Тыдзень роднай мовы.

23.09.2022

У 2022/2023 навучальным годзе Тыдзень роднай мовы праходзіў у новым фармаце. Змяніўся часавы дыяпазон яго правядзення  – з лютага на верасень. Таксама Міністэрствам адукацыі былі прапанаваныя новыя формы пазакласнай  работы.

Тыдзень роднай мовы ў ДУА «Кароціцкая сярэдняя школа” распачаўся 16 верасня 2022 года. Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўсіх школах нашай краіны прайшоў рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прынялі  вучні 8-11 класаў нашай школы.

Эпіграфам другога дня  Тыдня  “Багацце беларускай мовы” сталі словы Алеся Разанава: “Кожны народ стварыў хоць бы адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”.  Пагэтаму 19 верасня падчас правядзення акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” родная мова гучала  паўсюль. Настаўнікі пачыналі ўрокі з цытавання твораў класікаў.

Удзел у стварэнні віншавальных паштовак  “Пажаданні роднай мовы” прынялі ўдзел вучні 3 класа разам з настаўнікам пачатковых класаў Каваль Тамарай Вячаславаўнай. Навучэнцы напісалі пажаданні роднай мове.

Вучні 2-4 класаў прадэманстравалі свае вакальныя дадзеныя. На марафоне “Мова родная – мова модная” дзеці выступалі з песнямі на беларускай мове.

Самым “смачным” ва ўсіх накірунках стаў трэці дзень Тыдня “Родная мова ў культуры і мастацтве” . Вучні школы змаглі не проста дакрануцца  да спадчынных традыцый нашых продкаў, але і больш даведацца пра Беларусь.

У ходзе правядзення квэст-гульні “Фальклор-фальклор – душа народа” пад рукаводствам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Сямейка Ніны Іосіфаўны навучэнцы сярэдняга і старэйшага звяна змаглі паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. Удзельнікі гульні  справіліся з усімі прапанаванымі заданнямі і склалі карту Беларусі.

21.09. 2022 старшакласнікі з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”. У сваіх працах юнакі і дзяўчаты адлюстравалі сваю любоў, гонар і павагу да родных мясцін.

Самым пракнікнёным момантам Тыдня стаў пяты дзень “Літаратура як люстэрка мовы”.   Прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў  “Чытаем вершы на беларускай мове”. Вершы былі прысвечаны роднай мове і роднай Беларусі. Усе ўдзельнікі конкурсу чытальнікаў добра падрыхтаваліся і бліскуча выступілі, паказаўшы, сваё майстэрства і арыгінальнасць выканання. Чупік Уляна заняла першая месца за выкананне песні на беларускай мове “Беларусь – мой дом”.

 

Усе ўдзельнікі на святочнай лінейцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Віншуем і дзякуем усім дзецям за ўдзел у конкурсе чытальнікаў!

 

Квітней, наша любая родная мова!