Тыдзень фізікі  “У свеце займальнай фізікі”.

25.02.2022

Тыдзень фізікі  “У свеце займальнай фізікі”

 

https://disk.yandex.by/i/Wyt4707WwJFApA

 

З 21.02.2022 г. па 25.02.2022 г. у Кароціцкай сярэдняй школе праходзіў тыдзень фізікі па тэме “У свеце займальнай фізікі” .У рамках тыдня прайшоў цыкл мерапрыемстваў  у якіх удзельнічалі вучні 5-11 класаў.

 

Першы дзень пачаўся з азнаямлення з планам правядзення тыдня фізікі. Далей былі праведзены конкурсы сярод  вучняў.Конкурс «Хачу ўсё ведаць» - лепшае, арыгінальнае, актуальнае пытанне па фізіцы. Конкурс на лепшы рэбус, чайнворд, крыжаванка і т. д. У конкурсах моглі прымаць удзел усе жадаючыя. Работы вучні маглі  здаваць  у кабінет фізікі на працягу тыдня.

З вучнямі 10-11 класаў было праведзена мерапрыемства гульня – квэст

“Да вяршыняў фізікі”. Мэта якога з'яўлялася  развіццё пазнавальнага інтарэсу ў вучняў, цікавасці да фізікі, фарміраванне навыкаў работы ў камандзе.

Другі дзень  прадметнага тыдня  прайшоў пры актыўным удзеле вучняў у рашэнне рэбусаў, крыжаванак .Сярод вучня 8-9 класаў была праведзена  інтэлектуальная гульня “Фізічнае асарці”. У ходзе мерапрыемства дзеці набывалі навыкі тлумачыць факты і з'явы, назіраць вакол іх, абапірацца на атрыманыя веды па фізіцы; лагічна правільна будаваць свой адказ; паважаць меркаванне іншых удзельнікаў каманды.

Трэці дзень. Быў арганізаваны і праведзены конкурс на лепшую загадку, верш, прыпеўку, песню аб фізіцы  і па фізіцы. У гэтым конкурсе першае месца заняла Клімовіч Наталля вучаніца 8”Б” класса за верш” Фізіка”.  Праведзены інтэрактыўны  перапынак   дазволіў  вучням ліквідаваць прабелы ў ведах па фізіцы, выявіць творчыя здольнасці.

Чацвёрты дзень прайшоў пад  дэвізам “Хочу ўсё ведаць. Для вучняў 5-6 класаў  прайшло падарожжа "Добры дзень, фізіка!". Мэта мерапрыемства  стварыць уяўленне аб першасных паняццях ў фізіцы (цела, рэчыва, з'ява), вызначыць круг вывучаемых з'яў;патлумачыць сувязь фізікі з іншымі навукамі і тэхнікай;пазнаёміць вучняў з метадамі даследавання фізічных з'яў; абудзіць у дзяцей цікавасць да вывучэння фізікі, развіць дапытлівасць.

Пяты дзень .Праведзены вынікі прадметнага тыдня фізікі. Настаўнік фізікі Кудласевіч С.А. падзякавала  ўсім за актыўны ўдзел у тыдні фізікі,  за адкрытасць і ўзаемадзеянне.

У гульнях і конкурсах , якія праводзіліся былі   выяўляны  пераможцы, які ўзнагароджаны Граматай-пераможцы і каштоўным прызам. Астатнія ўдзельнікі атрымалі грамату-ўдзельніка дадзенага мерапрыемства.