Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.

28.03.2022

Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі

З 21 па 26 сакавіка 2022 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.                                                               

Мэта правядзення тыдня: растлумачыць, што фінансы гэта шматграннае паняцце, якое ўключае ў сябе і наяўнасць грошай, і безнаяўныя грашовыя рэсурсы і інш. Формы і інструменты грашовых сродкаў, а таксама - фінансавыя адносіны, звязаныя з разлікам грашовымі сродкамі паміж суб'ектамі рынку.                                                                                     

  У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: вэб-квэст “Знатакі фінансавай граматнасці”, віктарына ад Савы-разумнай галавы, конкурс малюнкаў “Фінансавы свет вачыма дзяцей”, дзелавая гульня “Сакрэты фінансавага поспеху”,  урокі цётачкі Савы “Азбука грошай, што такое грошы?”, інфармацыйная гадзіна  «Лічбавая бяспека асабістых фінансаў», віктарына “Грошы, грошыкі, капейкі…», гульня “Фінансавая логіка”, квэст-гульня” Па прыступках фінансавай граматы”, інтэлектуальны кірмаш  “ Эканамічныя загадкі”, адукацыйная прэзентацыя “Всё аб разумным запазычэнні”, відэа-хвілінка  “Беражы сябе і свае грошы”.

Мерапрыемствы тыдня фінансавай граматнасці былі таксама накіраваныя на навучанне практычным навыкам: ўмення абыходзіцца з грашыма, весці ўлік даходаў і расходаў, складаць асабісты фінансавы план.            

На ўсіх мерапрыемствах дзеці праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць.