Віншуем пераможцаў алімпіяды.

24.10.2022

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў устаноў адукацыі, зацверджаным пастановай Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11.2003 № 73, у выкананне загада аддзела па адукацыі № 391 ад    10.10.2022 “Аб правядзенні ў 2022/2023 навучальным годзе I і II этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах” ва ўстанове адукацыі ў перыяд з 17.10.2022 па 20.10.2022 праводзіўся першы этап рэспубліканскай алімпіяды па прадметах. Алімпіядныя заданні былі высланы ў дзень правядзення алімпіяды з вучэбна-метадычнага кабінета. Вучні паказалі высокі, сярэдні і здавальняючы ўзроўні ведаў па ўсіх прадметах.

 

Віншуем пераможцаў алімпіяды:

па біялогіі: вучаніцу IX “Б”  Бірук Іларыю, вучаніцу X класа Савонаву Аляксандру, вучаніцу  XI класа Халімончык Аліну;

па геаграфіі: вучаніцу X класа Савонаву Аляксандру, вучня XI класа Савонава Віктара;

па працоўным навучанні: вучаніцу IX “Б” класа  Кудласевіч Кацярыну

Пераможцы прымуць ўдзел у другім раённым этапе алімпіяды.

Жадаем вам поспехаў!