З 20 па 25 сакавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.   

27.03.2023

 

Тыдзень фінансавай граматнасці

 дзяцей і моладзі

З 20 па 25 сакавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі прайшоў Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.                                                               

Мэта правядзення тыдня: растлумачыць, што фінансы гэта шматграннае паняцце, якое ўключае ў сябе і наяўнасць грошай, і безнаяўныя грашовыя рэсурсы і інш. Формы і інструменты грашовых сродкаў, а таксама - фінансавыя адносіны, звязаныя з разлікам грашовымі сродкамі паміж суб'ектамі рынку.                                                                              

У рамках тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы: віктарына ад Савы-разумнай галавы, конкурс малюнкаў “Фінансавы свет вачыма дзяцей”, дзелавая гульня “Сакрэты фінансавага поспеху”,  урокі цётачкі Савы “Азбука грошай, што такое грошы?”, інфармацыйныя гадзіны  « Фінансы і іх роля ў жыцці грамадства», гульня “Фінансавая логіка”, адукацыйная прэзентацыя “Всё аб разумным запазычэнні”, прагляд навучальнага відэа “Лічбавая бяспека асабістых фінансаў”, “Школа супергерояў фінансавай граматнасці”, відэа-хвілінка  “Беражы сябе і свае грошы”.

Мерапрыемствы тыдня фінансавай граматнасці былі накіраваны на навучанне практычным навыкам: ўмення абыходзіцца з грашыма, весці ўлік даходаў і расходаў, складаць асабісты фінансавы план.  

          

На ўсіх мерапрыемствах дзеці праявілі высокую актыўнасць, вялікую цікавасць.