Выстаўка Тыдзень патрыятычнай кнігі.

"Если  путь прорубая отцовским мечом, 

Ты соленые слезы на ус намотал,

Если в жарком бою испытал, что почем,

Значит, нужные книги ты в детстве читал!

                                        (В.С.Высоцкий) 

 

 

Тыдзень патрыятычнай кнігі “Чытаць.Памятаць.Паважаць.”

 

З 21 па 26 лістапада ў бібліятэцы прайшоў Тыдзень патрыятычнай кнігі “Чытаць. Памятаць. Паважаць”.

         У першы дзень (21 лістапада) ў бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Пад крыламі Перамогі”. Чытачам прапанаваліся кнігі і іншыя друкаваныя выданні аб Вялікай Айчыннай вайне, экспанаваныя на кніжнай выставе “Навечна ў памяці людской”. Сярод вучняў 9Б кл. правялі анкету “Вялікая Айчынная вайна – гэта…”      

         У другі дзень (22 лістапада) быў праведзены конкурс малюнкаў “На вайне і пра вайну”. Тут жа прадстаўлена і выстава работ юных мастакоў. Выставы будуць дзейнічаць на працягу ўсяго Тыдня. А вучні 3 кл. прагледзелі буктрэйлер на верш Ю.Друнінай “Зінка”

       Трэці дзень (23 лістапада) – Дзень памяці «Памяць, якую нам не адняць». У гэты дзень прайшлі гучныя чытанні кнігі “Ніколі не забудзем” у 4кл. Сярод вучняў 6кл. была праведзена віктарына “Дзякуй дзеду за Перамогу”, а таксама адкрыты прагляд літаратуры "Кніга аб вайне".

       Дзень чацвёрты (24 лістапада) “Вайна! Твой горкі след і ў кнігах, што на паліцы…” У гэты дзень вучнямі 7 класа быў праведзены ўрок мужнасці “І помніць страшна, і забыць нельга!”

        У пяты дзень(25 лістапада) вучні 9А кл. пісалі SMS – пажаданні ветэранам, а вучні 8кл. зрабілі флэшмоб – паштоўку “Мы памятаем!!!”

Завяршыўся Тыдзень 26 лістапада   Днём адчыненых дзвярэй “Бібліятэка. Кніга. Чытач” У гэты дзень прайшла акцыя “Вазьмі кніжку пра вайну”. Кожнаму чытачу індывідуальна прапанаваліся кнігі на ваенную тэматыку. А таксама была праведзена экскурсія ў сельскую бібліятэку, падрыхтаваную супрацоўнікамі клуба.