ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ ДРУГОГА ЭТАПА РАЁннай АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ!

19.04.2022

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ

ДРУГОГА ЭТАПА РАЁннай АЛІМПІЯДЫ

ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ!

Па выніках правядзення першага этапа раённай алімпіяды па прадметах была зроблена справаздача і пададзена заяўка ў аддзел па адукацыі, згодна якой у другім этапе павінны былі ўдзельнічаць 15 вучняў. Прынялі ўдзел – 12 навучэнцаў. Пераможцы раённай алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта:

Дыпломам 3 ступені  па беларускай мове і літаратуры -  Мікуліч Аляксандра, настаўнік Савонава А.В., 

Дыпломам 3 ступені па прававым ведам -  Савонаў Віктар, настаўнік Наскевіч М.У.

Вы праявілі мэтанакіраванасць, нестандартнае мысленне, творчасць, выконваючы складаныя алімпіядныя заданні.

Жадаем пераможцам другога этапа раённай алімпіяды поспеху і новых перамог!

Выказваем шчырую падзяку педагогам і бацькам за работу па развіцці адораных дзяцей. Вашы веды, цярпенне і любоў да дзяцей i сваёй справы – аснова паспяховасці нашых дзяцей!

 

Мы ганарымся вамі, жадаем далейшых поспехаў!