Віншуем пераможцаў алімпіяды.

20.03.2023

У адпаведнасці з выкананнем загада аддзела па адукацыі № 91  ад 24.02.2023 “Аб правядзенні ў 2022/2023 навучальным годзе I этапу раённай алімпіяды па вучэбных прадметах сярод вучняў IV-VIII класаў, алімпіяды па прававым ведам, здароваму ладу жыцця” ва ўстанове адукацыі ў перыяд з 06.03.2023 па 13.03.2023 праводзіўся першы этап раённай алімпіяды па прадметах, алімпіяды па прававым ведам, здароваму ладу жыцця.

Алімпіяды прайшлі згодна графіка, зацверджанага дырэктарам школы. Алімпіядныя заданні настаўнікі складалі, улічваючы узровень раённых алімпіядных заданняў мінулага навучальнага года. Вучні паказалі высокі, сярэдні і здавальняючы ўзроўні ведаў па ўсіх прадметах.

Віншуем пераможцаў алімпіяды:

Па беларускай мове і літаратуры: вучаніцу IV класа Гамола Вікторыю,  вучаніцу V класа Бірук Анастасію, вучаніцу VII класа Мікуліч Аляксандру ;

Па матэматыцы: вучня IV класа Наскевіча Максіма, вучаніцу V класа Кудласевіч Марыю;

Па біялогіі: вучаніцу VII  класа Курышка Марыю;

Па гісторыі:  вучаніцу VIII класа Талмачэвец Марыю;

Па рускай мове і літаратуры: вучаніцу IV класа Гамола Вікторыю;

Па геаграфіі: вучня VII класа: Сямейка Максіма ;

Па нямецкай мове: вучаніцу V класа Бірук Анастасію, вучаніцу VII  класа Курышка Марыю;

Па працоўным навучанні: вучня VII класа Сямейка Максіма;

Па здароваму ладу жыцця: вучаніцу X класа Пятрусевіч Любоў;

Па прававым ведам: вучаніцу IX “Б” класа Клімовіч Наталлю;

Пераможцы прымуць ўдзел у другім раённым этапе алімпіяды.

 

Жадаем вам поспехаў!