тыдзень педагагічнага майстэрства “Мой лепшы факультатыўны занятак”.

25.04.2022

Згодна рашэнняў педагагічнага савета і з мэтай развіцця прафесійнага майстэрства, творчай актыўнасці педагогаў з 18 па 22 красавіка прайшоў тыдзень педагагічнага майстэрства “Мой лепшы факультатыўны занятак”. Факультатыўныя заняткі прайшлі згодна плана, зацверджанага дырэктарам школы. Усе факультатыўныя заняткі  былі падрыхтаваны і праведзены на сярэднім і высокім ўзроўні. Настаўнікі на сваіх факультатыўных занятках змаглі павысіць пазнавальны інтарэс да прадмета. Цікавымі прыёмамі  і знаходкамі правядзення факультатыўных заняткаў падзяліліся Новак В.А., Курышка Л.В., Клімовіч Г.А., Кудласевіч С.А., Блоцкая К.А, Каваль Т.В, Сямейка Н.І. Метадычна граматна быў падрыхтаваны і праведзены факультатыўны занятак  настаўнікам першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі  Каваль Т.В., настаўнікам рускай мовы і літаратуры Курышка Л.В, настаўнікам геаграфіі Блоцкай К.А., якія выкарыстоўвалі нестандартныя формы правядзення факультатыўных заняткаў.