2

3.

2х² –  5х + 3 = 0;

D=в2 -4ас=(-5)2- 42=25 - 24 =1

х1  =  = =1,5

х1  = 1

Адказ: 1; 1,5

 

4.

3х² + 12х – 15 = 0

D=в2 -4ас=122- 4=144 +180 =324

х1  =  =1

х2  =  =-5

Адказ: -5; 1

 

5.

х² + 5х – 6 = 0

D=в2 -4ас=52- 4=25 +24 =49

х1  =  =18,5

 

х2  =  =-30,5

Адказ: -30,5; 18,5

 

Адказ: правільныя 3,4 ( на зваротнай старане Соф’я Кавалеўская)

 

Гістарычныя звесткі

 

  Соф’я Васільеўна

  Кавалеўская (1850 -1891)(слайд 7)

Соф'я Васільеўна Кавалеўская нарадзілася 3 студзеня 1850 года ў Маскве ў сям'і Корвін-Крукоўскіх.

Першапачатковым сістэматычным навучаннем матэматыцы Соня абавязана Іосіфу Ігнацьевічу Малевічу, хатняму педагогу па адукацыі.

 Спачатку арыфметыка не асабліва зацікавіла Соню, хоць ёй вельмі лёгка даваўся гэты складаны прадмет. Але азнаёміўшыся з элементарнай геаметрыяй і алгебрай, адчула моцную цікавасць да матэматыкі, што  нават стала грэбаваць іншымі прадметамі. 

У 14 гадоў Соня самастойна пачынае вывучаць фізіку. У элементарным падручніку фізікі  яна сустракае незнаёмыя трыганаметрычныя формулы і спрабуе іх растлумачыць сама

       Кансерватыўныя навуковыя кругі Расіі катэгарычна пярэчылі  адукацыі жанчын, і таму  Соф'я з мужам  Уладзімірам Ануфрыевічам Кавалеўскім з'яжджаюць за мяжу.

За свае навуковыя працы (удакладненне да тэарэмы Кашы) Кавалеўская з вышэйшай хвалой атрымала ступень доктара. Але Соф'я Васільеўна ніколі не спынялася на дасягнутым, яна працягвае  навуковую працу, чытае лекцыі ў Лондане, Парыжы, Цюрыху, выкладае ў Стакгольмскім універсітэце

            Аблічча гэтай выдатнай жанчыны шматгранна. Яна была не толькі знакамітым матэматыкам, але і фізікам, паэтам.  Жанчына пражыла на Зямлі ўсяго сорак адзін год. Яна памерла 10 лютага 1891 гады. Кажуць, што апошнія словы Соф'і Кавалеўскай былі: "Занадта шмат шчасця".

 

ІІ этап. “Матэматычны пазл.”(слайд 8)

Кожнаму вучню прапаноўваецца картка з заданнем рашыць ураўненне. Чатыры вучні  працуюць каля дошкі, а астатнія за партай. Рашыўшы ўраўненне вучні знаходзяць карткі з правільным адказам і пераварочваюць гэту картку другім бокам. У выніку атрымает партрэт жанчыны- матэматыка

Гіпацыі.

 

Рашыць ўраўненні:

1)7х2 – 8х +1 = 0;

2)6х2 – 7х +1

3)3=;

4)+=1                           

5)5(х – 2) =(3х +2)(х – 2);

6) -  = 1;

7)

8)(5х-1)2 - (х +1)2 =36.

 

 

  • 2 – 8х +1 = 0;

Рашэнне:

D=в2 -4ас=82- 4=64 - 28 =36

х1  =  =1

 

х2  =  =

Адказ: -1;

2)6х2 – 7х +1

Рашэнне:

D=в2 -4ас=72- 41=49 - 24 =25

х1,2

х1  = 1

 

х2  =

Адказ: 1;

 

3)3=;

Рашэнне:

2 -4 =12;

2 – 16 =0;

(3х -4)(3х +4) =0;

Адказ: .

 

4)5(х – 2) =(3х +2)(х – 2);

Рашэнне:

5х -10 = 3х2 -6х +2х -4;

 3х2 -6х +2х -4 -5х +10 =0;

 3х2 - 9х + 6 =0

а+в+с=0, значыць х1 =1, х2 =.

3 -9 +6 = 0,  значыць х1 =1, х2 ==2.

Адказ: 1; 2.

 

7)

Рашэнне:

4( х2+ 2х) = 3( 2х2 – 3х);

2 + 2х = 6х2 – 9х;

2 -11х =0;

х( 2х – 11)=0;          

Адказ: 0; 5,5.

8)(5х-1)2 - (х +1)2 =36.

Рашэнне

25х2 -10х +1 –х2 – 2х-1-36=0

24х2 -12х -36 = 0

2 –х -3 = 0

D=в2 -4ас=12- 42=1+ 24 =25

х1,2

х1  = 1

х1  = -1

Адказ: -1; 1

 

Вучні, якія працавалі за партай, звяраюць сваё рашэнне з рашэннем на прэзентацыі.(слайд 9)

 

 

Гіпатыя (370-415) (слайд 10)

Гіпатыя з Александрыі  - філосаф, матэматык і астраном. Дачка александрыйскага матэматыка Тэона. Займалася вылічэннем астранамічных табліц, напісала каментар да сачынення Апалонія (па кананічным сячэнням) і Дыяфанта ( па арыфметыцы), якія да нас не дайшлі.Маюцца звесткі аб тым, што Гіпатыя вынайшла арэометр – прыбор для вызначэння шчыльнасці вадкасці, астралябію - прыбор для вызначэння шырот і даўгот у астраноміі, планісферу - малюнак нябеснай сферы на плоскасці, на якім можна вылічаць заход і ўзыход нябесных свяцілаў.

            Гіпатыя прымала ўдзел ў грамадскіх справах горада і карысталася вялікай папулярнасцю. Яна стала ахвярай фанатызму хрысціян: па парушэнні архіепіскапа Кірылы  падчас вулічных беспарадкаў была па-зверску скатавана натоўпам.

 

 

ІІІ этап. “Чароўная скрынка”(слайд 12,13)

Рашыўшы ўраўненне мы зможам знайсці код, з дапамогай якога адкрыем “чароўную скрынку”. У скрынцы мы знойдзем прадмет, які звязаны з імем жанчыны-матэматыка.

 

Знайсці карані ўраўнення

х2 -2022х + 2021 =0

Рашэнне:

Паколькі а+в+с=0, то х1=1, х2=.

1-2022+2021=0

х1=1, х2==2021.

Адказ: 1; 2021.

Адкрыўшы “чароўную скрынку”вучні знаходзяць паштоўку з кветкай гартэнзіі.

 

 

Гістарычныя звесткі.

 Лепот Ніколь Гартэнзія(1723-1788) (слайд 12)

Імя францужанкі Гартэнзіі Лепот, народжанай 5 студзеня

1723 года і атрымаўшай пры хрышчэнні імя Ніколь-Рэйн, стала вядома ў сувязі з праведзенымі Клеро і Лаландам разлікамі часу вяртання  каметы Галея. На працягу шасці месяцаў яна праводзіла свае вылічэнні з раніцы да ночы, часта нават не перарываючыся на абед. Лаланд прызнаваўся, што без дапамогі спадарыні Лепот ён ніколі б не змог бы скончыць гэту вялізарную працу. Бо трэба было вылічыць адлегласць каметы ад Юпітэра і Сатурна на працягу 150 гадоў. Менавіта мадам Лепот была першай “жанчынай-кампьютэрам”.

            Мадам Лепот была членам акадэміі ў Безье. Науковыя дасягненні зрабілі спадарыню Лепот настолькі вядомай, што прывезеная  ў той час з Японіі рэдкая кветка – “японская ружа”- была названа ў яе  гонар “гартэнзіяй”.

            Мадам Лепот дапамагала Лаланду ва многіх матэматычных вылічэннях; у канцы-канцоў ад напружанай працы яна амаль аслепла. Апошнія сем гадоў жыцця Гартэнзія Лепот правяла ў Сен-Клу, даглядаючы за  хворым  мужам, і памерла на 4 месяцы раней за яго.

 

ІV этап. ” Работа ў групах”(слайд 13)

1 група

Адказ: -2; -; ; 2

 

Марыя

2 група

Адказ: 1-2; 1; 3; 1+2

 

Аньезі

3 група

Адказ: -2; 1; 4.

Гаетана

 

  1 група

1.Рашыце ўраўненне:

Х4 –7х2 + 12=0

2 група

2.Рашыце ўраўненне:

2 + 2х +2)( х2 + 2х -4) = -5

3 група

3.Рашыце ўраўненне:

2-2х)2 -7(х2-2х) -8 =0

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На магнітнай дошцы карткі з правільнымі   адказамі. Знайсці патрэбныя карткі, на адваротнай старане якіх імя “Марыя Аньезі Гаетана”

   

Гістарычныя звесткі

 Марыя Аньезі Гаетана (1718-1799)(слайд 14)

Марыя Гаетана Агнесі нарадзілася  16 мая  1718 года ў багатай і пісьменнай сям'і. Яна была самай старэйшай і, акрамя яе, было яшчэ 20 дзяцей. Яе бацька быў прафесарам матэматыкі і даў ёй глыбокую адукацыю.

Марыя была прызнана цуда- дзіцем вельмі рана. Яна размаўляла на французскім і італьянскім мовах у пяць гадоў, а да 13 гадоў ведала грэчаскі, іўрыт, іспанскую, нямецкую, лацінскую мовы і некалькі сучасных моў. Калі ёй было 9 гадоў, яна выступіла на працягу гадзіны з вялізнай прамовай на латыні на дыспуце па пытанні пра права жанчын на адукацыю. У падлеткавым узросце Марыя асвоіла матэматыку.

У 1738 яна апублікавала зборнік эсэ па складаных пытаннях прыродазнаўства і філасофіі. Па дасягненні 20 летняга ўзросту яна мела вялікае жаданне сысці ў манастыр.

У 1748 годзе было надрукавана сачыненне Аньези "Падставы аналізу для ўжывання італьянскага юнацтва". Гэта праца была апублікавана ў Мілане ў 1748 і "лічылася найлепшымі ўводзінамі ў шырокія працы Эйлера". Яна выклікала сенсацыю ў акадэмічных кругах. Кніга стала ўзорам выразнасці, была шырока перакладзена і выкарыстоўвалася ў якасці падручніка.

Пасля поспеху сваёй кнігі, Марыя была абрана ў Балонскую акадэмію навук.

У 1750 годзе ў сувязі з хваробай яе бацька, яна была прызначана папай Бенедыктам XIV прафесарам матэматыкі і натуральнай філасофіі ў Балонні. Яна была другой жанчынай, прызначанай прафесарам універсітэта.

Марыя была вельмі рэлігійнай жанчынай. Пасля смерці яе бацькі ў 1752 яна прысвяціла сябе даўно заветнай  мэце, гэта было вывучэнне багаслоўя . Яна прысвяціла ўсё сваё жыццё бедным, бяздомным і хворым. Калі ў Балонні быў адкрыты дом  для хворых і нямоглых, Марыя была прызначана яго дырэктарам. Яна бярэ на сябе клопат пра хворых і паміраючых жанчын, аж да ўласнай смерці.

Пасля правядзення на працягу шэрагу гадоў у строгім, амаль манашаскім жыцці, яна далучылася да манашаскага ордэна.

 

  

Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія. ( слайд 15)

Дамашняе заданне

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

Адкрыты ўрок

“Квадратныя ўраўненні”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала

настаўнік  матэматыкі               

                                                                         вышэйшай   катэгорыі

Мельнікава Г.А.

 

свернуть

Экскурсия по биологии в 6 классе "Живые организмы зимой".

03.03.2022

 

https://disk.yandex.by/i/fw5hKLlOk4clqQ

 

 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Кароціцкая сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Урок -экскурсія па біялогіі ў 6 класе

“Жывыя арганізмы зімой”

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                             Падрыхтавала настаўнік

                                                                                                       біялогіі Міхлюк Т.Р.

                                                                                                         катэгорыя: вышэйшая

 

 

 

 

 

 

 

Тэма: Экскурсія "Жывыя арганізмы зімой»

Мэта ўрока: стварыць умовы для азнаямлення вучняў з асаблівасцямі жыццядзейнасці жывых арганізмаў зімой.

 Задачы:

  • спрыяць фарміраванню ў вучняў уменняў назіраць за жывымі арганізмамі зімой. планаваць сваю дзейнасць, сістэматызаваць матэрыял, выконваць справаздачы;
  • садзейнічаць фарміраванню ў вучняў агульнавучэбных уменняў, неабходных для працы ў групе;
  • фарміраванне ўменняў вырашаць пастаўленыя задачы, абагульняць і сістэматызаваць вывучаны матэрыял * Фарміраванне ўменняў аперыраваць з паняццямі, фармуляваць пытанні-меркаванні, выяўляць супярэчнасці, будаваць высновы, ўсталёўваць прычынна-выніковыя сувязі, працаваць з тэкстамі, аналізаваць, параўноўваць.
  • фарміраванне ведаў аб узаемасувязі ўсяго жывога на зямлі,фарміраванне ведаў і перакананняў вучняў аб адказнасці чалавека за захаванне відавой разнастайнасці.

 

Тып урока: віртуальная экскурсія

Час правядзення экскурсіі: люты.

Абсталяванне:

картачкі-заданні (па колькасці вучняў у класе); наборы ежы для жывёл (фізкульхвілінка);

галінкі дрэў з пупышкамі, галінкі сасны,елкі. Інтэрактыўная доўка, прэзентацыя, відэафільм.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант
  2. Арыентыровачна - матывацыйны этап.

 

  • На цяперашнім уроку мы з вамі адправімся на незвычайную экскурсію. У гэтым нам дапаможа дарожная карта. Але перш чым трапіць у зімовы лес адкажам на  наступныя пытанні:
  • Якія асацыяцыі ў вас ўзнікаюць са словам зіма? Можна прапанаваць выказвацца вучням па жаданні ці ўсім па чарзе. (3 мін) Вучаніца чытае верш “Зіма” (Слайд2.)
  • Што можна лічыць пачаткам зімы?

(Слайд3)а календары зіма пачынаецца першага снежня. Астранамічным пачаткам зімы з'яўляецца 22 снежня (самы кароткі, дзень і самая доўгая ноч). Па народным календары - замярзанне рэк і выпадзенне снегу і яго захаванне. Трэба адзначыць, што зіма надыходзіць не адразу. Маразы змяняюцца адлігамі. Снег выпадае і растае. Затым зямля пакрываецца суцэльным снежным покрывам, абараняючы  травяністыя расліны ад неспрыяльных зімовых умоў.

  • Выберыце з прапанаваных слоў, словы якія апісваюць прыметы зімы. (Слайд 4)
  • Што азначае спакой у прыродзе?
  • У якім жа стане знаходзяцца расліны зімой?

Глыбокі спакой ў зімовы перыяд - гэта неабходны этап у развіцці раслін, абумоўлены глыбокімі зменамі (ападанне лісця, ахоўныя прыстасаванні на пупышках, назапашванне ў клетках пажыўных рэчываў). Уласцівасць упадаць у спакой паўстала як ахоўная рэакцыя да ўмоў існавання. Для выхаду са стану спакою неабходна, каб у клетках расліны адбыліся змены, накіраваныя на ўтварэнне растваральных цукроў. Гэта магчыма пры павышэнні тэмпературы і інтэнсіўным усмоктванні вады каранямі.

 Аднак у кожнай расліны ёсць свае тэрміны знаходжання ў стане спакою. Таму нават сонечныя дні ў канцы зімы не выклікаюць актыўнага росту ў расліны. Гэта яшчэ адна з найважнейшых уласцівасцей расліны прыстасоўвацца да зімовых умоў. Гэта і ёсць глыбіня спакою. Яна неаднолькавая ў розных відаў траў, дрэў і кустоў. Напрыклад, у бярозы, івы,бэзу адбываецца хуткае распусканне пупышак, а ў ліпы, клёна, дуба - вельмі працяглае.

(Слайд 5). Для многіх дрэў і кустоў зіма - час распаўсюджвання насення.

У якіх раслін насенне і плады распаўсюджваюцца зімой?

У бярозы,  ліпы насенне маюць «крыльцы», якія дапамагаюць ім ляцець па снежным насту. У канцы зімы рассейваецца насенне елкі і сасны. У рабіны, каліны, шыпшыны сакавітыя плады захоўваюцца на галінах і зімой. Яны служаць ежай птушкам, якія спрыяюць шырокаму распаўсюджванню насення. 

(Слайд 6,7) Узімку многія дрэвы скідваюць лісты, але мы іх можам адрозніваць па форме кроны (сілуэту), па пупышках. У вас на партах ляжаць картачкі з рознымі сілуэтамі дрэў. Разгледзьце іх.

(Слайд 8)   Вызначце дрэвы па форме кроны.

(Слайд 9). А зараз паглядзіце на слайд і разгледзьце форму і размяшчэнне пупышак у розных раслін.  Выкарыстоўваючы інфармацыю слайда, вызначце па пупышках галінкі якіх дрэў  ляжаць у вас на партах. Апішыце форму пупышак і іх размяшчэнне (Работа ў групах па 4 вучні) Паведамленне прадстаўнікоў групы. А якіх дрэў яшчэ ляжаць у вас галінкі? (сасны, елкі). Чым адрозніваюцца галінкі сасны і елкі ад галінак другіх дрэў?

 

  • Настаўнік паведамляе, што на экскурсіі мы будзем назіраць аб'екты жывой прыроды зімой. Як вы думаеце, якія жывыя арганізмы, акрамя дрэў і кустоў, мы зможам назіраць на сённяшняй экскурсіі? Так жывёлы. Прыстасаванні да зімовых умоў ёсць і ў жывёл. свет жывёл у зімовы перыяд мае свае спецыфічныя рысы прыстасаванасці. Вам неабходна іх вызначыць пасля экскурсіі.Так як лес ад школы знаходзіцца далека, і зіма стала цяплейшая, і пачала пакрыху ўступаць вясне мы з вамі адправімся ў віртуальны зімовы лес, у зімовую казку.

 Настаўнік прапануе вучням успомніць агульныя правілы бяспечных паводзін падчас правядзення экскурсіі. Хоць у нас і віртуальная экскурсія, але правілы паводзін у лесе мы не павінны забываць.Правілы можна напісаць на аркушы ватмана або на асобных картках.

  1. (Слайд 10) І так мы адпраўляемся ў віртуальную экскурсію. (Вучні атрымліваюць картачкі з заданнямі)

Прагляд відэафільма “ У зімовым лесе”  

  1. Фізкультхвілінка. Як цяжка жывёлам у лесе. Давайце ім дапаможам. Гульня «Збяры свой корм»

Гульня дае ўяўленне аб узаемасувязях у прыродзе на прыкладзе "меню" некаторых жывёл. Для гульні неабходна мець набор картачак з малюнкамі жывёл і іх корм.( 1 рад вавёркі, другі рад – снягіры, 3 рад  - зайцы. .). Удзельнікі атрымліваюць картачку з малюнкам жывёлы і ў думках ідэнтыфікуюць сябе з ім. Яны павінны за адну-дзве хвіліны знайсці найбольшую разнастайнасць падыходзячага для іх, зімовага корму, інакш кажучы, выжыць. Потым вучні вяртаюцца за парты і вырашыць — ці выжылі яны .

  1. Самастойная работа вучняў з карткамі-заданнямі да экскурсіі.
  • Картачка з заданнямі. (Слайд 11)
  • Напішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.
  • Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.
  • Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады
  • Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?
  • Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?
  • Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?
  • Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  • Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.
  • Намалюй сілуэты двух дрэў, якіх вы ўбачылі ў зімовы перыяд. Падпішы назвы дрэў. Чым адрозніваюцца гэтыя дрэвы паміж сабой.

 

 

  1. Вусныя адказы вучняў.
  2. Дамашняе заданне. Аформіць у сшытках справаздачу аб экскурсіі.
  3. Рэфлексія
  • Калі лес падабаецца вам больш: восенню ці зімой? Чаму?
  • Што было для вас самым цікавым на экскурсіі?
  • Наколькі лёгка ці цяжка было кожнаму з вас справіцца з заданнямі?
  • Што новага вы даведаліся з экскурсіі?

 

 

Харчаванне вавёркі:

- насенне розных хвойных дрэў,

- грыбы, якія валодаюць высокай пажыўнай каштоўнасцю

- пупышкі дрэў і кару

- лясныя арэхі

 - жалуды

 

 

Харчаванне снягіра:

  • Ягадамі каліны, выядае з іх насенне, пакідаючы мякаць.
  • Пупышкамі дрэў
  • Павукападобнымі
  • Ягадамі рабіны

 

 Харчаванне зайца:

  • Кара дрэў
  • Галінкі дрэў і кастоў
  • грыбы

 

 Картка з заданнямі.

1.Запішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.

 

Картка з заданнямі.

1.Запішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.

Картка з заданнямі.

1.Запішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.

 

Картка з заданнямі.

1.Запішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.

 

Картка з заданнямі.

1.Запішыце назвы птушак, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэнеце ў час экскурсіі

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзі тры прыклады

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі

1.Напішыце назвы птушак, якіх вы сустрэлі ў час экскурсіі.

2.Напішыце назвы звяроў, якіх вы сустрэлі ў час экскурсіі.

3.Як жывыя арганізмы падрыхтаваліся да зімы? Чым яны харчуюцца?Прывядзіце прыклады.

4.Якіх звяроў (млекакормячых) мы не сустрэлі на экскурсіі і чаму?

5.Да якіх класаў і тыпу адносяцца ўбачанныя жывёлы?

6.Чаму мы не сустрэлі ў зімовым лесе прадстаўнікоў іншых тыпаў? Дзе яны?

  1. Якую ролю адыгрывае снегавы покрыў у зімовы перыяд для жывёл?
  2. Напішыце назвы дрэў, якія вы заўважылі ў час экскурсіі.

 

 

свернуть