Віншуем пераможца алімпіяды па фінансавай граматнасці.

28.09.2022

У адпаведнасці з выкананнем загада аддзела па адукацыі № 363 ад 16.09.2022 “Аб правядзенні ў 2022/2023 навучальным годзе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці”  27.09.2022 праводзіўся першы этап  ўнутрышкольнай алімпіады па фінансавай граматнасці сярод вучняў X-XI класаў.

Алімпіяда прайшла згодна графіка, зацверджанага дырэктарам школы. Вучні паказалі высокі, сярэдні і здавальняючы ўзроўні ведаў па фінансавай граматнасціі.

Савонаў Віктар Віктаравіч, вучань XI класа стаў пераможцам алімпіяды па фінансавай граматнасці! Віншуем Віктара з поспехам і жадаем далейшых перамог!

Пераможцы прымуць ўдзел у другім раённым этапе рэспубліканскай  алімпіяды па фінансавай граматнасці.

Жадаем далейшых поспехаў!