ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ ДРУГОГА ЭТАПА РАЁННАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ!

16.11.2022

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ

ДРУГОГА ЭТАПА РАЁННАЙ РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЫ

ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ!

         Па выніках правядзення першага этапа рэспубліканскай алімпіяды па прадметах была зроблена справаздача і пададзена заяўка ў аддзел па адукацыі, згодна якой у другім этапе павінны былі ўдзельнічаць 5 вучняў. Прынялі ўдзел – 5 навучэнцаў. Пераможцы раённай рэспубліканскай алімпіяды ўзнагароджаны дыпломамі аддзела па адукацыі Столінскага раённага выканаўчага камітэта:

Дыпломам 2 ступені  па геаграфіі -  Савонаў Віктар, настаўнік Блоцкая К.А.,

Дыпломам 3 ступені па біялогіі -  Халімончык Аліна, настаўнік Міхлюк Т.Р.

Вы праявілі мэтанакіраванасць, нестандартнае мысленне, творчасць, выконваючы складаныя алімпіядныя заданні.

Жадаем пераможцам другога этапа раённай рэспубліканскай алімпіяды поспеху і новых перамог!

Выказваем шчырую падзяку педагогам і бацькам за работу па развіцці адораных дзяцей. Вашы веды, цярпенне і любоў да дзяцей i сваёй справы – аснова паспяховасці нашых дзяцей!

 

Мы ганарымся вамі, жадаем далейшых поспехаў!